![]() |
2.34 р.
Вага: 230 г
Памеры: 130x200 мм
|
Мінск : І. П. Логвінаў, 2011. – 160 с.
ISBN 978-985-6991-35-9
Аўтарка напісала кнігу па гарачых слядах пасля трагедыі ў Чарнобылі. Выданне пабачыла свет у 1987 годзе. Амаль праз два дзесяцігоддзі "Хмару" экранізавалі ў Нямеччыне.
Урывак
Увага! Увага, гаворыць паліцыя! На атамнай электрастанцыі ў Графенрайнфельдзе пад Швайнфуртам сёння каля дзесяці гадзін раніцы здарылася аварыя…»
Урывак з кнігі Гудрун Паўзеванг «Хмара». Пераклад Уладзіміра Папковіча.
«Увага! Увага, гаворыць паліцыя! На атамнай электрастанцыі ў Графенрайнфельдзе пад Швайнфуртам сёння каля дзесяці гадзін здарылася аварыя. Насельніцтва Шліца, як і ўсёй акругі Фогельберг, просяць тэрмінова дзеля свайго здароўя накіравацца ў закрытыя памяшканні і зачыніць усе дзверы і вокны. Перакрыйце вентыляцыю і выключыце кандыцыянеры. Харчуйцеся па магчымасці толькі кансервамі з бляшанак і слоікаў, якія ёсць дома, ці з іншых недасягальных для пылу ўпаковак! Карміце сваіх хатніх жывёлін толькі кормам, які захоўваецца ў кватэры, пуні ці хляве. Уключыце свае радыё- і тэлепрыёмнікі. Інфармуйце сваіх суседзяў па доме. Гэта толькі прафілактычныя меры! Прычыны для трывогі няма. Заставайцеся спакойнымі і разважлівымі...»
Гучнагаварыцель замоўк.
«Тое ж самае казала і Альмут, – усклікнуў Улі. – Нам трэба ісці ў склеп і зачыніць усе дзверы і вокны. Але ўсе ад’язджаюць!»
Ён паказаў уніз на гарадок. Адтуль накочвалася хваля шуму. Машыны ўтваралі заторы пры выездах на Вакзальную вуліцу і сігналілі. Там, дзе дарога з Фульды ўпіралася ў Вакзальную вуліцу, утварылася чарга. Перад акруговай ашчаднай касай сутыкнуліся дзве машыны. Яна-Берта пачула крык. Але натоўпу не было. І на выездзе на Лаўтэрбах здарылася сутыкненне. Машыны аб’язджалі месцы здарэнняў, гайдаліся, уз’язджаючы на тратуар. Дарога на захад, убок Лаўтэрбаха, была надзвычай ажыўленая. Але самая магутная хваля кацілася на поўнач. Шмат хто, відаць, спрабаваў трапіць на аўтабан Касэль-Вюрцбург.