Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Пятраўскас Рымвідас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада

Пятраўскас Рымвідас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — ула
9.99 р.
Вага: 360 г
Памеры: 145x210 мм



Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада/ Рымвідас Пятраўскас; пераклад з літоўскай мовы Алесь Мікус. 2-е выданне. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. —386 с.

ISBN 978-5-00076-015-4

Выйшла з друку другое выданне кнігі літоўскага гісторыка Рымвідаса Пятраўскаса «Літоўская знаць у канцы XIV— пачатку XV стагоддзя». Гэтая праца — спроба сінтэзу персанальнай і сацыяльнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. З аднаго боку, аўтар імкнецца вызначыць паходжанне літоўскай знаці і паказаць яе генеалагічнае развіццё, а з іншага боку спрабуе раскрыць структурны пералом унутры згаданай знаці, які адбыўся ў XV ст.

Абедзве асноўныя праблемы разглядаюцца з улікам досведу еўрапейскай гістарыяграфіі.

Слова аўтара

Ад самага пачатку дзяржаўнасці Літвы ў палітычную эліту краю інтэграваліся групы людзей рознага этнічнага паходжання і розных канфесій. Напрыклад, у пачатку ХІІІ ст. літоўскае войска вёў герсіцкі князь Усевалад, ваярамі караля Міндаўга кіраваў Хвал, а знакамітым ураднікам вялікага князя Гедзіміна быў горадзенскі староста Давыд. Спатрэбілася ўсяго толькі адно ці два пакаленні, каб на новым месцы прадстаўнікі знаці змянілі сваю канфесійную і этнічную тоеснасць. Князі Гальшанскія, што паходзілі з глыбіні паганскай Літвы, у XV ст. у Кіеве ўжо трактаваліся як мясцовыя «князі кіеўскія», а Хадкевічы, што паходзілі з праваслаўных зямель, у XVІ ст. фіктыўна выводзілі сябе ад «літоўскага» баярына Барэйкі. Даследаванні эліты ўлады выразна паказваюць, што пры фармаванні палітычных груп найзначнейшымі былі крытэрыі роднаснасці і тэрытарыяльныя, а не канфесійныя і нацыянальныя. Разгледжаная ў гэтай кнізе знаць XIV i XV ст. — гэта прадстаўнікі «палітычнай літоўскай нацыі», што нараджалася ў гэты час, яны разам з пануючай дынастыяй Гедзімінавічаў стварылі Вялікае Княства Літоўскае…

 

ЗМЕСТ

ПРАДМОВА ДА БЕЛАРУСКАГА ВЫДАННЯ

ПРАДМОВА

УВОДЗІНЫ
Праблема
Метады даследавання
Гістарыяграфія
Крыніцы

I. ПАНЯЦЦЕ ЗНАЦІ

II. СКЛАД ЗНАЦІ

1. Склад эліты ўлады ў канцы XIV—XV ст.
а) Сведкі ў гаспадарскіх дакументах 1392—1459 гг.: кантынуітэт эліты ўлады
б) Сведкі ў гаспадарскіх дакументах 1460—1492 гг.: кантынуітэт на фоне структурных змен
2. Паходжанне знаці эпохі Вітаўта
а) Паходжанне знаці канца XIV — пачатку XV ст
б) Геаграфія паходжання знаці
3. Праблема «новых людзей»

III. СТРУКТУРА ЛІТОЎСКАЙ ЗНАЦІ XV СТ.

1. Паняцце роду
2. Баярская вотчына
3. Памер і структура баярскага землеўладання
4. Функцыі роду: сацыяльная стабільнасць, абарона асобы і памяць
5. Жыццё знаці паміж дваром гаспадара і вотчынай

IV. УЛАДА ЗНАЦІ

1. Ураднікі
а) Фармаванне сістэмы ўрадаў
б) Вялікі князь і род: падвойная прырода староства
2. Знаць і ўлада вялікага князя
а) Групы знаці канца XIV — пачатку XV ст.
б) Знаць у падзеях 1430—1435 гг.
в) Забойства Жыгімонта Кейстутавіча і пачатак панавання Казіміра
г) 1447—1492 гг.: кансалідацыя знаці
3. Характар улады знаці

ЗАКЛЮЧЭННЕ

ПРАСАПАГРАФІЯ ЛІТОЎСКАЙ ЗНАЦІ КАНЦА XIV—XV СТ. (1387—1492)

СПІС УРАДНІКАЎ ВКЛ (1387—1492)

СКАРАЧЭННІ

КРЫНІЦЫ І ЛІТАРАТУРА

АСАБОВЫ ПАКАЗАЛЬНІК

ГЕАГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК


Раім таксама паглядзець:
Луцкевіч Антон. Барацьба за вызваленьне
12.99 р.

Луцкевіч Антон. Барацьба за вызваленьне

Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2009. – 670 старонак.

Гэтая кніга зьяўляецца лягічным працягам папярэдніх выданьняў твораў Антона Луцкевіча: "Да гісторыі беларускага руху" (Менск, 2003) і "Выбраныя творы: Праблемы культуры, літаратуры і мастацтва" (Менск, 2006).

Латышонак Алег. Беласток – Полацак
6.99 р.

Латышонак Алег. Беласток – Полацак

У кнігу ўвайшлі выбраныя публіцыстычныя артыкулы, напісаныя аўтарам на працягу амаль 30-ці гадоў – з пачатку 1980-х да 2008 г. – пра жыцьцё беларусаў Беласточчыны, пра паездкі на Беларусь, пра становішча беларускай эміграцыі, пра падзеі сусьветнай важнасьці, пабачаныя вачамі прадстаўніка беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы.

Белы Алесь. Хроніка Белай Русі
8.99 р.

Белы Алесь. Хроніка Белай Русі

"Хроніка Белай Русі" — істотна перапрацаванае і дапоўненае перавыданне манаграфіі 2000 году, прысвечанай гісторыі ўзнікнення хароніма «Белая Русь» і яго паступовага дастасавання да тэрыторыі сённяшняй Рэспублікі Беларусь. У кнізе на падставе аналізу вялікай колькасці тэкставых і картаграфічных крыніцаў прасочваецца эвалюцыя "Белай Русі" ў сістэмах геаграфічных ведаў розных эпох і народаў Еўропы.

Замак з паперы. Замак Гедыміна ў Лідзе
5.99 р.

Замак з паперы. Ліда

Лідскі замак з'явіўся ў тыя часы, калі на землі Вялікага Княства Літоўскага зачасцілі крыжакі. Каб закрыць ім дарогу ўглыб краіны, князь Гедымін загадаў пабудаваць у Лідзе каменны замак, адзін з самых вялікіх на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Краўцэвіч Алесь. Гедымін (1316 – 1341). Каралеўства Літвы і Русі
12.99 р.

Краўцэвіч Алесь. Гедымін (1316 – 1341). Каралеўства Літвы і Русі

Нарыс з серыі "Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх", прысвечаны вялікаму князю Гедыміну, напісаны прафесійным гісторыкам. Усе пададзеныя гістарычныя факты, а таксама высновы аўтара, грунтуюцца на навуковым аналізе гістарычных крыніц. Кніга будзе прыдатная як тым, хто навучаецца ці вучыць гісторыі, так і ўсім аматарам.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае
49.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі, кніга прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.