Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Пясецкі Сяргей. Пяты этап

Пясэцкі Сяргей. Пяты этап
16.99 р.
Вага: 390 г
Памеры: 140x200 мм



Раман. – Мінск : Галіяфы, 2012. – 294 с.

ISBN 978-985-6906-91-9

Раман "Пяты этап" – першы твор Сяргея Пясэцкага. Напісаны ў 1934 г., рукапіс не прапусціла турэмная цэнзура, таму кніга выйшла ў свет ужо пасля з'яўлення "Каханка…". Раман апавядае не столькі пра вядомае ўжо нам жыццё перамытнікаў на ракаўска-стаўпецкім памежжы, колькі пра шпіёнска-дыверсійныя калізіі, жыва і вобразна ўзноўленыя аўтарам, чыя маладосць прайшла пад бел-чырвона-белым штандарам у беларускіх партызанскіх атрадах "зялёнадубаўцаў".

ЗЬМЕСТ

"Дзе маскаль пануе, там наша кроў нічога не каштуе". Прадмова Язэпа Янушкевіча

УСТУП
КАНЕЦ ЧАЦЬВЁРТАГА ЭТАПУ
ПЯТЫ ЭТАП
I. ПЕРШАЯ ВАНДРОЎКА Ў "ЧАЦЬВЁРТАЕ ВЫМЯРЭННЕ"
II. "ПАРТЫЯ ЛІЗКІ"
III. "ТРОЕ АДСУТНЫХ"
IV. "УВАГА – ШПІЁН ПАДСЛУХОЎВАЕ"
V. ПАПЯРОСНАЯ ПАПЕРА "СОЛЯЛІ"
VI. ПА-ЗА СЬВЯДОМАСЬЦЮ
VII. ДА БЕРАГА ЖЫЦЦЯ
VIII. СПАДАРОЖНІКІ
IX. "СОТРУДНИК ЗАЧЫСТСКОВО ВОЛІСПОЛКОМА"
X. "НАСТАЎНІК"
XI. "ВОЛЬГА, ВОЛЬГА!"
XII. КУЦЬЦЯ ЗАБАВЫ
XIII. "СОТРУДНІКІ ОСОБОВО ОТДЕЛА"
XIV. ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ ЛІЗКІ
XV. У БАЦЬКІ
XVI. КАМІСАР ГЛАДКОВ
XVI. …ТАМ, ДЗЕ Д'ЯБЛЫ ХОДЗЯЦЬ


ДЗЁННІК РАМАНА ЗАБАВЫ. Ракаў, 5 жніўня 1922 г.

Дагэтуль усё складваецца дрэнна. Я быў змушаны, каб не вяртацца, зра- біць па чыгунцы, на ўласны кошт, вялікі круг, едучы са Стоўбцаў да Барана- віч, адтуль да Ліды і да Маладзечна, а потым да Аляхновіч. Усё гэта сталася з прычыны нядбайнасці тых людзей, абавязкам якіх было вызначыць мне даро- гу. У мяне засталося ўсяго 5 тысяч марак, таму не стаў выдаткоўваць апошнія грошы на фурманку, пайшоў пехатою са станцыі Аляхновічы да Ракава - а гэта 21 кіламетр. Дарогаю адарваўся падносак і, як я прыйшоў у Ракаў, адра- зу зайшоў да шаўца. Ён агледзеў чаравік і стаў яго рамантаваць. Выгляд меў даверлівы. Каб выведаць хоць што-небудзь пра памежнае жыццё, я сказаў яму, што хачу з Ракава прабрацца праз мяжу ў Менск, дзе ў мяне жывуць свая- кі і дзе жадаю ўзяць метрычнае пасведчанне, без якога ў Польшчы не магу атрымаць пашпарт.

Шавец трапіўся гаваркі. Шчыруючы ў працы, апавядаў шмат цікавых, невядомых мне падрабязнасцей пра мяжу і пра Саветы. Дэталёва расказаў мне пра дарогу да Менска. Гэта якраз мяне і цікавіла. З ягоных слоў даве- даўся, што Менск ад Ракава аддалены на 33 вярсты, гэта калі ісці ўздоўж гасцінца. Ад Ракава да самой мяжы - усяго паўтары вярсты дарогай. Праз пяць вёрст ад мяжы першая вёска, Краснае. Далейшы шлях не буду апісваць, бо гэта нецікава.
Шавец, добры чалавечак, раптам не пажадаў узяць ад мяне платы за пры- біццё падноска, бо я напачатку сказаў яму, што з грашыма ў мяне дрэнна. Ска- заў, што заплачу яму, як вярнуся з-за мяжы. На гэтым і дамовіліся. Я пакіраваў да камандавання 29-га мытнага батальёна.

Дарогу распытваў у мінакоў, якія досыць падазрона, і можа нават баяз- ліва, пазірквалі на мяне. Нечакана ўбачыў шыльду казіно. Па нейкіх раз- гайданых, як клавішы раяля, прыступках я ўскараскаўся наверх і ўвайшоў у памяшканне... Казіно тое дакладней належыла б назваць адрынай. Гэта была вялікая, цёмная, бедна мэбляваная зала, з падлогай, заскарузлай ад бруду. Памяшканне падзялялі павапнаваныя перагародкі. Якраз за пры- лаўкам я заспеў уладальніка казіно, які быў адметны тым, што пры вельмі малым росце і поўнай адсутнасці валасоў на галаве меў вялізазныя рудыя вусы. Побач з ім убачыў босую, неверагодна брудную дзеўку. За адным са столікаў заўважыў ваеннага капрала, які, паклаўшы на рукі ўскудлачаную галаву, хроп на ўсе завараткі.

- Можна папалуднаваць? - задаў я пытанне, набліжаючыся да буфета.

Гаспадар вырачыў на мяне вочы, адначасова варушачы вяхоткамі вусоў. Быў ён, не ведаю чаму, гэтак здзіўлены, быццам я папрасіў яго падсмажыць мне месяц. Дзявуля выставіла пышныя грудзі і разявіла рот, гледзячы на мяне бязвейкавымі свінымі вочкамі. Пасля працяглых перамоў для мяне падсма- жылі кавалак мяса з бульбай і налілі шклянку гарэлкі.

Становішча маё было наступным: калі заплачу за ежу тысячу, застанецца 4 тысячы марак. Савецкіх грошай не маю зусім, таму буду змушаны ісці з польскімі; можа, у Расіі абмяняю іх на савецкія. Не ведаю, як мне пашанцуе далей і як выканаю выпрабавальнае заданне, якое ведаю напамяць... Нават зброі не маю. Што праўда, ёсць у мяне вялікі нямецкі «спружыннік», але гэта благая зброя там, дзе можна мець дачыненне з вінтоўкамі. Апрача таго маю лісты і адзін фотаздымак.

Гэткія мае матэрыяльна-тэхнічныя «сродкі» для выканання задання!.. Як вам фільм, га? Нават адзежыны адпаведнай для Саветаў не маю. Яшчэ шавец звярнуў маю ўвагу, што: «То, тамака, не таго!» Але я. таго: пасвістваю на гэта. Неяк там будзе, ліха на яго!

 

Сяргей Пясэцкі – адзін з найбольш яскравых польскіх пісьменьнікаў беларускага паходжаньня XX. Нарадзіўся ў Ляхавічах у сям’і беларускі і зрушчанага паляка. У часе Кастрычніцкай рэвалюцыі ў лістападзе 1917 году ён апынуўся ў Маскве. А празь некалькі месяцаў пазьней вярнуўся на радзіму і далучыўся да беларускага антысавецкага руху «Зялёны Дуб», а пазьней да Літоўска-Беларускае дывізіі польскага войска. Пасьля вайны працаваў агентам польскай выведкі. Пазьней учыніў некалькі паважных злачынстваў і быў асуджаны на 15 гадоў зьняволеньня.

Пра аўтара ў Вікіпедыі.


Раім таксама паглядзець:
Станкевіч Юры. Шал
8.99 р.

Станкевіч Юры. Шал

У новы зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ – кіно, і прысвечана памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету – Акіры Курасавы.

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім. Янкі, альбо Астатні наезд на Літве
4.99 р.

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім. Янкі, альбо Астатні наезд на Літве

Новы раман пісьменніцкага дуэта М. Клімковіча і У. Ахроменкі – захапляльны аповед, прасякнуты гумарам. Кніга зацікавіць як аматараў вострасюжэтных твораў пра авантуры і інтрыгі, перастрэлкі і пагоні, гэтак і прыхільнікаў інтэлектуальнай літаратуры, якія цэняць тонкую пародыю, дасціпныя алюзіі і мудрагелістыя стратэгіі.

Станкевіч Юры. П'яўка
3.34 р.

Станкевіч Юры. П'яўка

У цэнтры наватарскага твора-прытчы, напісанага аўтарам у звыклай для яго дакладнай і жорсткай форме, – магчымы лёс краіны, а таксама лёс дваіх закаханых, што спрабуюць супрацьстаяць цёмным сілам жыцця.