Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Некрашэвіч Сцяпан, Байкоў Мікола. Расійска-беларускі слоўнік

Некрашэвіч Сцяпан, Байкоў Мікола. Расійска-беларускі слоўнік
15.99 р.
Вага: 850 г
Памеры: 170x250 мм



Расійска-беларускі слоўнік/ Сцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў; рэд. В. Булгакаў; прадм. С. Запрудскага. — 3-е выданне, папраўленае. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 704 с. — Цвёрдая вокладка

ISBN 978-5-00076-013-0

Дадзеная кніга ўяўляе зь сябе перавыданьне найлепшага і найпаўнейшага расійска-беларускага слоўніка міжваеннага часу, першае выданьне якога зьявілася ў 1928 годзе.

Слоўнік уключае болыш за 60 тысяч слоў і быў створаны паводле выбаркі лексікі са «Словаря белорусского наречия» I. Насовіча, «Смоленского областного словаря» У. Дабравольскага, «Беларуска-польска-рускага слоўніка» Я. Ціхінскага, «Віцебскага краёвага слоўніка», «Практычнага вайсковага слоўніка», рукапісных слоўнікаў П. Шпілеўскага і С. Мядзьведзкага, а таксама з выбраных літаратурных твораў і народнай мовы.

Аўтары імкнуліся ўхіляцца ад штучных наватвораў: перавагу аддавалі словам, якія існуюць у народнай і літаратурнай мове.

Расійска-беларускі слоўнік / Сцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў

 

У афармленьні першай старонкі вокладкі выкарыстаны малюнак-ілюстрацыя Язэпа Драздовіча, зроблены для аздабленьня беларускага школьнага лемантара Макара Краўцова. Аловак. 1920 год. Выява атрыманая дзякуючы спрыяньню гісторыка Ўладзімера Ляхоўскага.


Раім таксама паглядзець:
Ідыш-беларускі слоўнік
29.99 р.

Ідыш-беларускі слоўнік

З прыказкамі, прымаўкамі, прыгаворкамі, выслоўямі, фразэмамі, параўнаньнямі, зычэньнямі, вітаньнямі, дражнілкамі-кепікамі, праклёнамі, загадкамі, скорагаворкамі, калямбурамі, цытатамі з жыдоўскіх песень, анэкдотаў, і літаратурных твораў / Сабраў і пераклаў на беларускую Аляксандар Астравух. – Менск : Мэдысонт, 2008. – 928 с. : іл. ; у супэрвокл.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь
49.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі.

Краўцэвіч Аляксандр. Краіна пагранічча
9.99 р.

Краўцэвіч Аляксандр. Краіна пагранічча

Выйшла з друку новая кніга вядомага беларускага навукоўца і грамадскага дзеяча Аляксандра Краўцэвіча. У кнігу ўвайшлі выбраныя навукова–папулярныя, эсэістычныя і публіцыстычныя працывядомага беларускага навукоўцы і грамадскага дзеяча з Гародні, напісаныя ім на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў.

Некаторыя з іх друкуюцца ў зборніку ўпершыню.