![]() |
4.99 р.
Вага: 230 г
Памеры: 130x200 мм
|
Звычайны шоу-бізнес : апавяданні / Юры Несцярэнка ; прадм. Л. Рублеўскай.— Мінск : Кнігазбор, 2015.— 156 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка" ; вып. 64).
ISBN: 978-985-7119-60-8
Першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі "Звычайны шоу-бізнес", якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і па-мастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі - рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры.
Назва зборніка мае глыбока іранічны кантэкст, абумоўлены як асабістым досведам аўтара, так і агульнакультурнай сітуацыяй у Беларусі.
ЗМЕСТ
Музыка ў сюжэтах
Шоу павінна працягвацца
Telecaster
Сага пра школу музыкі
Хроніка снегападаў
Квіткі да апошняга шанцу
Апошні шанец выйсці ў людзі
Вайсковы спірт
Вечары ў правінцыі
Звычайны шоу-бізнес, альбо Нялёгкая траса да шчасця
Выпадак з Майлзам Дэвісам
Трубач перад брамай зары
Свята пад музыку Rage
Рок-каранацыя пад знакам 223L
Прывітанне з Лас-Вегаса
Адно пытанне
Адпаведны рай
Чатыры погляды на праблему абутку
Аднакласнікі.Gov
Бялун і Насця
Той, хто ў курсе, - не паверыць
Падарунак здалёк. Экалагічная рок-навела
Перамены
Юры Несцярэнка - літаратар, музыкант, аўтар і выканаўца, стваральнік гуртоў "White Night Blues", "Nestary Band".
Нарадзіўся ў 1965 годзе на Быхаўшчыне. Скончыў Мінскі інстытут культуры.
Піша прозу, публіцыстыку, перакладае з англійскай, польскай, украінскай, рускай моў. Творы друкаваліся ў часопісах "Дзеяслоў", "Маладосць", "Бярозка", газетах "Літаратурная Беларусь", "Літаратура і мастацтва", "Краязнаўчая газета" ды многіх іншых.