Новікаў Ягор. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца ХІІ ст. Том 2

Новікаў Ягор. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца ХІІ ст. Том 2
1.04 р.
Вага: 270 г
Памеры: 130x200 мм



Мінск: Логвінаў, 2008. — 300 с.

ISBN 978-985-6800-65-1

Другі том прысвечаны двум апошнім перыядам раннесярэднявечнай беларускай гісторыі. Час магутнасці працягваецца ад 970-х гг. да 1101 г. і адзначае росквіт магутнасці Полацкага княства і Кіеўскай дзяржавы, у склад якіх уваходзілі тады беларускія землі. Час міжусобных войнаў ахоплівае 1102–1200 гг. Зместам яго з'яўляецца палітычны крызіс старажытнарускіх княстваў і іх міжусобныя войны, якія спрыялі ўзвышэнню Літвы і заклалі падмуркі ўзнікнення Вялікага Княства Літоўскага. Акрамя Полацкага і Тураўскага княстваў і гарадоў Беларускага Панямоння, даследаванне таксама закранае падзеі гісторыі Смаленшчыны, часткова Чарнігаўшчыны, Літвы, яцвягаў і Падляшша, разглядаючы іх як неад'емную частку беларускай палітычнай і этнічнай гісторыі і яе ўнутраны, рачэй чым знешні, фактар.

ЗМЕСТ

Кніга ІІІ. Перыяд магутнасці (970-я гг. – 1101 г.)

Раздзел 1. Гісторыя войнаў

Раздзел 2. Уплыў вайны на развіццё грамадства
А) Ваенны фактар у палітычным развіцці грамадства
Б) Ваенны фактар у эканамічным развіцці грамадства
В) Уплыў вайны на развіццё духоўнай культуры

Раздзел 3. Ваеннае майстэрства Тураўскай і Полацкай земляў, радзімічаў, яцвягаў і Літвы ў 970-я гг. – 1101 г.
А) Вайсковая арганізацыя
Б) Зброя
В) Умацаванні і аблога
Г) Стратэгія і тактыка

Кніга ІV. Перыяд міжусобных войнаў (1102–1200 гг.)

Раздзел 1. Гісторыя войнаў

Раздзел 2. Уплыў вайны на развіццё грамадства
А) Ваенны фактар у палітычным развіцці грамадства
Б) Ваенны фактар у эканамічным развіцці грамадства
В) Уплыў вайны на развіццё духоўнай культуры

Раздзел 3. Ваеннае майстэрства Полацкай, Смаленскай і Тураўскай земляў, Літвы і яцвягаў у 1102–1200 гг.
А) Вайсковая арганізацыя
Б) Зброя
В) Умацаванні і аблога
Г) Стратэгія і тактыка

Заканчэнне

Summary

Бібліяграфія


Раім таксама паглядзець:
Бохан Юры. Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV—XVI стагоддзях
0.60 р.

Бохан Юры. Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV—XVI стагоддзях

У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак.

Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні
12.99 р.

Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні

Кніга складаецца з трох навелаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследаванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар'еру пачынаў у Гародні. Гэта першая падобнага кшталту кніга прысвечаная Гародні.

Плавінскі Мікалай. Нарысы гісторыі клінковай зброі X—XIII стагоддзяў на Беларусі
5.24 р.

Плавінскі Мікалай. Нарысы гісторыі клінковай зброі X – XIII стагоддзяў на Беларусі

Праца прысвечана вывучэнню клінковай зброі X –XIII стст. на тэрыторыі Беларусі. На падставае археалагічных дадзеных, пісьмовых і іканаграфічных крыніц у кнізе выяўляюцца асноўныя напрамкі развіцця асобных відаў клінковай зброі і іх суадносіны ў комлексе ўзбраення рэгіёна.