Пятровіч Барыс. Спакушэнне

Пятровіч Барыс. Спакушэнне
5.49 р.
Вага: 430 г
Памеры: 130x200 мм



Апавяданні розных гадоў. Барыс Пятровіч. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 340 с.

ISBN 978-985-7057-53-5

У зборнік увайшлі выбраныя апавяданні Барыса Пятровіча (Сачанкі), якія друкаваліся ў кнігах “Ловы”, “Сон між пачвар”, “Фрэскі”, “Шчасьце БЫЦЬ…”, а таксама напісаныя ў апошні час. Героі твораў балансуюць на мяжы явы і сну, адчаю і надзеі, мінулага і будучыні, хаосу і гармоніі, кахання і…

Барыс Пятровіч

ЗМЕСТ

З кнігі “Ловы”
Развітанне
Людзі доўга не жывуць
Успамін. Яблыкі
Ловы
Як pыбіна аб лёд

З кнігі “Сон між пачвар”
Быў…
“Русалка”
Прыемны колер
Не пытайце, што будзе заўтра. Паўфантастычная гісторыя

З кнігі “Фрэскі”
Шызы паўзмрок
Неба пад нагамі і вакол
Успамін. Дзічка
Спакушэнне
Прадчуванне ВРЗ
Планідаманада. Наследаванне Акутагаве Руноскэ
Трызненні

З кнігі “Шчасьце БЫЦЬ…”
Вера
Віна
Непатрэбныя рэчы

З новай кнігі
Вочы засмучоныя
Каханне ў краіне, дзе не было сэксу…
Цень закаханы
Паўночныя ночы. Трыпціх
Да каміна дажыць
“Больніца”

 

Барыс Пятровіч — празаік, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў”, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў – незалежнага саюза беларускіх творцаў.

Яскравы прадстаўнік экзістэнцыялізму ў сучаснай беларускай літаратуры. У творчасці спалучае адданасць класічнай літаратурнай традыцыі з дакладна выверанымі назіраннямі за рэаліямі.


Раім таксама паглядзець:
Пятровіч Барыс. Жыць не страшна: фрэскі
4.98 р.

Пятровіч Барыс. Жыць не страшна: фрэскі

У кнігу ўвайшлі кароткія навэлы, якія маюць падназву "фрэскі". Так, фрэскі, бо пішуцца яны за адзін раз, як і малююцца ў храме – пакуль не высахла тынкоўка. І не перапісваюцца, бо нельга ўвайсьці ў адзін і той жа настрой двойчы... У гэтым зборніку вы зможаце прасачыць аўтарскае развіццё жанру: ад сюжэтнае прозы да прозы ў вершах.

Федарэнка Андрэй. Сечка
4.99 р.

Федарэнка Андрэй. Сечка

Гэтыя літаратурныя эсэ пісаліся на працягу 10 гадоў. Вось як абазначыла іх крытык, выкладчыца, літаратуразнаўца М. Верціхоўская: "Структурна "Сечка" Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба добра ўяўляць агульную задуму карціны – выразна паказаць чалавека і яго справу. Феномен "сечкі" Федарэнкі ў тым, што замешана яна на такой дробязі, як мастацкасць…

Марціновіч Віктар. Сфагнум
6.49 р.

Марціновіч Віктар. Сфагнум

Другі наклад бэстсэлера 2013 года!

Трое маладых злачынцаў забіваюць падзельніка і губляюць чужыя грошы, якія цяпер давядзецца вяртаць любой цаной. Яны вырашаюць залегчы на дно ў маленькай вёсцы, ратуючыся адначасова ад крэдытораў і крымінальнага вышуку... Рукапіс рамана "Сфагнум" яшчэ да выдання быў намінаваны і трапіў у "доўгі спіс" рускай літаратурнай прэміі "Нацыянальны бэстселер".