Пятровіч Барыс. Жыць не страшна: фрэскі

Пятровіч Барыс. Жыць не страшна: фрэскі
4.98 р.
Вага: 360 г
Памеры: 135x205 мм



Мінск : Медысонт, 2008. – 256 с.

ISBN 978-985-6530-95-4

У новую кнігу Барыса Пятровіча (Сачанкі) ўвайшлі кароткія навэлы, якія маюць падназву "фрэскі". Так, фрэскі, бо пішуцца яны за адзін раз, як і малююцца ў храме – пакуль не высахла тынкоўка. І не перапісваюцца, бо нельга ўвайсьці ў адзін і той жа настрой двойчы... У гэтым зборніку вы зможаце прасачыць аўтарскае развіццё жанру: ад сюжэтнае прозы да прозы ў вершах.

ЗМЕСТ

Гісторыя аднаго інтэрв'ю
для часопіса, які будзе. Абавязкова будзе

Фрэскі-1
Рой
Адзінота
Флі-бус
С-с-с-о-о-о-н-н-н
Ударчык
Сямён
Пралёт
Пахаваньне вёскі
Сустрэча
Карчмапрыдарозе
Аднавокі
Фікус
Дзяды
Прас
Аднаразовасьць
Ногі
Адчай
Часопіс
Фата-маргана
Вучуся
Цэлае цела
77-05
Героі
"Мішэнь"
Стома
Ліставальнік
Маўчаньне
Каб жыць
Радасьць
Таямніца
Зьверык
Гэтаняшчасьце?
Мінус
Поле

Фрэскі-2
Сябра згадаць
Пас аддаць
Сябе ўбачыць
І не спрачацца
Мост пабудаваць
Кватэру памяняць
Жывога пабачыць
Чужому спагадаць
Дрэвам жыць
Вопыт набыць
Стому адчуць
Каханым быць
Вогнішча раскласьці
Сьцюжаю згінуць
Досьвед займець
Кайф злавіць
Голас пакінуць
Хохлікаў пакрыўдзіць
Ад жыцьця прачнуцца
Сына сустрэць
Лётчыкам нарадзіцца
Старасьць зьведаць

Фрэскі-3
"Бандыт"
"Калабаранты"
"Кветачкі"
"Парадак"
"Захад"
"Спадчына"
"Кропкі"
"Віно"
"Ідэал"
"Д'ябал"
"Стогн"
"Не..."
"Крыўда"
"Ветэран"
"Цемра"
"Лірнік"
"Разьвіт"
"Вольнасьць"
"Габрэй"

Фрэскі-4
***бабілон
***шчыраваць
***Бычкі
***Ешуа
***адказ
***прысна
***паляваньне
***вузельчыкі
***кола за колам
***бульба цьвіце
***топас
***вырай
***вада
***не сталасьць
***жыта ад жыць
***су-....
***жыц-цё
***грэх
***страхі: цень-сабака-вуж
***пастух
***Лета
***верш
***анг....
***глы6ока
***паслухай, брат
***дома
***малако
***але
***помста
***маркота
***бо
***музыка
***лебенсраум
***вароты
***любоў
***сыйдзі
***суніцы
***скульпт
***"...усё астатняе ад лукавага…"
***мора
***спаць
***хвалі
***ноч?
***медзь

"Багатая лексіка, выверанае і паўсюль на сваім месцы слова, далікатнае і стрыманае пісьмо (па-брэхтаўску адчужанае ад аўтара), прытоены ў падтэксце інтэлектуалізм, ці, дакладней, не прытоены, а натуральна ўплецены ў тканіну тэксту някідкай ніткай... Барыс Пятровіч аднолькава ўдала і прафесійна працуе ў рэалістычнай, мадэрновай і нават постмадэрновай эстэтыцы. Што б ён ні пісаў, традыцыйнае апавяданне ці аповесць, мадэрновую імпрэсію ці постмадэрновы тэкст, усякі раз ён выверана адпаведны дамінуючаму ў той ці іншай эстэтыцы фармальна-эстэтычнаму модусу". (Валянцін Акудовіч)

"Міф, які стварае Барыс Пятровіч, адначасова і універсальны, і беларускі. Прастора дзеяння тэкстаў – заўсёды Беларусь, але гэтая Беларусь успрымаецца не як правінцыя, а як цэнтр, і герой – не маргінал, а чалавек сусвету... Адметная рыса творчасці Барыса Пятровіча – сінтэз набыткаў сусветнай культуры і аўтахтоннай, аўтэнтычнай беларушчыны... Барысу Пятровічу ўдаецца спалучаць неспалучальнае – традыцыйную "вясковую" прозу і інтэлектуальную, пошукавую плынь". (Людміла Рублеўская)

"Барыс Пятровіч мае выключнае стылістычнае чуцьцё, адметнасьць якога ўкаранёная ў здольнасьці абіраць адзіна магчымыя словы для аднаўленьня ў вобразе прынцыпова значных зьяваў... Талент стыліста шчасліва лучыцца з майстэрствам сюжэтабудаваньня: Барыс Пятровіч здольны вылушчыць ядро арыгінальнай ідэі з фабулы, здавалася б, ужо даўно і безнадзейна змучанай мастакоўскімі эксплуататарскімі захадамі". (Ірына Шаўлякова)

Барыс Пятровіч (сапр. Барыс Пятровіч Сачанка) нарадзіўся 17 ліпеня 1959 у вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну Гомельскай вобласьці, празаік. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1984). Працаваў у абласным і рэспубліканскім друку. З 1990 – адказны сакратар тыднёвіка "Літаратура і мастацтва". Цяпер працуе галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса "Дзеяслоў". Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (з 1993). Жыве ў Менску. Дэбютаваў апавяданьнем у 1987 (часопіс "Крыніца"). Аўтар кніг прозы "Ловы" (1992), "Сон між пачвар", "Шчасьце быць", "Жыць не страшна: фрэскі" (2008), "Піліпікі" (2009). За кнігу прозы "Жыць не страшна" Барыс Пятровіч стаў лаўрэатам штогадовай літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес" за 2008 год.

Падрабязьней пра кнігу "Жыць не страшна: фрэскі" тут або тут.


Раім таксама паглядзець:
Пятровіч Барыс. Піліпікі
3.99 р.

Пятровіч Барыс. Піліпікі

У гэтую кнігу ўвайшлі "Піліпікі" – карацелькі, напісаныя Барысам Пятровічам "сто гадоў таму", – як першая спроба прышчапіць Хармса на беларускую мову... Для шырокага кола чытачоў – у аўтобусах, тралейбусах, метро, цягніках і іншых сродках баўленьня часу між працай і домам.

Тарас Валянцін. На высьпе ўспамінаў
4.99 р.

Тарас Валянцін. На высьпе ўспамінаў

Валянцін Тарас – празаік, паэт, публіцыст, перакладчык. У сваіх мэмуарах, поўных важкіх дэталяў і трапных апісаньняў, пісьменьнік запрашае нас у прастору, дзе жылі Якуб Колас, Уладзімер Караткевіч, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц...

Сіўчыкаў Уладзімір. Бювар
3.99 р.

Сіўчыкаў Уладзімір. Бювар

У гэтай кнізе, як у бювары – папцы для захоўваньня паштовай паперы, канвертаў і карэспандэнцыі, сабраны эсэ, гутаркі і падарожныя нататкі. Але куды б ні прыводзілі ўспаміны і вандроўныя дарогі – пра ўсё празаік умее сказаць сьвежа і ўдумліва, ствараючы тонкі псіхалагічны малюнак сітуацыі.