![]() |
24.99 р.
Вага: 340 г
Памеры: 130x200 мм
|
Менскі раман. – Мінск : Калоша А. А., 2012. – 314 с. : іл. Выдавецкі праект "ПАПЕРУС" кампаніі PRASTORA.BY («ПРАСТОРА БАЙ»).
ISBN 978-985-90307-1-0
Кніга-лаўрэат прэміі Гедройца!
Новы раман Уладзімір Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Гэтая кніга, шмат у чым аўтабіяграфічная, — пра фарміраванне ідэалаў някляеўскага пакалення ў часы хрушчоўскай адлігі. У яе падмурку рэальныя падзеі 1960-х і 2010-х гг.: існаванне ў Менску стыляг, якія слухалі Акуджаву, захапляліся радыёаматарствам і пераследаваліся брыгадміламі; «раскрыццё» КДБ «змовы антысавецкай групоўкі» філосафа-дысідэнта Кіма Хадзеева; прыезд у Менск Мікіты Хрушчова ды іншыя. Прычым поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы, названыя і не: Лі Гарві Освальд, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Менск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт.
Кніга складаецца з трох узаемадапаўняльных частак: самога мастацкага твора, раздзела дакументаў і паслямовы аднаго з герояў рамана — Віктара Ледзенева. Такім чынам нібыта наўмысна падкрэсліваецца пэўная дакументальнасць кнігі, хоць сам Уладзімір Някляеў, які шмат зрабіў для таго, каб надаць ёй гэтай дакументальнасці, катэгарычна сцвярджае, што «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» — твор выключна мастацкі.
ЗМЕСТ
«Брадвэй»
Пляц Волі, былы Высокі Рынак
Плошча Перамогі, былая Круглая
Вуліца Няміга, былая рака
Вуліца Энгельса, колішняя Дамініканская, былая Петрапаўлаўская
Вуліца Першамайская, колішняя Вясёлая
Вуліца Камуністычная, колішняя Другая Міхайлаўская
Плошча Якуба Коласа, былая Камароўская
Вуліца Інтэрнацыянальная, колішняя Зборавая, Волацкая, былая Хрышчэнская, Прэабражэнская
Вуліца Кісялёва, былая Старажоўская
Вуліца Валадарскага, колішняя Лошыцкая, былая Сeрпухаўская
Плошча Незалежнасці, былая Плошча Леніна
Вуліца Камсамольская, колішняя Феліцыянская
Вуліца Броўкі, былая Падлесная
Навінкі, вар’ятня
Новы свет, былы рай
Вуліца Залатога пылу
Дадатак
З Даклада М. С. Хрушчова на ХХ з’ездзе КПСС
«Маё месца ў калгасе»
Президента Кеннеди могли убить из-за инопланетян
Справка
З артыкула Палкоўніка «Мы беременны цивилизацией будущего, или заметки неомарксиствующего антимарксиста»
Стэнаграма сустрэчы М. С. Хрушчова з творчай інтэлігенцыяй
З даклада Прэзідыума ЦК КПСС на Кастрычніцкім пленуме ЦК КПСС
Фальклор
Хроніка падзей пачатку 60-х гадоў ХХ стагоддзя — апошніх гадоў хрушчоўскай адлігі
Вуліца Ўладзіміра Някляева. Паслямова Віктара Ледзенева (Віла)
Падрабязней пра кнігу "Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без" можна прачытаць тут.
Рэцэнзія Марыйкі Мартысевіч "«Мінсктранс» рэкамендуе" тут.