Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Паграноўскі Мікалай. Інтэрпрэтацыі

Паграноўскі Мікалай. Інтэрпрэтацыі
4.99 р.
Вага: 200 г
Памеры: 130x200 мм



Мінск : Галіяфы, 2012. – 118 с., іл. – (Адсутнае беларускае мастацтва).

ISBN 978-985-6906-66-7

Мастацтвазнаўца па сутнасці – інтэрпрэтатар, "перакладчык" твораў выяўленчага мастацтва. Візуальную мову ён ператлумачвае на мову вербальную і пры гэтым дадае ўласныя разважанні наконт пэўнага твора альбо перыяду творчай біяграфіі.

Каб зразумець, наколькі Мікалаю Паграноўскаму тое ўдалося, трэба, як мінімум, прачытаць гэтую кнігу.

Ніколі ён не дазваляў сабе такіх вольнасцяў, як "замураваць" мастака ў якім-небудзь шэрагу аўтараў, а тым больш пазначыць ягоны рост паводле ранжыру: гэта лепей зробіць Час.

Паграноўскі заўсёды паказвае мастака як творчую асобу, якая пазітыўна ўплывае на сваё кола зносінаў і, праз яго, на цэлае грамадства.

ЗМЕСТ

Чароўны свет Наталлі Паплаўскай
Зямля ў цэнтры сусвету
Застаецца толькі вечнасць
Уладзімір Слабодчыкаў
Чакаем “верного свиданья”
Ціхі экспрэсіянізм Валерыя Ляшкевіча
Славацкія аспекты
Ці стане пленэр міжнародным?
Ізраіль Басаў
“…Паверсе чалавечага імчыць думка свету”
Пётр Дурчын
Карцінкі з шалёнай выстаўкі
Віцебская мастацкая школа
Васіль Касцючэнка
Выстаўка на галерэі
Сяргей Ткачэнка
Слынны беларускі рамантык
Міхаіл Барздыка
Юрый Падолін
Аляксандр Ксяндзоў
Прасторы Барыса Іванова
“120х100” – гэта пленэр
Віктар Сахно
Пётр Шарыпа
Сесія на адзін дзень
Адраджэнне Мірскага замка
Алесь Фалей
Знайсці першакрыніцу натхнення
Некаторыя развагі пра мастацкую крытыку на сучасным этапе
Некрафілія – сцяг наш баявы
Прыватны апакаліпсіс Мікалая Селешчука як непазбежны фінал
Чорна-белы цыкл “Мірон”
Віктар Ціханаў
Алег Варвашэня
Мастацтва Беларусі XX стагоддзя


Славацкія аспекты

Нашае жыццё рухаецца так хутка, што не заўсёды ўсведамляеш тыя пазітыўныя змены, пра якія гадоў пяць таму магчыма было толькі марыць.

Падобная сітуацыя назіралася і ў нашых славацкіх сяброў, але значна раней. Першыя сімптомы краху сацыялістычнай ідэалогіі праявіліся ўжо ў 1968 годзе менавіта ў Чэхаславакіі, куды ўваходзіла як «роўная» і Славакія.

Прыгадаліся мае пошукі, калі я захацеў пазнаёміцца з мастацтвам Славакіі. Так, у некалькіх кнігах з назвамі «Искусство Чехословакии» я заўважыў, што мастацтву Чэхіі прысвечана амаль усё выданне. Мастацтва Славакіі было прадстаўлена, мякка кажучы, вельмі сціпла.

Такая ж тэндэнцыя вызначала выставачную дзейнасць міністэрстваў культуры СССР і ЧССР. Беларусы мелі магчымасць пазнаёміцца са славацкім мастацтвам толькі аднойчы – у 1989 годзе, на выставе твораў народнага мастака ЧССР Марціна Бенкі. Цяпер сітуацыя кардынальна змянілася. На падставе папярэдняй дамоўленасці міністэрстваў культуры Славакіі і Беларусі былі арганізаваныя абменныя выстаўкі сучаснага мастацтва. У галерэі сучаснага мастацтва г. Нітра экспанаваліся творы маладых беларускіх мастакоў: Наталлі Залознай, Ігара Цішына, Алеся Ксяндзова, Уладзіміра Кожуха, Сяргея Кірушчанкі, Тамары Сакаловай, Галіны Гаравой.

 

Мікалай Паграноўскі – беларускі мастацтвазнавец, мастацкі крытык, куратар і галерыст.

Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі.


Раім таксама паглядзець:
Кудласевіч Анатоль. Трынаццаць дзён
16.99 р.

Кудласевіч Анатоль. Трынаццаць дзён

Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказнасць перад Богам і перад нашчадкамі — усё гэта хвалюе аўтара: рэлігія, філасофія, чалавек — асноўныя тэмы зборніка.

4.99 р.

Кавалеўскі Арцём. Аддаленасць і адданасць

Паэзія і лірычная проза. — Мінск: Галіяфы, 2008. — 132 с. — (Другі фронт мастацтваў).

Кертэс Імрэ. Страчаны лёс
9.99 р.

Кертэс Імрэ. Страчаны лёс

Раман вугорскага пісьменніка Імрэ Кертэса "Страчаны лёс" (1975), шмат у чым аўтабіяграфічны, уражвае не так апісаннямі "жахаў" і "пекла канцлагераў", як незвычайнай інтанацыяй аповеду, пазбаўленай пафасу і празмерных эмоцыяў.