Пашкевіч Алесь. Сімъ побѣдиши

Пашкевіч Алесь. Сімъ побѣдиши
6.49 р.
Вага: 340 г
Памеры: 130x200 мм



Раман, эсэ. / Алесь Пашкевіч. — Мінск : Кнігазбор, 2012. — 260 с.

ISBN 978-985-7057-16-0

Раман «Сімъ побѣдиши» — пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. У цэнтры тэксту — тры галоўныя пары персанажаў-двайнікоў: цар Іван Жахлівы (Грозны) — і сучасны дыктатар Іван Мароз; мітрапаліт, які ўзвёў цара на трон, — і прафесар-гісторык, які дапамог свайму былому студэнту выйграць прэзідэнцкія выбары; першадрукар Іван Федаровіч (Фёдараў) — і тэлежурналіст Іван Федарэнкін. А яшчэ — Кацярына Ягелонка, пляменніца караля Жыгімонта, якая не скарылася маскоўскаму цару і стала каралевай Швецыі, — і студэнтка Кацярына...

«Усё знікае, але нічога не змяняецца» — асноўны лейтматыў рамана. А перамагае ў выніку не сіла, а любоў. І — слова.

У кнігу ўвайшлі таксама выбраныя эсэ аўтара.

Алесь Пашкевіч

ЗМЕСТ

Сімъ побѣдиши (Раман)
У што я веру (Адказваючы «Радыё Свабода»)
Люблін… Варшава: карона дарог (Эсэ)
Ландан: мазаіка ў круглай раме (Запісы)
Кактэбельская анамалія (Эсэ)
і (Партрэт)
Словы на асфальце (Эсэ)
Яна (Рэцэпт)
Залатая нітка Беларусі (Эскіз)
Ч***А (Эсэ)
Дрэва, або Што без кораня - не расце (Эсэ)
Гісторыя «Х» (Трызненне)


І

Усё, як вядома, некалі пачалося са слова. Затым былі сказы, летапісы, кнігі. А цяпер беларусы становяцца нацыяй літары: без кнігі, без летапісаў, без сказаў, без слова. Хоць і з паўмільённымі накладамі дзяржаўных газет, і з нястомным вяшчаннем «нацыянальных» тэлеканалаў, і ажно з дзвюма дзяржаўнымі мовамі...

Мы — нацыя, сціснутая да гука, мы — абрэзаныя да літары!

Забываючы сваю мову, губляючы сваё слова, знікаючы, мы, як даўнія інкі ці ацтэкі, адчуваем генную прагу да ўвекавечвання: складаем паэмы пра свае знакі-літары («Ь») і ставім ім помнікі («Ў»).

Па сакральным стаўленні да графічных сімвалаў мы можам раўняцца толькі з іерогліфнымі японцамі ці кітайцамі. Як старанна выводзілі свае подпісы нашыя слабапісьменныя продкі — і як замілавана драпаюць асобныя літары іх нашчадкі ў ліфтах і прыбіральнях!

Паняцці мы замяняем літарамі (М, Ж), падборам літар — успаміны (ЧК, СССР) або сродкі перамяшчэння (ЗАЗ, МАЗ). Урэшце — і корань слова «літаратура» ў беларусаў — ад літары (у суседзяў расійцаў мусіла б ужывацца слова букватура ўзор буквара, які савецкая педагогіка прапісала і ў беларускія слоўнікі...).

Нашыя летапісныя продкі перадавалі літарамі лікі. Яшчэ 80 гадоў назад у літары спрабавалі адлюстраваць «дух эпохі» — і ўводзілі замест дж графічную выяву сярпа і молата. Сёння ж некаторыя абазначаюць літарай сваю грамадзянскую пазіцыю — праз ь. У сучасным беларускім жыцці нястомна выслаўляецца вялікая літара Я: «Я дал...», «Я построил...», «Я заставлю...»

Беларускія ж інтэлектуалы асобны статус надаюць дзвюм літарам: ь і ў, а я прапаную асобна ўганараваць тую, што запісалася паміж імі — літару і.

Прапаную ўганараваць літару, з якой пачынаецца Беларусь: тапаграфічнае абазначэнне мяжы на картах — палачка, кропачка; палачка, кропачка...
Прапаную ўганараваць літару-працаўніцу: пасля а яна сустракаецца найчасцей.

Прапаную ўганараваць найбольш праінфармаваную літару, якая здольная выказваць неахопную шматзначнасць гука і — гука здзіўлення, спалоху, ікоты...

Літару, помнікамі якой — старадаўнія рымскія і афінскія калоны з кропкамі ўзыходзячага сонца.

Літару-сашчэпку, літару-звязку, самы кампанейскі знак альфабэта, які злучае: Ясь-і-Яніна.

Літару, што нагадвае фігурку пінгвінападобнага чалавека — той нават нешта паказвае кароткай рукой.
Літару, якая хоць і падобная да шахматнай пешкі, але годна ўзнімаецца ў радку над іншымі.

Літару з па-беларуску сімвалічным лёсам: калі яна апынаецца заціснутай паміж галоснымі, над і навісае сякера — абазначэнне націску папярэдняга склада, — і ёй адсякаюць галаву, і ад і застаецца й: яна-й-я.

Літару-паходню.

Літару-перакулены клічнік.

Літару-выяву мужчынскай годнасці ў спрадвечны момант працягу чалавечага роду.

Урэшце — вынік шлюбу заходняга і ўсходняга пісьменства, сперматазоід лацінкі, які навечна пасяліўся ў беларускай кірыліцы.

І няхай жыве і плодзіцца беларуская літара і амаль адзінае, што захавалася ў нашай цяпершчыне ад еўрапейскасці, — акрамя парэшткаў старадаўніх замкаў і надзеі!

Нам наканавана ставіць над і кропку!

 

Алесь Пашкевіч нарадзіўся 11 верасня 1972 года ў вёсцы Набушава Слуцкага раёна. Скончыў філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру пры ім. Кандыдат філалагічных навук (1998). У 2002-м абараніў доктарскую дысертацыю. Празаік. Паэт. Літаратуазнаўца. Публіцыст. 3 2002 па 2011 гады – старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар зборніка паэзіі «Нябесная Сірвента» (1994). Дакументальна-гістарычных раманаў «Пляц Волі» і «Круг» (2006). Літаратурназнаўчых манаграфій «Звароныя дарогі» (2001) і «Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў беларускай літаратуры» (2002). А таксама шэрагу паблікацый у друку. Творы перакладаіся на расейскую, украінскую, польскую, літоўскую, балгарскую, шведскую і англійскую мовы. Дыпламат Міжнароднага акадэмічнага рэйтынгу папулярнасці «Залатая Фартуна» (2008). Лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Валянціна Пікуля (2009). Узнагароджаны медалём Васіля Быкава «За праўду творчасці» (2008) і ордэнам Украіны «За заслугі» (2008).


Раім таксама паглядзець:
Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без
14.99 р.

Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Кніга-лаўрэат прэміі Гедройца!

Новы раман Уладзіміра Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы: Кім Хадзееў, Лі Гарві Освальд, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка, Мікіта Хрушчоў ды іншыя. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Менск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт.

Клінаў Артур. Шалом
8.99 р.

Клінаў Артур. Шалом

Аднойчы насунуўшы на галаву медны "кайзэраўскі" шалом, герой рамана ня здолеў яго зьняць і паехаў ў ім з Нямеччыны праз Польшчу да хаты ў Беларусь. Натуральна, з гэтай сваёй адметнасьці ён займеў мноства апрычоных канфліктаў ды адмысловых прыгодаў, якія і арганізуюць сюжэт твора...

Кертэс Імрэ. Страчаны лёс
9.99 р.

Кертэс Імрэ. Страчаны лёс

Раман вугорскага пісьменніка Імрэ Кертэса "Страчаны лёс" (1975), шмат у чым аўтабіяграфічны, уражвае не так апісаннямі "жахаў" і "пекла канцлагераў", як незвычайнай інтанацыяй аповеду, пазбаўленай пафасу і празмерных эмоцыяў.

Пятровіч Барыс. Спачатку была цемра
5.89 р.

Пятровіч Барыс. Спачатку была цемра

У новай аповесці Барыса Пятровіча падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых умовах закінутага дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, на фоне вялікіх пераменаў, што адбываліся тады ў незалежнай Беларусі.

Камэнтары

6

Даволі слабое