Незабыўныя галасы. Я хацеў вам сказаць...

Незабыўныя галасы. Я хацеў вам сказаць...
2.79 р.
Вага: 340 г
Памеры: 130x200 мм



Вершы, паэмы А. Сыса, В. Стрыжака, І. Рубіна, В. Гадулькі, М. Купрэева/ уклад. В. Шніпа. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 302 с. – (Беларуская паэзія XX стагоддзя).

ISBN 978-985-02-0997-9

"Я хацеў вам сказаць..." – кніга выбраных твораў пяці паэтаў. Лёсы іх шмат у чым падобныя сваёй трагічнасцю, але іхнія паэтычныя галасы вельмі розныя. Вершы А. Сыса, В. Стрыжака, І. Рубіна, В. Гадулькі і М. Купрэева сёння праходзяць выпрабаванне часам, але, думаецца, многія творы гэтай кнігі назаўсёды застануцца ў залатым фондзе паэзіі XX стагоддзя.

ЗМЕСТ

Анатоль Сыс

ПАЦІР

"– 3 чаго пачаць?.."
3 нізкі "Вочы маленства"
Хворы хлопчык з цацкай
Хлопчык з пацеркамі
"Не выракалася жыта валошкаў..."
Сейбіт
Галодны год
Аднойчы паміж Берлінам і Варшаваю
Сон
"Гэты свет..."
Словы
"Каб сагрэць каханую..."
Вячэра перад Купаллем
"Часта пытаюцца..."
Каля твайго парога
Трыпціх утульнага вогнішча
Музыкам фальклорна-этнаграфічнага гурту "Свята"
Серабрыстыя збаны
Продкі, выклікаю вас
Алаіза (паэма)
Агонь-птушка (паэма)
Неапаленая купіна
Пацеркі
"Поле поле ў німбах..."
"Радзіма пачынаецца з жанчыны..."
Дзед перад смерцю
Рай
"Бацька так і не ссівеў..."
"Пад бярозаю косці..."
"Мой радавод вёў летапіс свой плугам..."
Нізка абаранкаў (быль, якая здарылася са мною)
Блудны сын
Брукаванка
Браты
Мара пра сына
"Гэта памятае толькі маці..."
"Трэснуў лёд, быццам трэснула жыла..."
"Як па зорках, па расе..."
"Без мяне будуць жаць..."
"І ў ручаёх жыве стыхія..."
Апакаліпсіс
Кола
"Я дарэшты ў тваёй уладзе..."
У шкляным саркафазе
Перад цыганскім дажджом
У чароце птушка начавала (з народнага)
Натхненне
Паэт
Суд птушак
Воўк
Маналог расстрыгі
"Пайду туды, адкуль прыйшоў..."
"Хто натхніць мяне на смерць?.."
Чацвёрты цвік
"спаўзаючы з церня..."
О неба
"Берасцянае неба, роднае..."
Капцы
"– Самыя жывыя багі – багі дзядоў..."
Смерць
Смага
"Берасцянымі трубамі ў небе гудуць журавы..."
Агонь
Бераг
"Сівыя пчолы..."
Змяіны Цар
Лес
Пан Лес
Чырвоны радок
Марыя
Маналог адступніка
"Ён шкадаваў турэмных пацукоў..."
Штучная раса
"Каб ты каменем стаў!.."
Вільня, 1864 год
Памяць пра яцвягаў
Маналог Сяргея Палуяна
Званы
Маналог Рамуальда Жакоўскага
Маналог Уладзіміра Жылкі
"Злачынцы брыдуць на споведзь..."
"На скрыжаванні сцяжын..."
Крыжавалі крумкача
Тапталі поле валуны
Бажавоўк
Данута Бічэль-Загнетава
"Калі алені адшукаюць вадапой..."
Як жыў я без солі
Чорная гадзюка, белая змяя (з народнага)
Як я прадаў сябе агню
Вяпрук
Пра што шэпчуцца мурашы
Яблыня
Пацір
"Ляцелі ў вырай ветракі..."
Паэт
Адвечным шляхам
Вужака
Балада пра птаха
Маналог Алеся Гаруна
Чорная быль
Сабака
Прачытаўшы верш Пімена Панчанкі "Развітанне"
Маналог "тутэйшага"
Урода мая, уродачка
Ружа
"Журавы спяваюць паланез і іх..."
Вам, на ложку зямным...
"Я п'ю адзін чырвонае віно..."
"У кніжцы маёй безыменнай..."
Эй, ювелір
Ветах
"У нябёсах маіх дагараюць вагні..."
У Чырвоным касцёле
Скарпіён
Не хадзіце за мной
"Пад вакном журба збірае мяту..."
Перад Богам
Самотны
"Мой Дняпро тры тысячы гадоў..."
Ластаўка
"...і разышлося неба над студняй..."
Маналог Кастуся Каганца
У Сафіі крыж чырвоны
Рэабілітацыя
"Распаўзліся маланкі па лесе нябёсным..."
"Мы – чарада самотных птахаў..."
Як той сабака
Беларусі
Наступніку Уладзіміра Караткевіча
"Лёс шляхі выбірае..."
Дзікі мёд
"А я помню, як мяне хрысцілі..."
"Загубіла мне паэзія жыццё..."
Цнатлівы князь
"Тры мазалі ў мяне. Бог тройцу любіць..."
Паэт
Мая хата без сяброў – не хата
Песня пра каханне
Калі люблю
"Паэтам можаш ты не быць..."
"На твары шчацінне, як пожня жытнёвая..."
Ёсць дзіцятка
"Памрэш сыты ці галодны..."
"Не існуе распусных кветак..."
Будзьма!
"Надта хочацца ў вырай..."
Сэрца
"Калі краты распілаваць, атрымаецца шэсць крыжоў..."
Пастухі
"Калі краты распілаваць за спакутаваную душу..."
Гліна
Песня пра сына

Іван Рубін

ДОМА

Дома
"Галіняцца далёкія маланкі..."
Яблыкі
Хлеб
"Сцяжынка мая супясчаная..."
Успамін
"Стоптаны стары парог..."
"Залежнасць мая ад хлеба..."
На беразе тым
Поле
Грані
Жорны
"Ад гурту верб..."
"Вясна маладая, як свята..."
Вадаполіца
"Вырасла птушка..."
"Разгайданае неба – высока..."
"Снягі... І студзень на зыходзе..."
"Бывай, вясна, не выспела ты ў лета..."
Сад зямны
Элегія роду
"Восень на парозе..."
"Цішыня мая. Трава да пояса..."
"Вясна. Для вечнасці і для святла..."
"Як сланечнік..."
Сула
"Светла на душы і пуста..."
"Ціхі вячэрні свет..."
"Якая восень! Божа мой!.."
Памяць
"Зноў адзіноцтва мне радня..."
"Шчасліва ў роднай хаце прачнуцца..."
"А Нёман крохкае вясло..."
Вернасць
"Колькі пражыў? Пражыву?.."

Віктар Стрыжак

РЭХА ЖУРБЫ

"Прадаўжаем дзядоў і бацькоў..."
Восень – храм
Шал мой высах
Не стой спіною
Нясу лес
Будучым мяшчанкам
Даннік
На магіле бацькі
Пошук
Магніт
У гасцях у Мацея Бурачка
Падбярозавік
Начны верш
Дома
"Нехта кінуў папрок..."
"Думак дух разгарачаны..."
Тры гады
Паходні
На жаль
Анатомія
"Я пакуру з табою..."
Айчым
"У дарог спрадвеку тайны..."
"Сядзіш. Гамоніш. Курыш..."
Сібір з вагона
Зімовае
Песня трыццацігадовага
"Сто гадоў вясны не чуў..."
"Гамарня горада..."
Нашчадку
"Сцяжынка не асвечана..."
"Узляцела гэтак міла..."
"Уздых шчаслівы ў неба прама..."
Танец
"Вечар клямкамі ляпае..."
Штрыхі
Каўтаю горыч
Ноч
"Ты ўсё мяне з ілюзій лепіш..."
Расстанне
Восень
Памры!

Васіль Гадулька

КЛЁН ЗЯЛЁНЫ НА ПУСТЫМ ПАДВОРКУ

Да крытыкаў
Прыгожы верш
Увосень
"Люба мне, калі ў прыціхлым садзе..."
Роднае дрэва
"Па-над хатамі, па-над гумнамі..."
Начны трыпціх
Крытычны ўзрост (актавы)
Вэртумн і Памона
Гамер і Гелена
"Вецер вішчыць, як паранены вепр..."
"Шоўк валасоў тваіх чорны як смоль..."
"Калі на сэрцы надвячорак..."
Рака
"Ноч пакінула цёмны закутак..."
"Не выдумляй, што для цябе я не памру..."
Вялікдзень
Чаромха
"Ранкам клён зялёны на маім падворку..."
Сон
Усміхніся
"Грэх сарамлівы і шчасце бязгрэшнае..."
"Чакай: калі ў дажджлівы сумны дзень..."
"Зноў з-за хмаркі выплыў месяц..."
Санет І
Санет II
Самагубцы
30 верасня 1990
"Пакінуты дом на вачах старэе..."
На магіле маці
Зорка радасці (вянок санетаў)
Паэма без назвы
"Нас усё часцей падводзіць памяць..."
"Ты ўцякла ў мае сны, а імя – засталося..."
"Чую Час. Ён ветрам нада мной..."
"Яшчэ дзеці любяць казкі..."
"Не сумуй, калі мара не здзейсніцца..."
"Не пазірай на захад сонца з жалем..."
"Дзень зарой дагарэў..."
У мёртвым лесе. Сон
"Пры сустрэчы ўсміхнешся ты..."
"Тут, у краі..."
Лёгкая смерць
"Уяўляю: калі мне самотна..."
Там
Успаміны
"У кватэры сваей, бы ў рэдуце..."
Санет
"Спаткаў не ў пару. Закахаўся наўдачу..."
Развітанне

Мікола Купрэеў

СНЫ ЛЯ ДАРОГ

Агні ў пячорах
Балада пра мастака-бадзягу
Сіняўка – Ганцавічы
Брагін – Камарын
Рагачоў – Ямнае
Ямнае – Карма
Каменне ля дарог
Па дарозе ў зімовы павет
"Пакуль я веснаваў і летаваў..."
Пушча
"Ганулька на лесе хадзіла..."
Кожны нясе свой крыж
"Залатыя..."
Воўк
Чэрап Каліноўскага
"Роднае поле падступіць да горла..."
Богавы лапці
Брагін, летам 86-га
1864
"Як мне жывецца ў маім Хаосе?.."
Новы цыклоп
Балада аб пакінутым маленстве
"Мілая бярозка, не бядуй..."
Паэт
"Я азірнуўся на ўздых за спіной..."
Ён і Яна
Споведзь з віном
"Жураўлі журлівыя мае..."
Дыпціх
Вечнае
Праклятая ноч
"Ля акна..."
Мост над глыбокай вадой
"...і нехта за мною ідзе..."
У вянок Міхасю Рудакоўскаму
Дым
Мая муза
Апошняе вяртанне
Правінцыйныя фантазіі
Я хацеў вам сказаць...
Вайна і вясна
Сонечка
Замест лекцыі пра жыццё
Юліяну Тувіму
Ракуэл Кент
Паланез Агінскага
"Калі разумець не хочаце..."
Ці будзе ноч апошняй элегіі?
Як быў я цыганскім баронам
Падзенне Ікара
А мы ўсё пытаемся
Камень
Спрадвечная казка
Асенняе
Непазбежнасць
Як зямля верціцца
Лістападная балада
Элегія
Апошняга следу не будзе
І за нас
Журавы не пралятаюць міма
"Пакліч жа мяне..."
Балада пра партызанскія чаравікі
Фрагменты
Вясна
Калі хочаш наведаць мой край
Найвялікшае адкрыццё
Гарады спыняюцца ля астравоў
Цішыня
"Калі мяне не будзе доўга..."
Лясныя сполахі
Буслы
Беларускі трыпціх
Арыніна студня (паэма)

Б і я г р а ф і ч н ы я д а в е д к і

"Гадулька Васіль Уладзіміравіч нарадзіўся 17 мая 1946 года ў вёсцы Федзькавічы Жабінкаўскага раёна ў беднай сялянскай сям'і. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у Дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, але на апошнім курсе, расчараваны ў прафесіі настаўніка, кінуў яго і працаваў доўгі час на будоўлі, потым – паляводам у мясцовым саўгасе. Вершы на расійскай мове пачаў пісаць яшчэ ў школе. Друкавацца не спрабаваў, лічачы сваё захапленне паэзіяй, як пазней замежнымі мовамі – нямецкай, англійскай, італьянскай, французскай і польскай – толькі асабістым сваім хобі. Прыкладна ў 1985 годзе пачаў пісаць па-беларуску. Вершы друкаваліся ў раённай газеце "Сельская праўда", абласной – "Заря", у зборніку "Дзень паэзіі" і ў штотыднёвіку "ЛіМ". Рыхтаваў зборнік вершаў і баек, але надрукаваць яго не паспеў: зімой 1992 года, у страшэннай галечы і без сродкаў для існавання, незразуметы, расчараваны і пакінуты ўсімі, трагічна памёр і пахаваны на могілках в. Федзькавічы Жабінкаўскага раёна".

Як ні дзіўна, гэты біяграфічны дакумент напісаны рукой самога Васіля Гадулькі на просьбу мясцовых бібліятэкарак. Памыліўся ён усяго на паўтара года. Насамрэч памёр 15 чэрвеня 1993 года. Усё астатняе сумненню не падлягае.

У 2004 годзе РВУ "Літаратура і мастацтва" выдала пасмяротную кніжку Васіля Гадулькі "Голас". На сабраныя пісьменнікамі сродкі на яго магіле пастаўлены помнік. Паэт адмысловага класічнага ўзору. Яго літаратурная слава яшчэ наперадзе.

Мікола Сямёнавіч Купрэеў нарадзіўся 25 мая 1937 года ў вёсцы Ямнае Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і настаўніка.

У 1943 годзе пры арышце бацькі фашысты смяротна паранілі і яшчэ жывой закапалі яго маці. Адразу пасля вайны сям'я Купрэевых з Рагачоўшчыны пераехала на Брэстчыну, у вёску Пескі Бярозаўскага раёна, а з 1953 года на новае месца працы бацькі – у вёску Міхнавічы (непадалёк ад Івацэвічаў), дзе бацька да самай пенсіі быў дырэктарам пачатковай школы. У Івацэвічах Мікола скончыў СШ (1957). А ў 1958 годзе паступіў на факультэт беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педінстытута. Падчас вучобы пачалі друкавацца яго вершы ў мясцовай і рэспубліканскай прэсе. Звярнуў увагу на студэнта і заахвочваў яго да творчасці выкладчык інстытута літаратуразнаўца Уладзімір Калеснік. У 1963 годзе, атрымаўшы дыплом настаўніка, Мікола Купрэеў па накіраванні паехаў на працу ў Ганцавіцкі раён, у Чудзінскую СШ.

Пасля настаўнічаў у шмат якіх іншых школах Берасцейшчыны. Ужо ў пашанотным узросце, выкладаючы ў Папялёўскай базавай школе, а затым жывучы ў Пружанах, Мікола Купрэеў прызнаваўся, што "з 1967-га па 1986-ы год ён знік – не з паэзіі, не са старонак газет і часопісаў – з самога сябе... Знік у нетры Палесся..." Амаль на дваццаць гадоў. Аб прычынах гэтага знікнення гаварыць цяжка. Пра іх Мікола мала каму расказваў, і ўвогуле ён не любіў скардзіцца. Ягоныя пуцявіны пралеглі праз усю Беларусь, а ў большасці праз Палескі край. Лягчэй сказаць, у якіх населеных пунктах Мікола не пабываў. Час ад часу ён уладкоўваўся на працу, але доўга там не затрымліваўся – ехаў ці ішоў далей па нязведаных сцежках і дарогах. Па запісах бацькі яго сын працаваў больш як у дваццаці месцах. 3 іх відаць, што вандроўнік-паэт быў настаўнікам і журналістам (і неаднойчы), бібліятэкарам і загадчыкам клуба, вартаўніком і качагарам.

Памёр у доме для састарэлых у пасёлку Лясным пад Баранавічамі 19 верасня 2004 года.

Аўтар кніг паэзіі "Непазбежнасць" (1967), "Правінцыйныя фантазіі" (1995) і кнігі прозы "Палеская элегія" (2007).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1996), прыватнай берасцейскай Мядовай прэміі (2002), абласной Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка (2007).

Іван Ільіч Рубін нарадзіўся 29 студзеня 1954 года. Дзяцінства будучага паэта прайшло на хутары Раздоры Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, да якога балюча і нястрымна ў вершах і наяве ён вяртаўся ўсё сваё кароткае і драматычна напружанае жыццё.

У 1971 годзе Іван Рубін скончыў Засульскую сярэднюю школу, у 1976-м – беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Друкавацца пачаў у 1971 годзе ў раённай газеце "Прамень". У студэнцкія гады змяшчаў вершы ў рэспубліканскіх газетах і часопісах. Першая кніга паэзіі "Над вечнасцю гнязда", якая выйшла ў 1984 годзе, засведчыла бясспрэчны талент паэта, яго глыбокі, удумлівы погляд на жыццё, разумение настрояў і пачуццяў чалавечай душы. Кніга прасякнута любоўю да роднага краю, шчымлівай тугой па маці, напоўнена адчуваннем адзіноты. Адраджэнне роднай культуры і мовы, выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, зварот да спрадвечнага, што паволі знікала, – галоўныя матывы наступных зборнікаў вершаў і паэм "Вянок надзеі" (1990), "Набытак" (1992).
Працоўную дзейнасць Іван Рубін пачаў настаўнікам роднай мовы і літаратуры ў Суткаўскай сярэдняй школе Стаўбцоўскага раёна. У 1976 – 1979 гадах займаўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры Акадэміі навук Беларусі. 3 1979 года працаваў на Рэспубліканскім радыё рэдактарам галоўнай рэдакцыі народнай гаспадаркі, адказным сакратаром, старшым рэдактарам, у 1984 годзе – у выдавецтве "Юнацтва", у 1985– 1987 гадах настаўнікам Мінскай СШ № 132, з 1987-га супрацоўнік газет "Мінская праўда", "Народная газета", "Звязда".

Іван Рубін свой жыццёвы шлях трагічна закончыў 28 чэрвеня 1993 года. Пахаваны на могілках вёскі Ячонка Стаўбцоўскага раёна.

Віктар Іванавіч Стрыжак нарадзіўся 19 студзеня 1955 года ў вёсцы Заспа Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і калгаснікаў. Пасля школы вучыўся ў Гомельскім і Беларускім дзяржаўных універсітэтах. Нейкі час працаваў качагарам у Доме творчасці "Каралішчавічы". Не прыжыўшыся ў сталіцы, з'ехаў на радзіму, дзе зарабляў на жыццё ў мясцовым друку. Як чарнобылец атрымаў кватэру ў Мінску. Нядоўгі час меў працу ў часопісе "Зрок" і газеце "Добры вечар".

Дэбютаваў у калектыўным зборніку "Сцяжыны" (1984). У 1994 годзе выйшла адзіная самастойная кніга "Рэха журбы", у якую ўвайшлі і творы з ранейшай кнігі. Памёр раптоўна на лесвічнай пляцоўцы ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" 11 красавіка 1995 года. Пахаваны на могілках каля роднай вёскі.

Анатоль Ціханавіч Сыс нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 года ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў мясцовай пачатковай школе, потым у суседняй вёсцы Броннае, дзе ў 1977 годзе скончыў 10 класаў. 3 1977-га да 1982 года вучыўся на аддзяленні рускай і беларускай мовы і літаратуры філалагічна-гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння вучобы служыў у войску на тэрыторыі Польшчы.

Друкавацца пачаў яшчэ школьнікам у раённай газеце "Дняпровец". У час навучання ва ўніверсітэце зрэдку дасылаў паэтычныя творы ў "Гомельскую праўду", "Чырвоную змену". У 1981 годзе быў удзельнікам Рэспубліканскай нарады маладых літаратараў у Каралішчавічах, дзе яго творчасць была высока адзначаная не толькі ягонымі аднагодкамі, але і старэйшымі літаратарамі.

Рэгулярна Анатоль Сыс пачаў друкавацца з 1986 года. Першы зборнік вершаў "Агмень" пабачыў свет у 1988 годзе ў "Бібліятэчцы часопіса "Маладосць"". У выданне ўвайшлі вершы і дзве паэмы, напісаныя ў час знаходжання ў войску. Усё, што было створана да службы, паэт спаліў. У студэнцкія гады пісаў пародыі на сяброў і часта дэкламаваў іх на вечарынах. У 1989 годзе выдаў зборнік вершаў "Пан Лес", а пазней – кнігу "Сыс". У творах паэт шчыры, адкрыты, эмацыянальны, патрабавальны да свайго паэтычнага радка, нецярпімы да пустазвонства і шэрасці ў паэзіі.

У 1984 годзе працаваў карэспандэнтам раённай газеты "Перамога Кастрычніка" ў горадзе Ветка. У 1985 годзе пераехаў у Мінск, дзе доўгі час быў старшым тэхнікам Рэспубліканскага радыёцэнтра, пасля чаго перайшоў на творчую працу. Анатоль Сыс – адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурнай суполкі "Тутэйшыя".

Пасля свайго трыццацігоддзя Анатоль Сыс, на жаль, мала пісаў і рэдка выступаў у друку...

Трагічна памёр у сваей кватэры 4 мая 2005 года. Пахаваны на могілках каля роднай вёскі Гарошкаў, сярод высокіх прыгожых бяроз, што глядзяць удалечыню і бачаць Дняпро, на беразе якога любіў пасядзець паэт.

У 2006 годзе ў выдавецтве "Кнігазбор" выйшаў том выбраных твораў Анатоля Сыса "Лён", у якім сабрана амаль усё, што напісаў паэт.

Я хацеў вам сказаць,
што калі зелянеюць дрэвы –
вы іх не ламіце,
калі расцвітаюць кветкі –
вы іх не тапчыце,
калі жаўранак ў горле нясе зару –
вы лепш памаўчыце,
калі вас абдымаюць,
цалуюць і шэпчуць –
любіце, любіце, любіце!
Калі душа перапоўніцца шчасцем –
вы песняй крычыце!
Я хацеў вам сказаць...
О, я многа хацеў вам сказаць!
Мікола Купрэеў

Раім таксама паглядзець:
Ягамосьць. Вершы-прысьвячэньні Анатолю Сысу
0.73 р.

Ягамосьць. Вершы-прысьвячэньні Анатолю Сысу

"Ягамосьць" – так марыў назваць сваю кнігу вершаў Анатоль Сыс... У гэтай анталогіі паэтычных прысьвячэньняў увасоблена задуманае Анатолем Сысам, а зьдзейсьненае ягонымі сябрамі і паплечнікамі...

Арлоў Уладзімер. усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся
4.49 р.

Арлоў Уладзімер. усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся

“Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся” — гэтак называецца кніга вершаў Уладзімера Арлова, якая пабачыла сьвет у выдавецтве “Логвінаў”. Некаторыя вершы для зборніка аўтар напісаў у рэанімацыі. Гэты зборнік паэзіі Арлова — чацьверты пасьля “Парома празь Ля-Манш”, “Там, за дзьвярыма”, “Фаўны сноў”.

4.99 р.

Разанаў Алесь. Сума немагчымасцяў

Зномы. – Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. – 122 с.

Караткевіч Уладзімір. На Беларусі Бог жыве
1.86 р.

Караткевіч Уладзімір. На Беларусі Бог жыве

У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа Уладзіміра Караткевіча (1930-1984) увайшлі паэтычныя творы, якія даўно сталі класікай беларускай літаратуры. Яны вызначаюцца рамантычнай узнёсласцю і грамадзянскай страснасцю, нечаканай вобразнасцю і глыбінёй зместу.