Пакахай мяне, калі ласка...

Пакахай мяне, калі ласка...
2.99 р.
Вага: 380 г
Памеры: 130x200 мм



Зборнік сучаснай жаночай беларускай прозы. – Мінск : Кнігазбор, 2009. – 366 с. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка"; вып. 3).

ISBN 978-985-6930-41-9

Новую кнігу "Бібліятэчкі Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменьніка" склалі сучасныя жаночыя апавяданні. Большасьць твораў цягам апошніх гадоў друкавалася ў часопісе "Дзеяслоў", большасьць аўтарак – нядаўнія студэнткі і школьніцы, якія ня маюць пакуль сваёй першай кнігі...

ЗМЕСТ

Наталка Бабіна
Нячэсная кава. Аповед

Вольга Бабкова
Дом на пярэспе. Аповед

Аліся Бізяева
Нашы з табой падарожжы. Аповед

Вікторыя Герасімчук
Я. Аповед

Кася Дземянчук
Больш такой восені ня будзе. Імпрэсіі

Югася Каляда
Замалёўкі з вясковага жыцця. Навела

Зараслава Камінская
Каб любіць Беларусь. Фрэска
Полацкае эсэ

Ганна Кандрацюк
Час райскага пеўня. Падляшскія аповеды
     Царскіяхаўтуры
     Дзірка ўнеба
     Час райскагапеўня

Паліна Качаткова
З нізкі "Маўклівыя сябры"
     Начныя размовыпра матылёў
     Мёртваягалава
     Ровар длядарослай жанчыны
     Русалкі
     Трафеі.Лялечны куток
Два пінгвіны. Імгненні вясны
На беразе. Аповед

Хрысціна Курчанкова
Пыл Вавілонскі. Аповед
Князёўне баіў цмок. Мой лемантар

Тацяна Лаўрык
У сне Пана Бога. Аповед

Дар'я Ліс
Звычайная гісторыя. Аповед

Тацяна Малама
А памятаеш?.. Замалёўкі
     Ліст
     Пейзаж

Настасся Манцэвіч
Успаміны. Аповед

Яўгенія Манцэвіч
Пакахайце мяне, калі ласка. Імпрэсіі
     Надзея паміраеапошняй
     Калі высахнеЦіха-Ледавіты акіян
     Пакахайцемяне, калі ласка
     Лысая жанчына

Міраслава Навіш
Адна. Варыяцыі на тэму
Ёсць мера любові. Аповед
Слухаць дождж не рэкамендуецца. Навела ў некалькіх дзеях

Наталля Правалінская
Абарона для пяткі. Калядны трылер

Аксана Спрынчан
Хата на Моўчы. Беларуская энцыклапедыя пачуццяў

Teda Lee (Адэля Дубавец)
Ліпавы шлюб. Аповед
Каляндарык сярэдзіны кастрычніка. Аповед
Поспех. Аповед

Наталка Харытанюк
Архан, Архан. Аповед
Шнары Уанджыны. Аповед
Бадзяжкі Дхармы. Аповед

Марыя Цітарчук
Вераснёўскія мроі

Юлія Ялфімовіч
Гравійка. Аповед

Аўтары зборніка

Бабіна Наталка – празаік, журналіст. Аўтар кніг "Крыві не павідна быць відна", "Рыбін горад". Нарадзілася ў 1966 годзе ў вёсцы Заказанка на Брэстчыне. Жыве пад Мінскам.

Бабкова Вольга – літаратарка, гісторык, архівістка. Даследуе старажытныя акты XVI – XVII стст. Друкавалася ў "Нашай Ніве", "Літаратуры і мастацтве", "Arche". Нарадзілася ў Мінску ў 1961 годзе. Жыве ў Мінску.

Бізяева Аліса – празаік. Пераможца конкурсу маладых літаратараў імя Уладзіміра Караткевіча ў 2005 годзе. Галоўны рэдактар інфармацыйнага рэсурса пра беларускую літаратуру Litara.net. Выпускніца факультэта журналістыкі БДУ.

Герасімчук Вікторыя – празаік. Пераможца конкурсу маладых літаратараў імя Уладзіміра Караткевіча ў 2005 годзе.

Дземянчук Кася – празаік. Нарадзілася і жыве ў Навагрудку.

Каляда Югася – празаік, паэтэса. Студэнтка Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва. Творы друкаваліся ў "Дзеяслове", "Нашай Ніве", "Літаратуры і мастацтве", "Маладосці". Нарадзілася ў 1981 годзе ў Гомелі. Жыве ў Гомелі.

Камінская Зараслава – празаік. Пераможца конкурсу маладых літаратараў імя Уладзіміра Караткевіча ў 2005 годзе. Студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ. Нарадзілася ў 1985 г. у Наваполацку. Жыве ў Мінску.

Кандрацюк Ганна – празаік, публіцыст, журналіст, спявачка, супрацоўнік тыднёвіка "Ніва" (Беласток). Аўтар кніг і шматлікіх публікацый у польскім і беларускім друку, кампакт-дыска. Нарадзілася ў 1965 годзе ў Гайнаўцы на Беласточчыне. Жыве ў Беластоку.

Качаткова Паліна – празаік, публіцыст, журналіст. Апавяданні друкаваліся ў "ЛіМе", "Нашай Ніве" і іншых выданнях. Нарадзілася ў 1968 годзе ў Оршы. Жыве ў Мінску.

Курчанкова Хрысціна – празаік. Апавяданні друкаваліся ў "Дзеяслове", "Нашай Ніве" і інш. Нарадзілася ў 1979 годзе ў Мінску. Жыве ў Раўбічах.

Лаўрык Тацяна – празаік, паэтэса. Аўтар зборніка паэзіі "Я з табой". Творы друкаваліся ў "Нашай веры", "Першацвеце", "Маладосці", "Дзеяслове". Нарадзілася ў 1972 годзе ў Мінску. Жыве ў Мінску.

Ліс Дар'я – празаік, паэтэса, журналіст. Скончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя М. Танка. Творы друкаваліся ў часопісах "Куфэрак Віленшчыны", "Акно", у газеце "Наша Ніва". Нарадзілася ў 1981 годзе ў вёсцы Залессе на Смаргоншчыне. Жыве тамсама.

Малама Тацяна – празаік. Навучэнка мінскага ліцэя № 2. Нарадзілася ў 1987 годзе ў Мінску. Жыве ў Мінску.

Манцэвіч Настасся – празаік. Пераможца конкурсу маладых літаратараў да стагоддзя "Нашай Нівы" ў 2006 годзе. Нарадзілася ў 1983 годзе ў Вілейцы. Жыве ў Мінску.

Манцэвіч Яўгенія – празаік. Пераможца конкурсу маладых літаратараў імя Уладзіміра Караткевіча ў 2005 годзе. Аўтарка кнігі "Графіка". Нарадзілася ў 1985 годзе ў Вілейцы. Жыве ў Мінску.

Навіш (Шавыркіна) Міраслава – празаік, паэтэса. Скончыла філфак БДУ, працуе ў выдавецтве "Адукацыя і выхаванне". Вершы друкаваліся ў часопісах "Маладосць" і "Першацвет". Нарадзілася ў 1974 годзе ў Мінску. Жыве ў Мінску.

Правалінская Наталля – празаік. Студэнтка 4-га курса Інстытута журналістыкі БДУ, спецыяльны карэспандэнт інфармацыйна-аналітычнага штотыднёвіка "БелГазета". Нарадзілася ў 1987 годзе ў Оршы. Жыве ў Мінску.

Спрынчан Аксана – паэтка. Аўтарка кніг "Вершы ад А.", "Жывая". Нарадзілася ў 1973 годзе ў Лунінцы. Жыве ў Мінску.

Teda Lee (Дубавец Адэля) – празаік. Студэнтка журфака БДУ. Творы друкаваліся ў "Нашай Ніве", "Дзеяслове" і інш. Нарадзілася ў 1985 годзе ў Мінску. Жыве ў Мінску.

Харытанюк Наталка – празаік. Пераможца конкурсу маладых літаратараў да стагоддзя "Нашай Нівы" ў 2006 годзе. Пасля сканчэння Брэсцкага дзяржуніверсітэта вучыцца ў магістратуры БДУ. Нарадзілася ў 1984 годзе ў Брэсце. Жыве ў Мінску.

Цітарчук Марыя – празаік, паэтэса. Студэнтка Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я. Купалы. Нарадзілася ў 1985 годзе ў Гродне. Жыве ў Гродне.

Яфімовіч Юлія – празаік. Пераможца конкурсу маладых літаратараў да стагоддзя "Нашай Нівы" ў 2006 годзе.

"Калі вы чакаеце дзяўчынку, абавязкова прачытайце зборнік сучаснай жаночай беларускай прозы "Пакахай мяне, калі ласка...". У кнізе зьмешчаны тэксты 22-х аўтарак, у кожнай зь якіх – свой голас, свая інтанацыя. Пры гэтым, зборнік пакідае адчуваньне гарманічнае цэльнасьці. Шматгалосьсе жанчынаў-літаратарак, якія ня хочуць выходзіць з-пад якога-колечы кантролю, бо ў гэтай псэўдакантраляванасьці – іхная сіла й вышэйшая ўлада, ёсьць сімфоніяй жаноцкасьці". (Анатоль Івашчанка, "Пра кнігі для цяжарных беларусак").


Раім таксама паглядзець:
Багданава Галіна. Сакрамэнта
3.49 р.

Багданава Галіна. Сакрамэнта

Новая кніга Галіны (Галіны Багданавай) – гэта шчырая споведзь перад сабою і перад чытачом пра наш час, пра вечныя пераўтварэнні кахання ў жыцці і вобразным свеце мастацтва.

Ажэшка Эліза. Хам
1.53 р.

Ажэшка Эліза. Хам

Перавыданне вядомай аповесці польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі, прысвечанай жыццю беларускай вёскі ХІХ стагоддзя.

Томпсан Эва. Песняры імперыі: расійская літаратура і каланіялізм
7.49 р.

Томпсан Эва. Песняры імперыі: расійская літаратура і каланіялізм

Кніга Эвы Томпсан уяўляе сабой аналіз імперскага дыскурсу Расіі з перспектывы посткаланіяльнай тэорыі. Аўтарка аналізуе расійскі нацыяналізм, прапісвае спецыфіку заходняга і ўсходняга каланіялізму, падкрэсліваючы іх агульную прыроду. Гэта першае даследаванне расійскага дыскурсу, якое не залежыць ад расійскіх самаінтэрпрэтацыяў.