Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Някляеў Уладзімір. Паланэз

Някляеў Уладзімір. Паланэз
19.99 р.
Вага: 560 г
Памеры: 150x250 мм



Паланэз, паэма / Уладзімір Някляеў ; прадмова Язэп Янушкевіч; пераклад на літоўскую мову Ёнас Ліняўскас; пераклад на польскую мову Чэслаў Сенюх; ілюстрацыі Уладзімір Вішнеўскі — Мінск : Лімарыус, 2010. — 144 с. іл. — Цвёрдая вокладка

ISBN 978-985-6968-09-2

Паэма «Паланэз» Уладзіміра Някляева — узор беларускай лірычнай паэмы XX стагоддзя. Яна сучасная і гістарычная, рэальная і чароўная, незвычайная напружаннем дзеі і энэргіяй радка.

На беларускай, літоўскай і польскай мовах.

 

"Ад клавіш рук не адрывай!.."

Творца — ён творца ва ўсім, паўсюль і заўсёды. I ў маладым веку, і ў сталым, і на радзіме, і ў эміграцыі.

Нішчымнага хлеба чужыны, як напісаў ён ў адным з вершаў, паэт Уладзімір Някляеў да гаркотнага зведаў на зломе двух стагоддзяў і тысячагоддзяў, апынуўшыся ў ліпені 1999 года ў Варшаве (а потым і ў Фінляндыі), дзе і была створана паэма "Паланэз".

Мала хто задумваўся над паходжаннем гэтага слова як музычнага тэрміна. А між тым polonais азначае польскі. Як сцвярджаецца ў даўнім даследванні, polonez - ёсць танец народнага паходжання, і ад просталюдзінаў спачатку перанялі яго шляхецкія засценкі, а ўжо потым сядзібы магнатаў.

На нашай зямлі паланэз найперш атаясамліваецца з імем Міхала Клеафаса Агінскага, аўтара несмяротнай, як наш край, шляхетнай, як наш народ, і тужлівай, як гісторыя гэтага ж народа, мелодыі. Сядзіба Агінскіх — Залессе на Смаргоншчыне. Праз паўтара стагоддзя пасля таго, як загучаў паланэз ля-мінор, у самой Смаргоні Нарадзіўся наш выдатны сучасны паэт, крэўны сын Някляева Пракопа, Стасі Магер роднае дзіця.

За права лічыцца радзімай паланэза Агінскага спрачаюцца са Смаргоншчынай музычная аўстрыйская Вена, адрыятычная Венецыя, дый сам адвечны заканадаўца еўрапейскай моды Парыж. Ва ўсіх гэтых мясцінах жыў, не адрываючы рук ад клавішаў Агінскі і ствараў вальсы, мазуркі, менуэты, рамансы, рандо. 3 паэмай жа нашага сучасніка — ўсё бясспрэчна, бо ён сам шчыра прызнаўся: Пісаў паэму ў Варшаве. Ратаваўся ёй ад адзіноты. Яна цалкам напісана ў гатэльчыку на Павісле. У Хельсінкі я толькі што-кольвечы дарабляў.

Пра гісторыю напісання твора (як і пра гісторыю яго перакладаў, першы з якіх зроблены на польскую мову Чэславам Сэнюхам, а другі — на летувіскую Ёнасам Лінаўскасам) мы яшчэ прачытаем дзесяткі даследванняў. Гэтаксама як чытаем манаграфіі, прысвечаныя несмяротнаму міцкевічаўскаму «Пану Тадэвушу». Бо параўноўваць ёсць што. Хоць бы сам генезіс, скупа наштрыхаваны ў сяброўскім лісце аўтара паэмы да аўтара гэтай прадмовы: Перачытаў «Пана Тадэвуша». Па-польску. Паглядзеў фільм Вайды "Пан Тадэвуш". Убачыў, што мая гераіня супадае з ягонай. Хацеў яму пра гэта сказаць, але ён лёг у шпіталь (з сэрцам) і не прыйшоў на прэзентацыю свайго фільма. Адсюль у паэме радок: «Прэм'ера. Вайдаў фільм 6ез Вайды...»

Не параўноўваючы пераклады Ч. Сэнюха і Ё. Ліняўскаса, зазначу толькі, яны не выпадкова — першыя. Гэта пераклады на мовы народаў колішняга Вялікага Княства Літоўскага — наймагутнай еўрапейскай дзяржавы. Менавіта там вытокі і музыкі Агінскага, і паэзіі Някляева.

Я не маю намеру ацэньваць тут і саму паэму «Паланэз»: яе належна ацэніць час. Але як гожа, якім высокім акордам, якім сугуччам з «Паланэзам» Агінскага ўзляцела яна над Беларуссю, дадаючы ёй гонару і славы сярод зямель і народаў! Як зліліся ў зорнай высі паэзія і музыка!

I гэта знак нябёсаў.

Язэп Янушкевіч

 

ЗМЕСТ

«Ад клавіш рук не адрывай!..» Прадмова Язэпа Янушкевіча
«Neatitrauki ranku nuo klavisy!..»
«Rak od klawiszy nie odryvaj!..»

ПАЛАНЭЗ
POLONEZAS. Verte Jonas Liniauskas
POLONEZ. Przelozyl Czeslaw Seniuch

Кароткія біяграмы

Summary

 

Уладзімір Някляеў нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргоні Гродзенскай вобласці. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962-1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па 2001 - старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Выступае з вершамі ў перыядычным друку з 1970 года. У 1976 годзе выдаў першы зборнік паэзіі «Адкрыццё». Аўтар паэтычных кніг «Вынаходцы вятроў» (1979), «Знак аховы» (1983), «Местное время» (1983), «Наскрозь» (1985), «Дерево боли» (1986), «Галубіная пошта» (1987), «Веда» (1989), «Прошча» (1996), «Выбранае» (1998), «Так» (2004). Апошнім часам выступае пераважна як празаік (апавяданні «Хайбах», «Чмель і вандроўнік», «Меў Марык бомбу», аповесці «Прага», «Няхай жыве 1 Мая» і інш.). Аўтар раману «Лабух» (2003).

Па аповесці "Вежа" Аляксеем Дударавым была напісана фантасмагарычная камедыя "Вавілон", пастаўленая Мікалаем Мацкевічам.

Аўтар тэкстаў шматлікіх папулярных песень.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1979) за кнігу «Вынаходцы вятроў» і паэму «Дарога дарог». Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Інтэрв’ю з Уладзімірам Някляевым можна прачытаць тут.


Раім таксама паглядзець:
Някляеў Уладзімір. Выбранае
6.49 р.

Някляеў Уладзімір. Выбранае

Аўдыёкніга ў фармаце Audio CD. Чытае аўтар. Агульны час гучання 2:30:14. (р) BelTonMedia, 2008. — (Серыя: Голас паэта).

Някляеў Уладзімір. Паэмы
12.99 р.

Някляеў Уладзімір. Паэмы

У зборнік увайшлі ўсе найлепшыя паэмы знакамітага беларускага пісьменніка.

Някляеў Уладзімір. Лісты да Волі
6.99 р.

Някляеў Уладзімір. Лісты да Волі

Творы, напісаныя падчас зняволення ў СІЗА КДБ − вершы і паэма "Турма". Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў выдаў новую кнігу «Лісты да Волі», у якую ўвайшлі дзясяткі вершаў, напісаных ім падчас судовага працэсу па "справе 19 снежня". Кніга таксама ўтрымлівае прадмову аўтара і апошняе слова палітыка на судовым працэсе.

Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без
14.99 р.

Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Кніга-лаўрэат прэміі Гедройца!

Новы раман Уладзіміра Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы: Кім Хадзееў, Лі Гарві Освальд, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка, Мікіта Хрушчоў ды іншыя. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Менск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт.

Някляеў Уладзімір. Кон
11.99 р.

Някляеў Уладзімір. Кон

Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»!Вершы двух стагоддзяў.

Купала Янка. Вершы, паэмы. Някляеў Уладзімір. Шлях
6.49 р.

Купала Янка. Вершы, паэмы. Някляеў Уладзімір. Шлях

У фармаце mp3. Агульны час гучаньня 5:30:31. (p) “BelTonMedia”.