Пясецкі Сяргей. Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Пясецкі Сяргей. Каханак Вялікай Мядзведзіцы
6.32 р.
Вага: 380 г
Памеры: 145x200 мм



Раман. Перакл. з польск. / Прадм. М. Ваньковіча. – Мінск: Выдавец Віктар Хурсік, 2009. – 352 с.

ISBN 978-985-6888-11-6

Аўтар гэтай кнігі Сяргей Пясецкі (1901 – 1964) нарадзіўся ў Беларусі, памёр у Англіі. Раман "Каханак Вялікай Мядзведзіцы" (1937) – найбольш вядомы твор пісьменніка. Перад вайной вылучаўся на Нобелеўскую прэмію.

На першай старонцы выкарыстана афармленне першавыдання: Piasecki S. Kochanek Wielkiej Niedźwiedzicy. Warszawa: Towarzystwo wydawnicze Rój, 1937.

ЗМЕСТ

М. Ваньковіч. Прадмова

Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Частка першая. Пад коламі вялікага воза
Частка другая. Воўчай сцежкай
Частка трэцяя. Здані пагранічча
Слоўнік

Беларуская старонка, прысвечаная Сяргею Пясецкаму.
Пра аўтара ў Вікіпэдыі.

Слынны раман Сяргея Пясецкага на беларускую мову пераклаў з польскай мастак Фэлікс Янушкевіч. Зрабіў гэта 25 гадоў таму. Упершыню пераклад быў апублікаваны толькі ў сярэдзіне 1990-х ("Голас Радзімы", №29, 1995; № 11, 1996) па зразумелых прычынах. Зеленадубавец-выведчык-пісьменнік нарадзіўся ў Ляхавічах 01.04.1901, але да скону (памёр у Англіі 12.09.1964) быў супраць таго, што рабілі Саветы з яго Бацькаўшчынай.

Пераклад паўстаў дзякуючы захаванаму на Беларусі асобніку першага выдання (1937 г. Варшава, выдавецтва "Rój") з прадмовай М. Ваньковіча, калі аўтар адбываў 15-гадовы тэрмін зняволення ў польскай турме. Кніга з пячаткай "Kolejowe przysposobienie wojskowe. Zarzad Okregu Wilno" знаходзілася ў Дрысьвятах у св.п. Марылі і Яна Шукалёў. Яны падаравалі рарытэт студэнту Ф. Янушкевічу, які прыяжджаў з эцюднікам на Браслаўшчыну ў 1970-я гг. Пра ўсіх, хто меў дачыненьне да беларускага тэксту на працягу чвэрці стагоддзя, перакладчык памятае.

Таксама памятаюць Пясецкага сем зорачак ніколі не заходзячай нябеснай субстанцыі. "Вялкая Мядзведзіца" найбольш набліжаная да Ракава – адной з самых горных кропак краіны. Колішні горад з адметным укладам прыгранічнага жыцця і таямніча-чароўнае сузор’е натхнілі раманіста на стварэнне літаратурнага шэдэўра пра перамытніцкія (кантрабандысцкія) справы месцічаў-ракаўчукоў у міжваенным перыядзе, як там кажуць, "за польскім часам". Раман чыталі ў Еўропе і Амерыцы. Здымалі фільм.

Праз 70 гадоў кніга зноў вяртаецца на Радзіму, каб сустрэцца з нашчадкамі тых, хто разам з Пясецкім крочылі пакручастымі сцежкамі нашае мінуўшчыны, захінутай павалокай змроку.


Раім таксама паглядзець:
Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім. Янкі, альбо Астатні наезд на Літве
4.99 р.

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім. Янкі, альбо Астатні наезд на Літве

Новы раман пісьменніцкага дуэта М. Клімковіча і У. Ахроменкі – захапляльны аповед, прасякнуты гумарам. Кніга зацікавіць як аматараў вострасюжэтных твораў пра авантуры і інтрыгі, перастрэлкі і пагоні, гэтак і прыхільнікаў інтэлектуальнай літаратуры, якія цэняць тонкую пародыю, дасціпныя алюзіі і мудрагелістыя стратэгіі.

Карона Вітаўта Вялікага. Сучасны беларускі дэтэктыў
6.99 р.

Карона Вітаўта Вялікага. Сучасны беларускі дэтэктыў

У зборнік уключаныя творы сучасных беларускіх пісьменнікаў, якія плённа працуюць у жанры крымінальнага апавядання, дэтэктыва і трылера. Апроч займальнай інтрыгі і дынамічнага сюжэту ў творах прысутнічаюць нацыянальны каларыт і містычныя матывы беларускага фальклору.

2.99 р.

Гюле Павел. Мэрсэдэс-Бэнц

Раман, апавяданьні / Пераклад з польскай М. Шоды. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 248 с.

Камэнтары

Чаму так дорага?

Чаму так дорага?