Орда Напалеон. Шлях да Бацькаўшчыны

Орда Напалеон. Шлях да Бацькаўшчыны
64.99 р.
Вага: 2010 г
Памеры: 225x245 мм



Перавыданне шыкоўнага фаліянта на амаль паўтысячы старонак, якое ўжо паспела было зрабіцца бібліяграфічнаю рэдкасцю!

Кніга-альбом / Леанід Несцярчук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 430 с. : іл.

ISBN 978-985-02-1031-9

Кніга-альбом "Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны" – найбольш поўная беларускамоўная навуковая манаграфія пра знакамітага сына Палесся. У ёй выкарыстаныя фотаздымкі акварэляў і літаграфій Напалеона Орды з фондаў Варшаўскага нацыянальнага музея, Кракаўскага нацыянальнага музея, Музея места Варшавы, музейнага комплексу Н. Орды у Варацэвічах (Іванаўскі раён, Берасцейшчына), Музея Ф. Шапэна (Варшава), Музея А. Міцкевіча (Парыж), Нацыянальнага музея Вільні (Летува), Нацыянальнага музея Познані (Польшча), Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэкі Польшчы, бібліятэкі НАН Украіны імя В. Стафаніка (Львоў), бібліятэкі Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў), а таксама фотаілюстрацыі з асабістага архіва аўтара. Напалеон Орда (1807 – 1883), выдатны майстра алоўка, вядомы кампазітар і піяніст – жыў і тварыў у суровы час, будучы актыўным удзельнікам складаных і бурлівых падзей. На прыкладзе жыцця нашага земляка створаны жывы партрэт тагачаснай інтэлігенцыі, адлюстравана гісторыя многіх еўрапейскіх краін.

Аўтар старанна сабраў і апрацаваў амаль поўную бібліяграфію пра Н. Орду, якая налічвае больш за 500 друкаваных прац айчынных і замежных даследчыкаў жыцця і творчасці мастака і кампазітара.

У кнізе змешчана 238 ордаўскіх выяў беларускіх гістарычных аб’ектаў і пейзажаў, а таксама 98 малюнкаў, выкананых за мяжой і ў памежных з Беларуссю рэгіёнах.

Першае выданне гэтае кнігі на VI Міжнародным конкурсе краін СНД "Мастацтва кнігі" атрымала Гран-пры і было прызнана лепшым выданнем 2009 года. У тым жа годзе падчас свята беларускага пісьменства і друку ў Смаргоні праца берасцейскага навукоўца і мінскіх паліграфістаў была названа лепшым выданнем у Беларусі.

Кніга будзе карыснай выкладчыкам гісторыі і архітэктуры, музыкі і мастацтва ВНУ і сярэдніх навучальных устаноў, гісторыкам, архітэктарам і мастакам, спецыялістам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама аматарам і ўсім, хто неабыякавы да айчыннай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны. Акрамя таго, кніга з цудоўнымі ордаўскімі ілюстрацыямі пейзажаў Беларусі будзе спрыяць узвышэнню гонару нашай краіны сярод гасцей, турыстаў і ўвогуле далёка за яе межамі.

ЗМЕСТ

Вітальнае слова. К. Сумар
Не губляць гістарычнай памяці. А. Лакотка
Ад жыццёвых рэалій да творчага свету. В. Дадзіёмава

Частка першая
Вялікі грамадзянін Еўропы

Уводзіны. Агляд літаратуры і архіўных крыніц
Раздзел I. Нараджэнне Напалеона Орды, яго продкі, дзяцінства, радавое гняздо
Раздзел II. Набыццё ведаў. Пачатак грамадска-палітычнай дзейнасці
Раздзел III. У віхуры падзей 1830 – 1831 гг.
Раздзел IV. У эміграцыі. Першыя падарожжы па Еўропе
Раздзел V. У эмігранцкім асяродку
Раздзел VI. Творчыя вандроўкі па Еўропе
Раздзел VII. Настрой на сямейны лад
Раздзел VIII. Вяртанне на радзіму
Раздзел IX. Новыя вандроўкі па гістарычных мясцінах
Раздзел X. Выдавецкая дзейнасць і апошнія гады жыцця
Раздзел XI. Шлях да Бацькаўшчыны

Сядзіба Нямцэвічаў. Скокі / малюнак з кнігі

Частка другая
Сэрцам маляваў Айчыну

БЕРАСЦЕЙШЧЫНА
Брэст-Лістоўск
Баранавіцкі раён
Брэсцкі раён
Бярозаўскі раён
Драгічынскі раён
Жабінкаўскі раён
Іванаўскі раён
Івацэвіцкі раён
Камянецкі раён
Кобрынскі раён
Ляхавіцкі раён
Пінскі раён
Пружанскі раён

ВІЦЕБШЧЫНА
Віцебск
Аршанскі раён
Бешанковіцкі раён
Браслаўскі раён
Верхнядзвінскі раён
Полацкі раён
Сенненскі раён
Чашніцкі раён

ГОМЕЛЬШЧЫНА
Гомель
Веткаўскі раён
Жыткавіцкі раён
Мазырскі раён
Рагачоўскі раён

ГРОДЗЕНШЧЫНА
Гродна
Астравецкі раён
Ашмянскі раён
Бераставіцкі раён
Ваўкавыскі раён
Воранаўскі раён
Гродзенскі раён
Дзятлаўскі раён
Зэльвенскі раён
Іўеўскі раён
Карэліцкі раён
Лідскі раён
Мастоўскі раён
Наваградскі раён
Свіслацкі раён
Слонімскі раён
Смаргонскі раён
Шчучынскі раён

МАГІЛЁЎШЧЫНА
Магілёў
Бялыніцкі раён
Горацкі раён
Кіраўскі раён
Магілёўскі раён
Шклоўскі раён

МІНШЧЫНА
Мінск
Барысаўскі раён
Вілейскі раён
Дзяржынскі раён
Капыльскі раён
Лагойскі раён
Любанскі раён
Мінскі раён
Маладзечанскі раён
Нясвіжскі раён
Пухавіцкі раён
Слуцкі раён
Стаўбцоўскі раён
Чэрвеньскі раён

Частка трэцяя
3 вандровак за межамі Беларусі

Германія
Іспанія
Латвія
Літва
Партугалія
Польшча
Расія
Україна
Францыя

Летапіс жыцця Напалеона Орды
Бібліяграфія
Спіс скарачэнняў
Рэзюме
Пасляслоўе аўтара

Падрабязней пра Напалеона Орду, а таксама некаторыя ягоныя малюнкі на гэтай старонцы Вікіпэдыі.

Летапіс жыцця Напалеона Орды (фрагменты з кнігі "Шлях да Бацькаўшчыны") тут.


Раім таксама паглядзець:
Селяшчук Мікола. Гучанне музыкі нябёсаў
12.99 р.

Селяшчук Мікола. Гучанне музыкі нябёсаў

Кніга расказвае пра жыццёвы і творчы шлях мастака, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Міколы Селешчука, якога, на жаль, ужо больш за дзесяць гадоў няма сярод нас. Успамінамі пра М. Селешчука дзеляцца вядомыя мастакі, пісьменнікі і тыя людзі, якія жылі і працавалі з гэтым вялікім майстрам.

Мастацтва ў школе. Жывапіс, скульптура
5.99 р.

Мастацтва ў школе. Жывапіс, скульптура

Выяўленчае электроннае выданне ў фармаце Data-CD. Выпуск 1. Падрыхтавана ў адпаведнасці з школьнымі праграмамі агульнаадукацыйных і спецыялізаваных школ.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Мастацтва XV – пачатку XX стагод
3.24 р.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Мастацтва XV – пачатку XX стагоддзя

= Национальны художественный музей Республики Беларусь. Искусство XV – начала XX века = The National Art Muzeum of the Republic of Belarus. The 15th – early 20th Century Art. Альбом / Аўтары-складальнікі: Ю. А. Піскун, Н. Ф. Высоцкая, А. У. Карпенка і інш. 2-е выданне – Мінск: Беларусь, 2006. – 336 с. Цв. вокл. На беларускай, рускай і англійскай мовах.

Качук Юры. Моц смаку : Беларуская кухня
63.99 р.

Качук Юры. Моц смаку : Беларуская кухня

Апошнія асобнікі ўнікальнага выданьня!

Кніга Юрыя Качука змяшчае не толькі рэцэпты з падрабязным апісаннем гатавання страў, але і шматлікія фотаздымкі, зробленыя аўтарам падчас прыгатавання. Гэтую энцыклапедыю кухарства стварыў сапраўдны знаўца свае справы!