Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Песня аб паходзе Ігара / Слово о полку Игореве, Игоря, сына Святославля, внука Ольгова / The Lay Of The Warfare Waged by Igor, Son Of Svyatoslav, Grandson Of Oleg

Песня аб паходзе Ігара / Слово о полку Игореве, Игоря, сына Святославля, внука О
0.82 р.
Вага: 510 г
Памеры: 240x220 мм



Пераклад з старажытнарускай на беларускую мову Янкі Купалы ; пераклад з старажытнарускай на англійскую мову Ірыны Пятровай ; прадмова Анатоля Бутэвіча ; мастак Павел Татарнікаў. – Мінск : ВТАА "Кавалер Паблішэрс", 2003. – 64 с. : іл. – Цвёрдая вокладка + супервокладка.

ІSBN 978-985-6427-68-1

Прадмова

Несмяротнаму помніку прыгожага пісьменства – "Слову аб палку Ігаравым" больш за 800 гадоў. Праз пакаленні захоўвалася яно ў людской памяці, шматразова перапісвалася, ажно пакуль не было ўпершыню выдадзена ў 1800 годзе.

Чым жа на працягу гэтулькіх стагоддзяў "Слова" вабіць да сябе, чым палоніць і зачароўвае? Поклічным водарам вечнасці, магутнай лірыка-эпічнай плынню, сваёй таямнічасцю, невычэрпнасцю і спаконвечнай загадкавасцю. Унікальнай здольнасцю заўсёды быць сучасным. Колькі б і хто ні звяртаўся да яго, кожны адкрые нешта сваё, новае, непаўторна-асабістае.

А што дае "Слова" нашаму сучасніку?

Урок спагадлівай дабрыні, адмаўленне панавання сілы, амбітнай пыхлівасці, збраёвага свербу. Ухваляе тое першаснае, на чым трымаецца жыццё, – каранёвую повязь са сваім народам. Сцвярджае моц веры і духоўнае ўзвышэнне праз тварэнне дабра.

Перасцерагае ад ганарлівасці і бяздумнасці, ад небяспекі апынуцца адзінокім у людскім хаўрусе, стаць безаблічнай пылінкай сусвету. Спрыяе разуменню ратавальнай мудрасці продкаў. Змушае задумацца: кім быць? Сваім сярод чужых альбо чужым сярод сваіх? Гаспадаром на бацькоўскай зямлі ці прыхаднем-чужынцам на зваяванай у іншых? Што спавядаць: дужасць розуму ці разумнасць сілы?

Чытайце "Слова", якое ўсім сваім ладам, многімі рэаліямі і гістарычнай напоўненасцю цесна знітавана і з беларускай зямлёй. Каб не здрадзіць сабе і сваім караням, сваёй маці і людзям, Айчыне-Бацькаўшчыне.

Каб не збіцца з дарогі да храма, на дзвярах якога накрэслены вятрыскамі мінулага выпаласканыя, чалавечымі пакаленнямі выпакутаваныя запаветныя словы: "Людзьмі звацца".

Песня аб паходзе Ігара / Слово о полку Игореве, Игоря, сына Святославля, внука Ольгова / The Lay Of The Warfare Waged by Igor, Son Of Svyatoslav, Grandson Of Oleg. Адна з ілюстрацыяў да кнігі

The Lay of the Warfare Waged by Igor is an unsurpassed monument of ancient literature relating to the times of Kievan Russia. The Lay, created at the end of XII century, was kept with care in the people's memory, rewritten more than once until it was published for the first time in 1800.

Why has been The Lay so captivating, enchanting and fascinating for centuries? The explanation is found not only in its breathe of eternity and poetic perfection, but also in its inexhaustible, mysterious and enigmatic nature. In its unique ability to be modern at all times.

Yanka Kupala, the outstanding poet of Belarus, not only embodied the spirit and ambience of the ancient monument in his translation, but also fully demonstrated abilities of the Belarusian language to render a high poetic mode of The Lay.

Among numerous English translations of the masterpiece, the poetic translation of Irina Petrova is unique. The translator has managed both to accurately render the content and to keep to the tone of the literature monument.

This edition is the first publication of the outstanding 800-year old work in the XXI century and the first Old Russian-Belarusian-English language edition.


Пра перакладніка на беларускую мову

Песня аб паходзе Ігара / Слово о полку Игореве, Игоря, сына Святославля, внука Ольгова / The Lay Of The Warfare Waged by Igor, Son Of Svyatoslav, Grandson Of Oleg. Янка Купала

Слынны пясняр і духовы абаронца беларускай зямлі, Янка Купала (07.07.1882 – 28.06.1942) высока цаніў "Слова", аддаваў належнае майстэрству і мудрасці невядомага аўтара. Народны паэт Беларусі стаў дзейсным прадаўжальнікам нацыянальна-патрыятычных традыцый, якімі прасякнуты гістарычны літаратурны помнік.

Праблемы чалавечага быцця і міжчалавечых стасункаў, якія ва ўсе пераломныя часы маюць выключнае значэнне для кожнага народа, для ягонай адвечнай справы, мацавання дзяржаўнасці, так захапілі Купалу, што ён ажно двойчы пераўвасабляў "Слова" па-беларуску. У 1919 годзе быў зроблены празаічны пераклад. А ў 1921 годзе "Слова" загучала паэтычным ладам. Гэта быў час, вызначальны не толькі для самога Купалы, але і для ўсёй нашай Бацькаўшчыны. У скрутным XX стагоддзі ёй выпала выбраць свой лёс і будучыню сваіх дзяцей.

Купала шукаў у "Слове" грунтоўны падмацунак народным памкненням да вольнасці і справядлівасці. Ён так прагнуў, "каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй", што з усёй моцай свайго таленту захоплена пераўвасабляў "Слова" – як гістарычны ўрок для беларусаў. Як папярэджанне аб небяспецы і згубнасці раз'яднанасці і сварак, непаразумення і нявер'я, своекарыслівасці і бясплоднасці ўнутраных разборак перад найважнейшай задачай будавання Бацькаўшчыны.

Сваім перакладам Янка Купала засведчыў вялікія мажлівасці беларускай мовы, яе здольнасць адэкватна і даходліва перадаць высокі паэтычны лад, элегічнае гучанне "Слова", яго самыя тонкія лірычныя і непадатныя для пераўвасаблення настроі.


Пра перакладніка на англійскую мову

Песня аб паходзе Ігара / Слово о полку Игореве, Игоря, сына Святославля, внука Ольгова / The Lay Of The Warfare Waged by Igor, Son Of Svyatoslav, Grandson Of Oleg. Ірына Пятрова

Ірына Уладзіміраўна Пятрова (10.08.1908 – 06.02.1997) – лінгвіст, перакладчыца, кандыдат філалагічных навук. Яе дысертацыя прысвечана пытанням тэорыі перакладу на прыкладзе "Слова". Маючы пецярбуржскія карані, яна паходзіла з дваранскага роду, які даў расійскай навуцы акадэмікаў, матэматыкаў і біёлагаў, сапраўдных стацкіх саветнікаў і служак Феміды.

Ірына Уладзіміраўна ўсё сваё жыццё пражыла ў Грузіі, дзе годна працягвала традыцыі роду, займалася навукай, была адной з заснавальніц Тбіліскага інстытута замежных моў. Выйшла замуж за патомка ссыльных польскіх бунтароў Андрэя Хацяноўскага, выхавала дзяцей і ўнукаў, якія сталі журналістамі, пісьменнікамі, драматургамі, лінгвістамі, філосафамі, мастакамі і выдаўцамі.

Сярод мноства перакладаў Пятровай асаблівае месца займае паэтычны пераклад на англійскую мову "Слова". Вядомы расійскі акадэмік Дзмітрый Ліхачоў і прафесар з Эдынбурга Дзяніс Ворд лічылі гэты пераклад лепшым з існуючых. У ім Ірына Пятрова ўдала вырашыла галоўную задачу – спасцігнуць і данесці да чытача не толькі змест, але і гучанне старажытнага літаратурнага помніка. Зрабіла гэта надзвычай кваліфікавана, дакладна і беражліва. Яе пераклад быў упершыню выдадзены ў 1956 годзе ў Тбілісі.

Карпатлівая праца дасведчанага лінгвіста і кваліфікаванага перакладчыка, даследчыка "Слова" мае бясспрэчную цікавасць для сённяшняга чытача. А ў прыдзірлівага крытыка з'яўляецца мажлівасць параўнаць гучанне выдатнага старажытнага літаратурнага помніка на розных мовах.


Раім таксама паглядзець:
Бутэвіч Анатоль, Ягоўдзік Уладзімір. На далонях вечнасці
12.99 р.

Бутэвіч Анатоль, Ягоўдзік Уладзімір. На далонях вечнасці

Кніга расказвае пра найбольш памятныя і значныя падзеі, з'явы, помнікі прыроды, культуры і гісторыі, пра выбітныя асобы, якімі адметна сярод іншых наша Беларусь. Даўнія падзеі і героі нібыта клічуць нас зазірнуць за намітку гісторыі, за яе небакрай, каб даведацца: а што ж было там і тады, дзе і калі не было нас, сённяшніх, як і дзеля чаго жылі нашы далёкія продкі, што рабілі чым займаліся, што пакінулі пасля сябе?

Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні
12.99 р.

Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні

Кніга складаецца з трох навелаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследаванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар'еру пачынаў у Гародні. Гэта першая падобнага кшталту кніга прысвечаная Гародні.

Купала Янка. Вершы, паэмы. Някляеў Уладзімір. Шлях
6.49 р.

Купала Янка. Вершы, паэмы. Някляеў Уладзімір. Шлях

У фармаце mp3. Агульны час гучаньня 5:30:31. (p) “BelTonMedia”.