![]() |
23.99 р.
Вага: 600 г
Памеры: 130x205 мм
|
Укладанне, каментар В. Болдыравай; прадмова Р. Барадуліна. – Мінск: Кнігазбор, 2009. – 576 с. : [8] с. іл. – ("Беларускі кнігазбор": Серыя 1. Мастацкая літаратура).
ISBN 978-985-6930-74-7
Аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Някляева (1946) склалі лепшыя вершы, паэмы, песні, апавяданні, аповесці, эсэ і дзённікавыя запісы 1969 – 2009 гадоў.
Пяцьдзесят другі том кніжнага праекта "Беларускі кнігазбор".
ЗМЕСТ
Ля самай скроні свету. Рыгор Барадулін
ПАЭЗІЯ
Вершы
Церні
Студня
Нядзеля
*** У доме насупраць мыла жанчына акно...
*** Што за сумныя песні...
*** Горкім дымам пацягне...
*** І больш сяброў – і менш... Такая справа...
*** Святкуем дзень сустрэч...
З Бадлера
*** Калі ваўкі збіраюцца у зграі...
*** Ты хмаркаю плыла...
Дэльфінскае
Галубіная пошта
Аблачынка
Перачытваючы Багдановіча
Гай
Жанчына
Леснічоўка
*** ...Не па ваду, не па дровы...
Семя
*** Не дазволь пайсці мне...
Труна
*** Прызнаць віну, якой не варты вы...
*** Выйшаў. Хіснулася поле...
У садзе над ракой
Новы снег
Камень-жальнік
Волатава гара
Космас
*** Пералётная птушка зламала крыло аб драты...
Перад табой
Спадарожная
Хадок
Пыл дарог
*** На радасць, на радасць, на радасць...
Сітуацыя
Трэці дзень
*** Дзе голаў прытулю...
*** Тая, што днём і ўначы...
Звер
Ідал
*** Восень. Сівізна ды пазалота...
*** Добра быць ні бацькам і ні сынам...
Сузор'е Рыб
*** Неба застаўлена пасткамі...
Свечка
*** Здабыў я ўрэшце волю на зямлі...
Адзін
Стан
*** Ветраны ранак апошняга дня лістапада...
Знічка
Змеі
Косць
Маўклівы мітынг
Гульня
*** Адхінецца...
*** Тым быў час і не тым, а затым...
*** Прыбегла з марозу, на вейках зара...
*** Заплакаць мне...
Дым
Агонь
Камень
*** Шастае вецер па даху...
Матылёк
*** Глухі завулак...
Сліва
Праз каліну
*** Бронь Божа мне ўспомніць пра тое...
Галубятня
*** Струменіцца па жылах халадок...
Вар'ят
*** У сферных люстрах плаўных небасхілаў...
Радок
*** Малітвы...
*** Не названых...
*** Не з тымі пайшоў і дарогай не той...
*** У нашых снах было каму прысніцца...
*** Выйшаў летам...
*** Точыць стачонае моль...
*** Хто па чым маркоціцца ў журбе...
"Зімовыя мроі". Надпіс на карціне А. Марачкіна
*** Што затужылі...
*** У Баранавічах снег...
*** Вечар у ветраным Віцебску...
Стаў
Над вадой
*** Пацалавала ў чало...
*** Усё, што ўбірае пагляд...
Крывінка
П'янка
*** Нервова накіну кашнэ...
*** Чакаць...
*** Вазьму ў далонь лязо калянае...
Змяіны бог
Уцёкі
*** Быў я – як і ўсе былі...
Эмігранты
Верабейка
*** Зламаўся лёс... Ну, што ж, не ў першы раз...
Вуліца Варшаўскай бітвы
Вуліца 3 Мая
Скарышэўскі парк
Лазенкі
*** Устаць. Прыбрацца. Выпіць каву...
Самалёт
*** Перайначыць, парваць, папаліць...
*** Да Бога дрогкая дарога...
Анёлы
Апостал
Ластаўка
*** Вечаровыя цені плывуць ад акна...
Даўгі
*** У сваім народзе...
Дзевяты плач
*** Яшчэ нічога не было...
*** Ноч – і д'ябал грае на трубе...
Воля
Успамін пра Беларусь над магілай Манергейма
*** Знаю: любая дарога вядзе ў бездарожжа...
*** Голкай зноўку сэрца мецяць!..
*** На ўскрайку самым, на краёчку...
Ланцуг
З Дранько-Майсюка
Кошка
Чайка
Доля
Магчыма
*** Ці ў сне, ці ў небе – там...
Калі пісаць
*** Ува ўсім, што ёсць, было і будзе...
Што?
*** Азірацца на дыму клубы...
*** Вяртацца на Радзіму – ды куды?!.
*** Спявае маці – я не чую слоў...
*** На змярканні, на змярканні...
*** Ані царквы ў крыжох...
Чарвяк
Мураш
*** Такі празрысты, ціхі вечар...
*** Люляюцца вербы на ветры...
Брно
*** Я не знаю, хто яна такая...
Пакацігарошак
Запавет
*** Усё адно: смяротны ты...
Сны на Готландзе
Евангелле
Лён
Апошні паэт
Залатая сцежка
Боскі падарунак
*** Я спытаўся ўчора ў Бога...
Паэмы
Маланка. Аповесць пра каханне
Індыя
Прошча
Паланэз
Песні
Світанак
Гуляць дык гуляць
Раз ды разок
Гора за гарой
Янка Купала
Замова
Белае віно і чырвонае
Віншавальная
Люблю
Землякі
Зямля мая белакрылая
Каля броду каліна
Сінь-васількі
Беларускі анёл
Мая дарога
Васільковае поле
Жыць – не тужыць
ПРОЗА
Апавяданні
Бомба
Юзік
Музей Броўкі, альбо За шчасце выпіць з Шульманам!
Залатая Арда
Цмок
Адлюдак
Хайбах
Чмель і Вандроўнік
Аповесці
Мірон ды Мірон
Прага
Вяртанне Веры
ПУБЛІЦЫСТЫКА, ЭСЭ
Шлях. Папулярны біяграфічны нарыс
Праз лес, праз лёс. Папулярны біяграфічны нарыс
Знакі прыпынку
Цуды ўсе ў адным адзіным цудзе. Спроба аўтабіяграфіі
Так напісана
Карані
Грамата
Літаратура
Палітыка
Жыццё
Каментар
Summary
Ля самай скроні свету
Вястун. Вядзьмар. Суразмоўца з душамі продкаў. Верны рыцар крывіцкага духу. Словатворца. Паэт з вялікай літары. Шалёны талент. Шалёны да геніяльнасці.
Гэта толькі мізэрнасць з тых азначэнняў, якія трэба казаць пра аднаго з самых непаўторных творцаў на мяжы стагоддзяў. Імя яго – Уладзімір, сын Пракопаў, Някляеў.
Некалі я напісаў прадмову да ягонай першай кнігі. Кніга была па-руску – і я прарочыў рускаму, народжанаму ў Беларусі Паэту вялікую будучыню.
Кніга тая не выйшла: Някляеў забраў з выдавецтва рукапіс. Але вялікая будучыня – і тым самым маё прароцтва – не адмянілася: Някляеў прынёс у выдавецтва рукапіс беларускі. Невялічкая рэчка Крэўлянка, на берагах якой прайшло маленства Паэта, перамагла ў ім магутную Волгу, на беразе якой нарадзіўся ягоны бацька. Гэта, як і ўсё ў Някляеве, амаль неверагодна, але здараюцца ў свеце, дзякуй Богу, дзіўныя, неверагодныя рэчы.
Мы займелі ў айчыннай літаратуры выключнага творцу.
Паэт. Эсэіст. Празаік. Гэта калі падганяць пад жанры творы Уладзіміра Някляева. А па сутнасці ён застаецца Паэтам, у якія б жанры ні падаваўся.
Узняўшыся на вяршыні паэзіі і прозы, ён раптам падаўся ў драматургію. І адразу на вяршыню, на самы пік. Стварыў драму "Армагедон". Яе няма з чым параўнаць. Дзіва, што такая п'еса з'явілася. Напісаць яе мог толькі Някляеў – і ён яе напісаў.
У гэтага твора доўгая і складаная будучыня. П'еса няпростая, як само жыццё, для разгадак – і феерычная для фантазій, імправізацый. Шкада, што яна не ўвайшла ў "Выбранае".
Уражвае дасведчанасць Паэта, абсяг ягоных інтарэсаў і, калі можна так сказаць, двухжыльнасць радка.
Някляеў умее перадаць самога сябе праз сябе, праз сябе прапусціць сваіх герояў. І чытач адгукаецца, прымае героя як свайго. Нават тады, калі герой той, як у "Армагедоне", Тэлевізар ці Тумбачка, Апендыцыт ці Без Дыягназу, Псіх ці Ліхтарык.
Чытаеш – і чуецца інтанацыя, голас Някляева. Гэта унікальна, гэта не проста радкі, сказы.
Рэдка хто валодае майстэрствам трымаць сур'ёз на ўсмешцы і ўсмешку на сур'ёзе.
Гэта Уладзіміру Някляеву ўдалося перадаць, кажучы высакапарна, імгненні натхнення, калі радкі загадваюць іх занатаваць, пакуль не позна.
Што рабіць Паэту з ягоным "вар'яцтвам" у наскрозь "нармальным" свеце?
Тады – у камяні – вядома, напішацца:
Каб з усяго – і ў тым ліку з каменя, з агню і дыму – зрабіць выснову:
Уладзімір Някляеў зведаў шум славы і гаркоту выгнання, калі:
За савецкім часам модна было, вярнуўшыся з-за мяжы (хто вырываўся) пісаць нізкі вершаў – нібы справаздачу. (Шчырэў і я ў гэтым жанры.) Нізкі былі наколькі вялізныя – настолькі няшчырыя. А ў Някляева пра славутыя Лазенкі, каралеўскі парк у Варшаве, коратка і пранізліва:
І ўсё. Усё, апроч таго, што світае за метафарай, за радкамі.
1999 год, перадапошні год стагоддзя, свой год выгнання ў Польшчы, Уладзімір Някляеў навечна пазначыў паэмай "Паланэз".
Якая інтанацыя! Вобраз, жывапіс, гукапіс!.. Фантастычная паэма пра каханне. Пра лёс і шлях.
Свае гады выгнання ў Фінляндыі Уладзімір Някляеў скараціў паэмай "Ложак для пчалы". Мяркую, ствараючы яе, ён не заўважаў часу.
Дзе яно – тое жыццё нідзе? На чужыне? Не, на радзіме.
Што ж адбылося? Як яно так сталася?..
Пытанні патрабуюць адказаў – і Паэт называе кнігу, напісаную ў выгнанні: "Так".
У паэзіі майстра і роздум, і смутак, і шкадаванне. Усё, што ў свеце можа быць. І яшчэ тое, як у "Ложку для пчалы", чаго быць не можа.
Глыбінная рэч. Эпас. Хваля за хваляй – быццам акіян дыхае. І выплёхвае на бераг схаваныя ў глыбінях скарбы.
У жанры паэмы Някляеў унікальны. Але і ў лірыцы яго ні з кім немагчыма зблытаць.
Нечакана. А як яшчэ?.. Уладзімір Някляеў заўсёды нечаканы, бо сапраўдны.
У паэзіі мы з гэтым звыкліся. А вось у прозе ён зноў здзіўляе, ашаломлівае. Дасведчанасць, далягляднасць мыслення, усмешка, якая асцерагаецца перайсці ў кпіну, дакладнае апісанне рэчаіснасці і вясёлая фантастыка, у якую верыш. Хоць амаль кожны сюжэт – гэта, як сам аўтар кажа, "...фантастычна-дакументальная, малаверагодная гісторыя".
Проза Уладзіміра Някляева еўрапейская. Нарэшце дачакаліся. Гэта ж некалі самы тонкі лірык Міхась Стральцоў дасціпна кпіў з нашай так званай палескай прозы: "Стары насунуў шапку-кучомку, старая накінула хустку-канаплянку, і селі на прызбе".
Уладзімір Някляеў узняў узровень нашай прозы. Прычым, узнятая да ўзроўню еўрапейскай, проза Някляева наскрозь беларуская. Не падманліва беларуская, а насампраўдзе такая. Бо аўтар не лозунгавы беларус, а натуральны, як дзень, як лес, як камень. Пра тое, што яму баліць, кажа як быццам з усмешкай, ад гэтага боль яшчэ болей гарыць. І ўсё гэта з глыбінным веданнем крывіцкай (нездарма ж карані ягоныя ў Крэве), матчынай мовы.
На ёй, на цнатлівай нашай мове, немагчыма, здавалася, напісаць такі раман, як "Лабух" – з ягонымі эратычнымі матывамі. Выпісаць усё так, каб не было ў гэтым безгустоўшчыны, а тым болей пошласці. Напісаўшы "Лабуха", Някляеў давёў, што талент пра пошласць нічога не ведае. Ён стварыў не столькі эратычны, колькі драматычны раман. Твор пра тое, што быць беларусам – бяда. Але гонар не дазваляе кімсьці іншым стаць.
Апошнюю кнігу нервовай прозы аўтар назваў "Цэнтр Еўропы". Гэта не выпадковы загаловак, гэта сутнасць асобы і творчасці Уладзіміра Някляева. Кніга ягоная мусіць будзіць думку, яшчэ раз нагадаць беларусам, што яны беларусы, еўрапейцы!
Эсэ Уладзіміра Някляева пра Янку Купалу ("Шлях") і Якуба Коласа ("Праз лес, праз лёс") зноў жа нагадваюць нам пра гэта. Бліскучыя рэчы. У іх навідавоку трагедыя народа і ягоных Паэтаў.
За плячыма жыццё трывожнае і невыпадковае.
Адсюль і заключэнне:
Адкрыццё творчасці Уладзіміра Някляева – гэта і праца, якая патрабуе натхнення, і палёт у захмар'е думкі і пачуцця. Бо аўтар акрылена працавіты, плён ягоны відзён.
А наогул, каб сказаць, што такое Уладзімір Някляеў у творчасці і ў жыцці, трэба мець талент роўны ягонаму. Някляева трэба адкрываць, як Амерыку. Калумб яшчэ расце...
Рыгор Барадулін
Пра Уладзіміра Някляева ў Вікіпедыі.