![]() |
4.49 р.
Вага: 380 г
Памеры: 145x215 мм
|
Аповесці / маст. А. Г. Званароў. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 224 с. – (Лімаўскі фальварак).
ISBN 978-985-6720-73-7
Шукаць, каб размінуцца… Знайсці, каб не зразумець… Жыццё шматграннае і шматколернае, поўнае складанасцяў і неспадзяванак. Любая выпадковасць, любая неістотная дробязь можа цалкам перайначыць яго. Прайсці праз цяжкія выпрабаванні і застацца чалавекам, дакапацца да свайго існага "Я" і паверыць у сябе – вось якія задачы стаяць перад лірычнымі героямі прапанаваных чытачу твораў. А зрабіць гэта часам вельмі складана...
ЗМЕСТ
Пастка для рэха
Закахацца ў малпу
Бонза
Піраміды
Алесь Паплаўскі нарадзіўся ў 1958 годзе у вёсцы Мазуры Кобрынскага раёна. Скончыў Полацкі лесатэхнікум і Беларускі тэхналагічны інстытут. Працаваў у лясгасах Гродзеншчыны і Брэстчыны. Аўтар двух паэтычных зборнікаў: "Спынены лістапад" (І997) і "Незваротнасць" (2001) – а таксама кніжкі прозы "Тэрыторыя скразнякоў" (2004). Паэтычныя і празаічныя творы змяшчалі часопісы: "Першацвет", "Маладосць", "Тэрмапілы". Жыве і працуе ў Брэсце.
Прачытаць урывак з аповесці А. Паплаўскага "Размовы са стодзівамі" можна тут.