Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Пацюпа Юрась. Сабака

Пацюпа Юрась. Сабака
3.99 р.
Вага: 120 г
Памеры: 100x145 мм



Вершы, эсэ, панегірыкі. — Мінск : Лімарыус, 2008. — 56 с.
ISBN 978-985-6740-90-2.

«Хай будзе беларускі постмадэрнізм», - сказаў Юрась Пацюпа ў канцы 80-х гг. мінулага стагоддзя і напісаў вершы, пра якія сказана: «Тут Дыяген Сінопскі і Францішак Багушэвіч на падпітку, абняўшыся, пяюць савецкія гімны». Газета «Літаратура і мастацтва» ў 1993 г. паспяшалася паведаміць, быццам кніга «Сабака» ўжо выйшла. I схлусіла! Што ж. .. цяпер гэты зборнік можна лічыць сімулякрам «другога» выдання, калі «першае» - віртуальнае.
У афармленні зборніка ўзялі ўдзел паэты: Анатоль Брусэвіч, Зміцер Вішнёў, Усевалад Гарачка, Адам Глобус, Андрэй Гуцаў, Анжаліна Дабравольская, Аксана Данільчык, Мікола Касцюкевіч, Валярына Кустава, Эдзік Мазько, Юрась Пацюпа, Людміла Рублеўская, Людка Сільнова, Міхась Скобла, Аксана Спрынчан, Андрэй Хадановіч, Віктар Шніп
Фота Паліны Грынчанкі

Юрась Пацюпа

ЗМЕСТ

Уводзіны ў існасць паэтычнага майстэрства

РОДНАЕ СЛОВА
Мы
Партийная арганізацыя і партыйны вершык
Санет майго шчаслівага савецкага дзяцінства
Санет да роднага ката
Класікі вялікай расейскай літаратуры пра беларускіх народных пісьменнікаў
Бензапіла

НЕЗАБЫЎНЫЯ ВОБРАЗЫ
Эпічны шлях
Радасць
Без слоў
Perpetuum mobile
Ідылія
Навука

ДРЭННЫЯ ВЕРШЫ
«Вясна. Вароны са слупа на слуп…»
Пахвала сабаку. Гутарка
Элегія 1
Элегія II
Элегія ІІІ
Элегія IV
Элегія V
Звычайная кар'ера. Ода
Сякая-такая. Гутарка
Рыба. Гутарка
Выварка і каханне. Анакрэантычная ода
Горадна
Песня пра сяброў
Die Gluqua. Прафанацыя эсэ

АЛЬБОМ
Панегірыкі
Андрэй Пяткевіч. Пацюпу верш свой прысвячаю
Антон Прыцэл. Ранішняя размова
Юрась Пацюпа. Здароў, парадысты!
Віктар Варанец. Мэта ў жыцці
Георгій Юрчанка. Аць-два з віламі
Вітаўт Чаропка Юрась Пацюпа
Янка Трацяк. Ходзіць Пацюпа па горадзе Гродна
Юрась Пацюпа. Эпілог

 

Юрась (Юры Віктаравіч) Пацюпа (нар. 13 сакавіка 1965, Полацк) — беларускі мовазнавец, паэт, празаік, крытык.
Скончыў філалагічны факультэт Гарадзенскага ўніверсітэту (1992). У 1990—1992 працаваў у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. З 1992 — у Гарадзенскім універсітэце: загадчык лабараторыі, асьпірант кафедры беларускай культуры, а з 1996 — выкладчык гэтай кафедры.


Раім таксама паглядзець:
Хадановіч Андрэй. Бэрлібры: гісторыя ў чатырох фільмах
4.99 р.

Хадановіч Андрэй. Бэрлібры: гісторыя ў чатырох фільмах

Мінск: Логвінаў, 2008. – 114 с. – (Кнігарня "Наша Ніва").

Хадановіч Андрэй. Разам з пылам
7.99 р.

Хадановіч Андрэй. Разам з пылам

У зборнік увайшлі творы 41 аўтара з лацінскай, французскай, англійскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай моваў, зробленыя цягам пятнаццаці гадоў. У сферу зацікаўлення перакладчыка ўвайшлі прадстаўнікі розных эпох – ад старажытнасці да сучаснасці.

Анталогія латвійскай паэзіі
6.99 р.

Анталогія латвійскай паэзіі

Анталогія латвійскай паэзіі — гэта ўнікальны праект, які аб’яднаў на сваіх старонках аўтараў з Латвіі XX і XXI ст. Нягледзячы на геаграфічную блізкасць нашых краін, творчасць латвійскіх паэтаў малавядомая ў Беларусі. Кніга будзе цікавая ўсім тым, хто неабыякавы да сучаснай паэзіі і перакладаў.

Глобус Адам. Казкі
4.49 р.

Глобус Адам. Казкі

У беларусаў заўсёды добра атрымліваліся тры рэчы: песні, казкі і праклёны. Казкі любяць усе! Пэўна таму Адам Глёбус і напісаў кнігу "Казкі", у якой фальклорныя і біблейскія матывы склаліся ў нечаканы шматколерны малюнак.

Глобус Адам. Партрэты
6.99 р.

Глобус Адам. Партрэты

У новай кнізе Адама Глобуса сабрана калекцыя літаратурных партрэтаў. Большасць калекцыі складзена з вобразаў блізкіх і вельмі блізкіх людзей, якіх аўтар цудоўна ведаў, і таму тэксты прасякнуты цёплымі пачуццямі любові і спагады. Таксама ў кнізе змешчаны партрэты творцаў, з якімі аўтар не быў асабіста знаёмы, але чые творы моцна на Адама Глобуса паўплывалі.

Харэўскі Сяргей. ПраМоўленае
6.99 р.

Харэўскі Сяргей. ПраМоўленае

У новай кнізе вядомага гісторыка мастацтва, культуроляга і мастака Сяргея Харэўскага сабраныя эсэ, радыйныя скрыпты і лекцыі розных гадоў, аб'яднаныя агульнай для іх своеасаблівай мэтодыкай раскрыцьця тэмы, якую, бадай, можна вызначыць як «параўнальнае мастацтвазнаўства».

Васючэнка Пятро. Ад тэксту да хранатопа
6.99 р.

Васючэнка Пятро. Ад тэксту да хранатопа

Артыкулы, эсэ, пятрогліфы. — Мінск: Галіяфы, 2009. — 200 с. — (Другі фронт мастацтваў).

Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці.