![]() |
4.99 р.
Вага: 230 г
Памеры: 130x200 мм
|
Рух / Алесь Пашкевіч.— Мінск : Кнігазбор, 2015.— 156 с.
ISBN: 978-985-7119-01-1
Гэтая кніга - пра вынаходнікаў дызельнага рухавіка і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш пра тых, хто любіць сваю радзіму.
Гэта, па сведчанні крытыкаў, "сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, надта займальнае чытво, якое зацягвае і не адпускае да самага фіналу... Тут — і гісторыя, і эканоміка, і навука, і постаці вядомых людзей. Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без кахання тут, зразумела, не абышлося). А што ўласна да беларусаў, то чытача прыцягвае скразная нацыянальная жылка, якая ўважна адмечана адным з герояў, што ўвасабляе наш народ і яго ментальнасць у яе лепшых праявах сярод народаў свету".
Алесь (Аляксандр Аляксандравіч) ПАШКЕВІЧ нарадзіўся на Случчыне 11 верасня 1972 года. Закончыў філфак БДУ і аспірантуру пры ім.
Працаваў у рэдакцыях часопісаў "Першацвет" і "Нёман". Абараніў кандыдацкую дысертацыю па паэзіі (1998) і доктарскую па прозе (2002).
Паэт, празаік, літаратуразнаўца, публіцыст. Член Саюза беларускіх пісьменннікаў. Аўтар кніг "Нябесная сірвента" (1994), "Пляц волі" (2001), "Круг" (2006), "Сімъ побъдиши" (2012), "Карусь Каганец: кроў з крыві беларуса" (2013), літаратуразнаўчых манаграфій і шэрагу публікацый у друку.
Піша на беларускай мове. Вершы і проза перакладаліся на расійскую, украінскую, польскую, балгарскую, літоўскую, ангельскую і шведскую мовы.
3 2002 па 2011 гады быў старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Дыпламант Міжнароднага Акадэмічнага Рэйтынгу папулярнасці "Залатая фартуна" (2008). Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Валянціна Пікуля (з уручэннем залатога медаля) за гістарычную праўду ў рамане "Пляц волі" (2009). Узнагароджаны Прэзідэнтам Украіны ордэнам "За заслугі" (2006).