![]() |
14.99 р.
Вага: 730 г
Памеры: 220x240 мм
|
Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй : казачная аповесць. / Наталля Бучынская : мастак Аляксандра Іванова. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. — 166 с. : іл. — Цвёрдая вокладка
ISBN 978-985-02-1389-1
На сакавітым лужку непадалёк ад вялікага горада працуе авечка Адэля. Кім? Вядома ж, авечкай! У яе абавязках — гадаваць шаўкавістую воўначку на прыгожыя швэдры, сукенкі і цёплыя валёнкі. Адэля надзвычай любіць сваю працу, але нястомна шукае сваё найвышэйшае прызначэнне. 3 гэтай нагоды бясконца трапляе ў надзвычайныя сітуацыі. Адэля вельмі абаяльная, але няўрымслівая і ўпартая асоба, упэўненая ў сваёй выключнасці. Авечачка змагаецца з «нервовай цёткай», ідзе ў самаволку, піша лісты ў Грынпіс, трапляе ў міліцыю... На долю яе сяброў — рахманых козачак Малімонкі і Даліктусі, уражлівага Баранчыка — таксама прыпадае шмат здарэнняў. Адэля мае вельмі добрыя арганізатарскія здольнасці, таму яна заўсёды знаходзіць таго, хто ажыццявіць яе ідэі і вырашыць праблемы. Дзякуючы гэтаму я, аўтарка кнігі, Наталля Бучынская, неаднойчы трапляла разам з Адэляй у недарэчнае становішча. А ўсё таму, што мая гераіня прагне славы.
"Яна дэбютавала на старонках часопіса «Бярозка», спадабалася чытачам газеты «Літаратура і мастацтва», стала «зоркай» літаратурных імпрэз, конкурсаў і прэзентацый і, урэшце, ператварылася ў гераіню выдатна аформленай кнігі для дзяцей. Гаворка ідзе пра незвычайна абаяльную, капрызлівую, далікатную, модную і стылёвую авечку з воўнай рэдкага колеру — белага з блакітным адценнем. Завуць яе Адэля. Яна працуе авечкай на ферме «Каляроўка». Не здзіўляйцеся, гэта не памылка. Адэля сапраўды працуе авечкай. У яе абавязкі ўваходзіць штодзень хадзіць на пашу, скубсці траўку і гадаваць воўну — на радасць прыгажуням. Бо з воўны Адэлі атрымліваюцца незвычайна прыгожыя сукенкі і шалікі."
Марына ВЕСЯЛУХА.
Падрабязней пра авечку-зорку Адэлю можна прачытаць у артыкуле Марыны Весялухі тут.
ЗМЕСТ
Адэля рвецца да славы
Я даю згоду
Адэля — супрацоўніца «Каляроўкі»
Пошук вышэйшага прызначэння
Вакансія для авечкі
Аўтатрэнінг разам з Адэляй
Адэліны метады барацьбы за чысціню
Адэля-модніца
«Гламур на кожны дзень»
Пагоня
Нервовая цётка супраць «шалёнай» авечкі
Стрэс чуллівай натуры
Чым лекаваць авечы стрэс?
Змушаны шопінг
Я гасцюю ў Адэлі
Цудоўнае выратаванне ад незвычайнай хваробы
Псіхалогія сяброўства
Ранні візіт маёй «зоркі»
Адэля збіраецца ў экспедыцыю
Адэля і Грынпіс
«Вас здымае схаваная фотакамера»
Адэля ідзе ў «самаволку»
Візіт Малімонкі і Даліктусі
Псіхалогія «зоркі»
Пра ліст і «ўціск гламуру»
Няўдалыя скокі
Страшны вораг пагражае Адэлі
Лёс «маіх» валёнкаў
Баранчыкавы заляцанні
Гісторыя са шчаслівым канцом
Выкрыццё Баранчыка
Мы трымаемся ў аблозе
Расправа над «хвастом» і выратаванне паланянак
Гламурныя разборкі
Шпіёнскія жарсці
Штраф за ружы
Адэля выяўляе арганізатарскія здольнасці
Небяспечнасць рагоў і капытоў
Рэпартаж з вяршыні славы
Адэліны падарожныя нататкі
Свята на ферме «Каляроўка»
Баранчыкаў сакрэт
Дзень Вялікай Пакуты
Смачны хабар
Пачатак тэатральнага сезона
Адкрыццё новых даляглядаў
Развітанне з Адэляй
Візітоўка Наталлі Бучынскай
Візітоўка Аляксандры Івановай