Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Ненадавец Аляксей. Выявы міфалагічнага выраю

Ненадавец Аляксей. Выявы міфалагічнага выраю
6.49 р.
Вага: 360 г
Памеры: 130x200 мм



Выявы міфалагічнага выраю/ А. М. Ненадавец, — Мінск: Беларуская навука, 2010. — 263 с. — 255 с.

ISBN 978-985-08-1212-4

У кнізе аналізуюцца часта сустракаемыя ў беларускай дэманалогіі персанажы: ведзьма, Баба-Яга, нячысцік (чорт). Падкрэсліваецца, што дэманалагічны рад нашай міфалогіі з’яўляецца адным з самых багатых у свеце. Прыводзяцца шматлікія прыклады, зафіксаваныя фалькларыстамі, этнографамі, міфолагамі падчас фальклорных экспедыцый, а таксама знойдзеныя ў розных зборніках вуснапаэтычнай творчасці.

Прызначаецца прафесійным фалькларыстам, міфолагам, культуролагам, а яшчэ тым, каго прыцягвае да сябе свет далёкай мінуўшчыны.

Аляксей Ненадавец

Пачатак прадмовы аўтара

Так павялося спрадвеку, і не толькі сярод людзей, якія падзяляліся (умоўна, вядома ж) на добрых і злых (благіх), але і сярод прыродных з’яў, дрэў, раслін. Мы не агаварыліся, бо нашыя старадаўнія продкі абагаўлялі не толькі жывую прыроду, не толькі сваіх язычніцкіх багоў, але «ўдыхнулі» жывую душу і ў свет тых з’яў і прадметаў, якія мы сёння адносім да «нежывых»: камяні, зямлю, ваду. Здавалася б, што тут незразумелага? He маглі яны нешта правільна, зыходзячы з рэальных каранёў, растлумачыць, вось і баяліся яго, імкнуліся задобрыць паднашэннямі-ахвяраваннямі і «свядомым увядзеннем у ранг бостваў». Усё проста, і разам з тым не надта легка адшукаць першасныя карані фетышызацыі, татэмізму пэўных прадметаў, звяроў. Проста і складана, бо няма выразна адлюстраваных у вуснапаэтычнай спадчыне беларусау (ды не толькі іх, але і ў суседніх народаў таксама) каранёў-першавытокаў, ухапіўшыся за якія можна было б разблытаць гэты складаны клубок міфалагічна-дэманалагічных уяўленняў, зрабіць так, каб было зразумела, выразна бачна не толькі даследчыку, але і звычайнаму чытачу. I яшчэ хацелася б адзначыць наступнае: адна справа, калі нельга растлумачыць тое, што ўжо амаль назаўсёды схавалася-растварылася за смутою шматлікіх стагоддзяў, і зусім іншая, калі гэты міфалагічны ці дэманалагічны персанаж (вобраз, герой, можна акрэсліць па-рознаму) актыўна ужываецца і сёння. Яго часта згадваюць у гутарковай мове і ў мастацкіх творах, у запісах сучасных вуснапаэтычных адзінак і мастацтве, але ён усё роўна дастаткова не вывучаны, не даследаваны, не класіфікаваны. Калі задаць канкрэтнае пытанне носьбіту-інфарматару фальклорнай адзінкі, аўтару карціны ці літаратурнага твора, то і яны, у пераважнай большасці, будуць разводзіць рукамі ці паціскаць недаўменна плячыма, але не змогуць даць вам канкрэтны, вычарпальны адказ, адкуль бы стала вядома ўсё да драбніц. Вось да такіх таямніча-выразных міфалагічна-дэманалагічных персанажаў і адносіцца чорт (нячысцік)…

 

ЗМЕСТ

Прадмова

Чорт у міфалогіі беларусаў

З’яўленне дэманалагічнага персанажа
Традыцыйнае месцажыхарства чорта
Паводзіны нячысціка
Засцярогі ад чорта
Найбольш папулярныя назвы нячысціка
Знешні выгляд нячысціка
Сувязь чорта з людзьмі

Баба-Яга ў беларускім фальклоры

Узнікненне старажытнага вобраза
Характэрныя рысы персанажа
Баба-Яга і народныя асілкі
На шляху ў Бабы-Ягі
Баба-Яга і вядзьмарскі свет

Ведзьма, адкуль яна?

Чалавек і страх
Ведзьма ва ўяўленнях продкаў
Вядзьмарства і чараўніцтва
Насылаючы порчу
Вядзьмарства і прыродныя стыхіі

Заключэнне

Літаратура

 

Аляксей Ненадавец (Нарадзіўся 12 лютага 1958, вёска Чухава, Пінскі раён) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1995).

У 1980 скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1992 працуе ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАН Беларусі. Даследуе беларускую міталёгію, краязнаўства, фальклёр, узаемасувязі літаратуры з міталёгіяй, а таксама Меншчыну ў легендах і паданьнях. Зараз працуе загадчыкам катэдры грамадзкіх дысцыплін Бабруйскага філіяла БДЭУ.


Раім таксама паглядзець:
Сардаров А. С. Путетворение : история и культура белорусских дорог
7.49 р.

Сардаров А. С. Путетворение : история и культура белорусских дорог

«Путетворение» — слово Симеона Полоцкого. Творить путь — значит строить дорогу от человека к человеку, от человека к Богу, но это также значит создавать реальные пути на земле для транспортных сообщений.

Караткевіч Уладзімір. Чорны замак Альшанскі
6.49 р.

Караткевіч Уладзімір. Чорны замак Альшанскі

У гістарычным рамане-дэтэктыве "Чорны замак Альшанскі" Уладзімір Караткевіч уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Падзеі, што гістарычна і сюжэтна знітаваныя з сучаснасцю. За гэты твор аўтара пасмяротна ўганаравалі Дзяржаўнаю прэміяю імя Якуба Коласа.

Шамякіна Таццяна. Міфалогія i беларуская літаратура
4.99 р.

Шамякіна Таццяна. Міфалогія i беларуская літаратура

Кніга створана на аснове факультатыўнага школьнага курса «Міфалогія і літаратура», але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў — студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках.

Бохан Юры, Скеп'ян Анастасія. Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV —
25.99 р.

Бохан Юры, Скеп'ян Анастасія. Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV — сярэдзіне XVII стагоддзя

Кніга прысвечана побыту пануючага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага ў XV —сярэдзіне XVII стагоддзя.

Разглядаюцца важнейшыя аспекты матэрыяльнай культуры феадалаў — жыллё, харчаванне, адзенне, вялікая ўвага надаецца баўленню вольнага часу — паляванню, рыцарскім турнірам, гульням і забавам.

Кніга разлічана на гісторыкаў, студэнтаў, навучэнцау, на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.