Пятровіч Барыс. Піліпікі

Пятровіч Барыс. Піліпікі
3.99 р.
Вага: 40 г
Памеры: 140x70 мм



Мініятуры. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 109 с.

ISBN 978-985-6906-26-1

У гэтую кнігу ўвайшлі "Піліпікі" – карацелькі, напісаныя Барысам Пятровічам "сто гадоў таму", – як першая спроба прышчапіць Хармса на беларускую мову... Для шырокага кола чытачоў – у аўтобусах, тралейбусах, метро, цягніках і іншых сродках баўленьня часу між працай і домам.

Зьмест

"Піліп сьсек дрэва..."
"Стрэльба ў Піліпа заўсёды вісела на сьцяне..."
"Піліп пісаў ліст бацькам у іншы горад..."
"Піліп сустрэўся на вуліцы з прэзідэнтам..."
"Шаснаццаціпавярховік стаяў на ўзгорку..."
"Лапавухая Неферціці падабалася Піліпу..."
"Сярод менскіх мастоў быў у Піліпа адзін любімы..."
"Жан П'ер... Як гэта будзе па-нашаму?..."
"Больш за ўсё на сьвеце Піліп любіў сон..."
"Піліп стаяў на прыпынку і назіраў..."
"У тэатры Піліп быў двойчы..."
"Піліп згвалтаваў жанчыну..."
"Неяк у выхадны, гуляючы па горадзе..."
"Спачатку пякло сонца..."
"Жанчына, падобная да пляшкі..."
"Пчолы выляталі з вулея па адной..."
"На шпалах ляжаць было нязручна..."
"Прыдумаў аднойчы Піліп показку..."
"Да працы Піліп дабіраўся на аўтобусе..."
"Піліп хацеў зайсьці ў лякарню..."
"То было так даўно, што Піліп забыўся... "
"У кавярні, за столікам ля акна, сядзела трое..."
"У час адпачынку Піліп дзень за днём..."
"Купіў Піліп гадзіньнік..."
"Піліп нешта зьеў..."
"Гуляючы па парку, Піліп падышоў да возера..."
"Крыж апусьціў рукі і стаў чалавекам..."
"Сеў Піліп на лаўку перад домам..."
"Піліп у маленстве быў мітусьлівым..."
"Вычытаў неяк Піліп афарызм..."
"У вёсцы Піліп купіў сабе хату..."
"Прыехаў замежны вучоны на завод Піліпа..."
"Калі плаціць пачалі зусім мала..."
"Піліп напісаў верш..."
"Піліп набыў канапу..."
"Эх, злавіць бы залатую рыбку..."
"У аўтобусе Піліп сустрэў філосафа..."
"Што дазволена Юпітэру..."
"У цягнік Піліп набыў "Вожыка"..."
"Піліп падышоў да слупка ля аўтобуснага прыпынку..."
"Бывае такое: заселі ў галаве Піліпавай..."
"У пясочніцы гулялі дзеці..."
"Во, бля, якое дзела..."
"Усю ноч Піліпу сьніўся эратычны сон..."
"На рэферэндум Піліп не хадзіў..."
"Піліп зьняў боты і паварушыў пальцамі..."
"На цыферблаце гадзіньніка ў гомельскім аэрапорце..."
"Апошні раз у лесе Піліп быў летась..."
"У краме, у чарзе, Піліпу наступіла на нагу..."
"Піліп любіў чытаць газеты..."
"Пад асінаю сядзеў падасінавік..."
"Піліпу пашанцавала..."
"Прачытаў Піліп кнігу..."
"На хрэсьбінах у брата Піліп напіўся..."
"Піліп сустрэўся неяк з вядомым пісьменьнікам..."
"У лесе Піліп вырашыў перакусіць..."
"Жонка выправіла Піліпа па хлеб..."
"Пасьля абеду..."
"Коцік быў маленькі і ласкавы..."
"Сталася так, што Піліп узьненавідзеў спорт..."
"Піліп купаўся ва ўнутраным басейне..."
"Калі ад трох адняць тры будзе нічога..."
"Піліп падкаўзнуўся на вуліцы..."
"Недзе апоўначы, ці, можа, пазьней..."
"На дрэве вісела тры грушы..."
"Вяртаючыся з лецішча ў горад..."
"У заапарку Піліп упадабаў вярблюда..."
"Прыйшоў да Піліпа нейкі чалавек..."

Барыс Пятровіч (сапр. Барыс Пятровіч Сачанка) нарадзіўся 17 ліпеня 1959 у вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну Гомельскай вобласьці, празаік.

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1984). Працаваў у абласным і рэспубліканскім друку. З 1990 – адказны сакратар тыднёвіка "Літаратура і мастацтва". Цяпер працуе галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса "Дзеяслоў". Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (з 1993). Жыве ў Менску.

Дэбютаваў апавяданьнем у 1987 (часопіс "Крыніца"). Аўтар кніг прозы "Ловы" (1992), "Сон між пачвар", "Шчасьце быць", "Жыць не страшна: фрэскі" (2008), "Піліпікі" (2009).

"Піліпікі" – нізка аповедаў Б. Пятровіча. Назва паходзіць ад імя галоўнага героя Піліпа, якога аўтар прымушае рабіць і думаць тое, што звычайна ня робіць і ня думае звычайны чалавек. Да першай публікацыі "П." аўтар даў такі каментар: "П." пісаліся ня жартам, не ўсур'ёз і ня дзеля выпендрону. Яны проста пісаліся. А таму не задавайце пытаньня: а навошта яны напісаныя? Hі мне, ні сабе. Бо ўсё, што ніжэй за гэтыя словы, ня вартае нават гэтых словаў". (3ь нявыдадзенага яшчэ энцыклапедычнага даведніка)

Падрабязьней пра кнігу "Піліпікі" тут.


Раім таксама паглядзець:
Пятровіч Барыс. Жыць не страшна: фрэскі
4.98 р.

Пятровіч Барыс. Жыць не страшна: фрэскі

У кнігу ўвайшлі кароткія навэлы, якія маюць падназву "фрэскі". Так, фрэскі, бо пішуцца яны за адзін раз, як і малююцца ў храме – пакуль не высахла тынкоўка. І не перапісваюцца, бо нельга ўвайсьці ў адзін і той жа настрой двойчы... У гэтым зборніку вы зможаце прасачыць аўтарскае развіццё жанру: ад сюжэтнае прозы да прозы ў вершах.

Дранько-Майсюк Леанід. Анёлак і я
3.99 р.

Дранько-Майсюк Леанід. Анёлак і я

Апавяданне "Анёлак і я" – поўнае музыкі, філасофіі, паэзіі і таямніцы.

Яна Тры Ён (Яна-тры-ён)
3.99 р.

Яна Тры Ён (Яна-тры-ён)

Выданне прысвечанае літаратурнай суполцы "Яна-Тры-Ён", якая, акрамя яскравых літаратурных выступаў, пакідае пасля сябе і шэраг запамінальных акцыяў і перформансаў.