Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
3.99 р.
Вага: 630 г
Памеры: 130x205 мм



Укл. Г. Бураўкін. – Мінск: ГА БТ "Кніга", 2004. – 496 с.

ISBN 985-6060-13-6

Кніга ўспамінаў сяброў і блізкіх пра Васіля Быкава. Усяго свае ўспаміны ў кнізе зьмясьцілі каля 40 чалавек. Сярод іх ня толькі беларускія, але і замежныя аўтары.

ЗМЕСТ

Генадзь Бураўкін. Ад укладальніка
Мікола Аўрамчык. Гонар, сумленне і краса
Дзьмітро Паўлычка. "Твае сябры – мае сябры"
Лазар Лазараў. Сам-насам з Вечнасцю
Валянціна Быкава. Вася, Васілёк, Васіль
Васіль Быкаў. Бацька
Валянцін Тарас. Дарога да Васіля
Валянцін Блакіт. "З даўняй, гродзенскаю прыязнасцю..."
Леанід Шчамялёў. Непрыгладжаны, непаўторны
Данута Бічэль. Настаўнік і сябра
Уладзімір Дамашэвіч. Яго вялікае цярпенне
Сакрат Яновіч. Знаёмства ў тую эпоху
Уладзімір Мехаў. Святло душы
Вітаўтас Пяткявічус. Вечны салдат
Зянон Пазняк. Дарагі Васіль Уладзімеравіч
Дзьмітры Бугаёў. Мужнасць байца і душэўная далікатнасць
Уладзімір Яварыўскі. Дотык пляча
Анатоль Кудравец. На крыжы часу
Анатоль Вярцінскі. Толькі вось цяпер
Алесь Жук. Тры згадкі
Анатоль Сульянаў. Надзвычайны чалавек!
Віктар Казько. Гаючая вада – белы параход
Уладзімір Халіп. На тым далёкім раздарожжы
Давід Сімановіч. ... İ віцебскія вулкі
Генрых Далідовіч. Ён – у вышыні
Радзім Гарэцкі. Для Радзімы і яе славы
Сяргей Законнікаў. "Дома лепей..."
Лявон Баршчэўскі. Колькі штрыхоў да легенды
Барыс Кіт. 2001 год – шчаслівы год
Міколас Слуцкіс. Спатканне ў Выперсдорфе
Зіна Гімпялевіч. Смерці няма
Сяргей Навумчык. "У мяне заўсёды з усіх варыянтаў бывае горшы..."
Генадзь Мураўёў. Апошнія дні
İвонка Сурвіла. Удзячная лёсу
Валянцін Аскоцкі. Праз гады – праз жыццё
Уладзімір Някляеў. Стрэмкі
Гаўрыла Вашчанка. Тры сустрэчы
Раман Лубкіўскі. Вялікі Беларус

Падрабязьней пра Васіля Быкава тут.

Ад укладальніка

Год як няма з намі Васіля Быкава.

Яшчэ выходзяць часопісы з падрыхтаванымі ім да друку творамі. Яшчэ ўсё шлюць яму з далёкіх краёў лісты расчуленыя чытачы. Яшчэ ў пісьменніцкіх даведніках не паспелі пасля ягонага прозвішча закрыць чорную дужку з датаю смерці. Але ўжо не ўсміхнуцца пры сустрэчы яго добрыя, мудрыя вочы, не ўскіне ён прывычна на развітанне правую руку, а ў тэлефоннай трубцы не прагучыць ягоны стомлены глухаваты голас: "Ну і добранька... Ну і памагай Божа..."

Паэт сказаў некалі, што вялікае бачыцца з адлегласці. Напэўна, гэта сапраўды так. Але ці заўсёды варта доўгімі гадамі чакаць празорлівай дыстанцыі, калі ўжо сёння відавочна, якой волатаўскай постаццю ўзвышаецца ў гісторыі наш любімы і непахісны Васіль Уладзіміравіч, як трагічна не хапае яго ў нашы трывожныя, акаянныя дні?

Не сумняваюся, што з цягам часу велічнасць і шматграннасць зробленага Быкавым за яго немалое і нялёгкае жыццё будуць раскрывацца ўсё новымі глыбінямі і гранямі, што нашы нашчадкі будуць здзіўляцца ягоным азарэнням і папярэджанням, а кнігі ягоныя зноў і зноў ціха і няўхільна будуць выціскаць з паліц модныя тамы бандыцкіх дэтэктываў і слязлівых "дамскіх" раманаў. Для мяне бясспрэчна, што ягоныя аповесці, апавяданні, артыкулы з гадамі будуць прачытаныя, можа, нават з большай увагай і захапленнем, чым гэта рабілі мы, ягоныя сучаснікі і аднадумцы, бо ён належыць многім пакаленням, ён заручоны з Вечнасцю.

Але ніхто так не зможа расказаць пра Васіля Быкава-чалавека, сябра, суразмоўцу, бяседніка, жартаўніка, спагадніка, як тыя, каго пры жыцці адарыў ён сваім даверам, з кім разам прайшоў тыя ці іншыя вёрсты свайго зямнога шляху. Вось гэтую памяць, гэтыя рэаліі трэба спяшацца зафіксаваць цяпер, пакуль туманы часу не засланілі, не размылі іх, пакуль яшчэ амаль фізычна адчуваецца прысутнасць у нашым свеце гэтай выдатнай, непаўторнай асобы.

Кніга "Наш Быкаў" – шчырая спроба некалькіх дзесяткаў людзей, з якімі рос, сябраваў, сустракаўся, быў блізкі вялікі пісьменнік, намаляваць ягоны дарагі для ўсіх беларусаў партрэт. Аўтары не ставілі задачу (ды яе і немагчыма выканаць адным намаганнем, адной сябрынай) даць вычарпальную ацэнку літаратурнаму таленту Быкава, усебакова раскрыць ягоны характар, паслядоўна прасачыць ягоны пакручасты лёс, раскласці па палічках яго сімпатыі і антыпатыі, чалавечыя слабасці і захапленні. Яны проста прыгадалі "свайго" Васіля Уладзіміравіча, якога ведалі і любілі, з якім не раз перажывалі вялікія і малыя радасці і беды, для якога назаўсёды захавалі ў сваіх сэрцах цёплы, запаветны куток. İ я веру, што пазнаёміўшыся з іх сведчаннямі, прыхільнікі творчасці нашага генія яшчэ з большай пачцівасцю і замілаванасцю схіляцца перад ягоным творчым і грамадзянскім подзвігам – і ён стане для іх яшчэ больш зразумелы, яшчэ больш высокі, яшчэ больш родны.

У гэтай кнігі абавязкова будзе працяг. Яго напішуць і сябры Васіля Быкава, якім востры боль непапраўнай страты яшчэ не дае сілы ўзяцца за пяро, і маладыя даследчыкі і літаратуразнаўцы, якія па-новаму прачытаюць ягоныя балючыя і бязлітасна праўдзівыя аповесці, і ўдумлівыя палітыкі заўтрашняй рэальна суверэннай Беларусі. Пэўна, тады нарэшце мы атрымаем выразны і дакладны партрэт Вялікага Беларуса, мужнага салдата і дапытлівага мысляра. А на старонках гэтай кнігі сёння акрэсленыя толькі некаторыя штрыхі ягонага незабыўнага аблічча, сказаны толькі першыя словы ўдзячнасці і любові. Думаецца, што сапраўды ўсенародная слава, дзяржаўная пашана, сусветнае ўганараванне ў Васіля Быкава – яшчэ наперадзе.

Генадзь Бураўкін


Раім таксама паглядзець:
Шапран Сяргей. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах
5.99 р.

Шапран Сяргей. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. Частка 1

Гэтая кніга, па сутнасці, – першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава з фондаў больш як дваццаці дзяржаўных музеяў і архіваў ды прыватных збораў, а таксама артыкулы ў перыядычным друку.

Быкаў Васіль. Бліндаж
3.49 р.

Быкаў Васіль. Бліндаж

У новую кнігу класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава ўвайшлі творы, невядомыя беларускаму чытачу – аповесьці "Бліндаж" і "Апошні баец". Абодва творы яднае тое, што дзеяньне ў іх адбываецца напачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Карпюк Аляксей. Развітанне з ілюзіямі
5.99 р.

Карпюк Аляксей. Развітанне з ілюзіямі

Гэтая кніга была падрыхтаваная да друку яшчэ самім аўтарам. У 1995 годзе, праз тры гады пасля яго смерці, яна была выкінутая з плана дзяржаўнага менскага выдавецтва. Тады яна мела назву "Чацвёртае вымярэнне". Цяперашняе выданне падаецца ў аўтарскім варыянце.