![]() |
0.96 р.
Вага: 440 г
Памеры: 170x245 мм
|
Дакументальныя нарысы, эсэ, успаміны. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 192 с. : іл.
ISBN 978-985-6941-02-6
Гэта ўнікальны збор эксклюзіўных дакументаў, нарысаў, эсэ, успамінаў апошніх сведкаў вайны, якім удалося выжыць у спаленых разам з людзьмі беларускіх вёсках.
Кніга створаная па матэрыялах аднайменнай акцыі рэдакцыі газеты "Звязда" і Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь".
Кніга адрасавана нашчадкам Вялікай Перамогі.
ЗМЕСТ
ПРАЎДА ВАЙНЫ
"МАЛАЯ РАДЗІМА" – HA МОГІЛКАХ СПАЛЕНЫХ ВЁСАК
Мікалай Гірыловіч, вёска Дальва Лагойскага раёна: "Гасподзь пакінуў мне жыццё – каб было каму расказаць..."
Фаіна Анасовіч, вёска Боркі Вілейскага раёна: "Нас палілі на Радаўніцу..."
Рэма Стахоўская, вёска Копанка Ельскага раёна: Жывая – з мёртвай вёскі
Юльян Цалко, вёска Круглае Ельскага раёна: "У адзін дзень немцы спалілі разам з людзьмі дзве вёскі – я быў сведкам гэтых трагедый..."
Ганна Браткоўская, вёска Беразінец Слуцкага раёна: "На пажарышчах дыміліся недагарэлыя трупы людзей..."
Іван Ліневіч, вёска Пераходы Слуцкага раёна: Фільм "Ідзі і глядзі" Элема Клімава – пра лёс вёскі Пераходы
Вёска Паршчаха Глускага раёна: "У лесе страшна вылі ваўкі..."
Галіна Несцерава (Гурэнчык), вёска Макаўе Асіповіцкага раёна: "Я думала, гэта ўсё мне прыснілася..."
СВЕДКІ ПРАЎДЫ
Васіль Сакадынец, вёска Боркі Кіраўскага раёна: "Ад браціка застаўся толькі попел... Я не вытрымаў, страціў прытомнасць"
Іван Сачук, вёска Буда Казіміраўская Мазырскага раёна: "Сняцца мне сястрычкі, матуля і вайна..."
Антон Коўцік, вёска Вялічкавічы Салігорскага раёна: Самая дарагая ўзнагарода – медаль "За адвагу"
Выпадковы суразмоўца са знішчанай вёскі Пузічы: Партызанскія ўспаміны
Вёска Свяціца Ляхавіцкага раёна: Людзі на балоце
Вёска Парадоўшчына Маладзечанскага раёна: "Страшныя крыкі людзей, якія прымаюць пакутніцкую смерць у вогнішчы, – не забыць..."
Яніна Філонава, вёска Ганцавічы Лагойскага раёна: Падарунак невядомага салдата
Данута Шаўлоўская, вёска Янушкавічы Валожынскага раёна: "Мае сяброўкі-аднагодкі загінулі, як растаптаныя кветачкі..."
Леаніда Шуляк і Ганна Ліс, вёска Прудкі Лагойскага раёна: "Адны немцы забівалі людзей па хатах, а другія ішлі ды палілі"
Уладзімір Жаваранак, вёска Літвічы Лагойскага раёна: "Такая прыгожая вёска была, нібы намаляваная на карцінцы..."
Марыя Богдан, вёска Ніўкі Лагойскага раёна: "Пойдзем з мамай па чарніцы – і знаходзім косці людзей..."
Вёска Глушкавічы Лельчыцкага раёна: Пра гэты жах пісалі падпольныя лістоўкі і газеты
Вольга Мазаева, Віктар Мілько, вёска Баравіна Бярэзінскага раёна: "Жыццё пачало адраджацца толькі праз два гады пасля вызвалення"
СПАЛЕНЫЯ 3 ЖЫХАРАМІ ВЁСКІ – СІМВАЛ ТРАГІЧНАЙ ГІСТОРЫІ ВАЙНЫ Ў БЕЛАРУСІ
Леанід Гірыловіч, вёска Чорная Вірня Жлобінскага раёна: Родам не з дзяцінства, а з вайны...
Віктар Жарэла, вёска Лозкі Калінкавіцкага раёна: "Яны доўга стралялі па жыце, спадзеючыся нас забіць..."
Аляксей Мураўёў, вёска Марозава Горацкага раёна: "Немцы падпальвалі кожную хату..."
Іван Людагоўскі, вёска Падказелле Мсціслаўскага раёна: "Дакладнасць усіх фактаў гарантую!"
Забыць – немагчыма
Кашмары ад перажытага ў вайну не даюць спаць
Вёска гарэла, як адзін вялікі вогненны касцёр
Стараста-здраднік выдаў партызанскія сем'і...
Прымушалі людзей цягаць бароны, каб праверыць, ці не замініраваны дарогі...
Я застаўся зусім адзін...
Другі дзень нараджэння
Дзед Фёдар стаў на калені і прасіў немца адпусціць людзей...
Я – чалавек новага часу. Я не забуду!..
ЗВАНЫ ХАТЫНІ: ПАМЯЦЬ І ПЕРАСЦЯРОГА
"Сабраны спаленыя вёскі, нібыта ў пантэон, сюды"
Знак звера: У здраднікаў-злачынцаў няма нацыянальнасці
Гучнае "не!" – вайне
ЖЫЦЦЁ ПАМЯЦІ
Падмена паняццяў – недапушчальная
Пятрусь Броўка "Мёртвая вёска"
Уладзімір Карызна "Дальва"
Анатоль Вярцінскі "Вечны сон, вечны звон"
Саідалі Мамур (Таджыкістан) "Званы Хатыні"
Населеныя пункты, знішчаныя разам з жыхарамі і не адноўленыя пасля Вялікай Айчыннай вайны
Населеныя пункты, знішчаныя разам з часткай насельніцтва і не адноўленыя пасля Вялікай Айчыннай вайны
Страшныя лічбы...
Сведчанні з кнігі
Яшчэ і назаўтра, і на дзесяты дзень над папялішчам стаяў густы цяжкі пах. Ветрам яго даносіла да Блізкіх і далёкіх вёсак... Дзесяць дзён і начэй ляжалі пад адкрытым небам спаленыя дальвінцы. Ішоў дождж, пякло сонца... Але не было каму хаваць...
Мікалай Гірыловіч, вёска Дальва Лагойскага раёна
...Немцы гналі басанож па снезе і гаварылі: "Хутка будзе цёпла, сагрэецеся". Мы замерзлі так, што ў хляве імкнуліся хутчэй стаць нагамі на салому...
Марыя Лях, вёска Парадоўшчына Маладзечанскага раёна
Пакуль у вёску прыйшла, людзі ўжо былі спаленыя ў хляве.
Так страшна – каб гэта хто знаў. А столькі немцаў наехала, проста чорная хмара.
Ці лёс, ці гэта ад Бога... Адна я засталася. У маёй сям'і загінулі два браты, сястра і маці...
Фаіна Анасовіч, вёска Боркі Вілейскага раёна
...А мама наша аслабела, не можа ісці. "Што мне рабіць з вамі? Не ўцяком. Хай ужо паб'юць. Хоць гора гэта скончыцца. Не будзем мучыцца", – гаворыць і плача... А брацік Юлік, яму восем тады было, паўзе апошнім і рукою снег замятае, каб не знайшлі тыя вылюдкі нас. Так і ўратаваліся. Вярнуліся пасля ў вёску – усё начыста спалена. Як жыць?.. Тады з голаду памерла і наша Нінка.
Таццяна Курловіч, вёска Свяціца Ляхавіцкага раёна
...У адным пакоі ляжала мёртвая маці з грудным братам. Іх перасекла аўтаматная чарга ў той момант, калі маці карміла дзіця. У другім пакоі я ўбачыў забітых бацьку і старэйшага брата.
Васіль Сакадынец, вёска Боркі Кіраўскага раёна
Я стала свядомым чалавекам, настаўніцай, а мае сяброўкі-аднагодкі загінулі, як растаптаныя кветачкі, нават не паспеўшы раскрыць свае пялёсткі. А кім бы яны сталі? Аб гэтым я ўсё сваё жыццё непакоюся.
Данута Шаўлоўская, вёска Янушкавічы Валожынскага раёна