![]() |
5.39 р.
Вага: 200 г
Памеры: 125x170 мм
|
Новая кніга паэзіі лаўрэата Рэспубліканскай літаратурнай прэмі "Залаты Купідон" Дзмітрыя Пятровіча "Адзіноты пажоўклыя дні" працягвае распачатую ў першым зборніку"Белая квецень кахання" даверлівую размову з чытачом пра вечныя чалавечыя каштоўнасці — Радзіму, Маці, Дабрыню, Пяшчоту.
Адзіноты пажоўклыя дні : вершы / Дзмітрый Пятровіч.— Мінск : Звязда, 2014.— 128 с.
ISBN: 978-985-7083-54-1
Нягледзячы на даволі мінорны настрой многіх, асабліва лірычных, вершаў, нельга не адзначыць творчы рост паэта і пашырэнне яго тэматычнага дыяпазону, што, безумоўі - і заўважыць нераўнадушны чытач, якому і адрасавана гэтая кніга.
Дзмітрый Леанідавіч Пятровіч — паэт, празаік, кампазітар. Нарадзіўся 29 красавіка 1971 г. у г. Заслаўе Мінскай вобласці. Скончыў музычна-педагагічны факультэт, факультэт беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка а таксама магістратуру пры ім. Шмат гадоў настаўнічаў. Цяпер працуе вядучым стылістычным рэдактарам газеты "Звязда". Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Аўтар шматлікіх публікацый у часопісах "Маладосць", "Роднае слова", "Бярозка", калектыўных зборніках, альманахах, штотыднёвіку "ЛІМ", "Краязнаўчай газеце" і іншых выданнях.
У 2010 г. убачыў свет зборнік паэзіі "Белая квецень кахання", праз два гады — кніга прозы "Белая Жанчына", адзначаная Рэспубліканскай літаратурнай прэміяй "Залаты Купідон" (2-е месца на конкурсе "Лепшы твор 2012 года"), у 2013 г. выйшла другое, дапоўненае выданне гэтага зборніка.
Аўтар больш за 100 песень на словы сучасных беларускіх паэтаў (у тым ліку на свае вершы).
ЗМЕСТ
Пакуль са мной радзіма — я жыву...
Міколу Шабовічу
Родны край
Ізноў на ўсходзе чырвань незямная
Бачу, як яблык ціха
Маей вёсцы
*** 3 крынічнаю вадою п'ю ўспаміны
Галаўнінцы
*** Цяпер тут не пачуеш салаўя
Маей матулі
Калыханка
Заслаўе
Маё Заслаўе, я заўжды з табою
Заслаўе. Узгорак-"бальнічка". Да моста
У Пралесках
Ветэранам
*** Помню ўсё
Пралескі
У Вязынцы
Міхасю Башлакову
*** Калі нарэшце кветкі адцвітаюць
*** Заплакаў май
*** Застаюцца сябры
*** Вечная з сумленнем перамова
Родная мова
*** На аркушы чысцюткае паперы
*** Колісь нехта сказаў
Шумяць асеннія бары
Вясне
*** Залатапромных струн
*** Яснаспевіцца неба
Вясна
Бярозка
*** Разгулялася ўночы маланкі каса
*** Вераснёвы ранак
*** Восень шыла сабе паліто
*** У парку гарадскім
*** Крадзецца восень ціха
*** Асенняя слота
*** Познія яблыкі ў садзе асеннім
*** Шумяць стамлёныя бары
*** Глядзіцца восень
*** Чырвонарабінны крывавіцца снег
*** Спіць пад белаю коўдрай
*** Чысціня цішыні
*** Заясенілася восеньская даль
*** У шолаху асенніх лістападаў
Калісьці ўпершыню пабачыў Вас
*** Калісьці ўпершыню
*** Хутка снег
*** А за акном пялёсткавая сцюжа
*** Я назваў цябе кветкай чароўнай
*** Дабягу да цябе
*** Іспанскі бераг цалавалі хвалі
*** Бачу зноўку цябе
*** Думак-аблокаў самотнае ззянне
*** Да мар тваіх хачу я прытуліцца
*** Ты шчаку апякла пацалункам
*** Іскрынку мы ў далонях захавалі
*** Абняўшыся, стаялі удваіх
*** Дрыжыць святло ад свечак палахліва
*** Кожны дзень з вечаровай зарой
*** Дождж змывае тлум і легкадумнасць
Адзіноты пажоўклыя дні
*** Адрамоніўся луг
*** Яшчэ адзін дзянёчак дагарэў
*** Я даўно павянчаны з табой
Мой карабель
Маме
*** Чырвоныя клёны восені
*** Ці прыйдзеш зноў ты
Пегасу
*** У нашым садзе — восені жытло
*** Сугучча дум — балюча-аднастайных
*** Не спявай, салоўка, не спявай!
*** Няма ў мяне ад вечнасці ключоў
*** Начэе туга бліскавіцамі слёз
*** На восені алтар
*** Ціхі жнівеньскі дождж за акном
*** Алеі нашы пакрывае вэлюм
*** Месяц адзінокі
*** Расстання юбілей
*** Пабеглі лёсы ў розныя бакі
*** Маўкліва паміраем у расстанні
*** У паветраных замках маіх
*** Такія раны
*** Hi сяброў, ні ворагаў — нікога
*** Мяне няма.Ты ведаеш, чаму
*** Згасае дзень
*** Чорна-белыя, стылыя дні
*** У ніклым свеце памірае лета
*** Каторы дзень жыву нібыта ў сне
*** Мяне няма. I Вас няма таксама
*** У душы — туга-сумота
*** Праз чарнахмар'е дум
*** Згас агонь
*** Ты помніш язмінавы водар кахання
Пакуль баліць душа паэта...
*** Гартаеш міжволі хвіліны
*** Залатыя імгненні
*** Дом стары сярод такога ж саду
*** Я калісь травою прарасту
*** А памяць нас з табою беражэ
Памяць
*** Ад самога сябе доўга ехаў я
*** Хімеры застылі ў вечнасці
*** Разарванымі ніткамі слёз
*** У рэзанансе вечнасці жывём
Дуб
*** Па цыферблаце стрэлка слізганула
*** Анёлаў лік у незямным блакіце
*** Заснулі мроі, сум не куралесіць
*** Знайшоў прытулак я ў пралескавым раі
*** Дзе б ні былі — а нас чакае неба
*** Вось сшытка чыстыя старонкі
*** Усе жывём пад купалам нябесным
*** Пакуль баліць душа паэта