Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Пільштынова Саламея. Авантуры майго жыцця

Пільштынова Саламея. Авантуры майго жыцця
6.99 р.
Вага: 230 г
Памеры: 125x185 мм



Авантуры майго жыцця / Саламея Пільштынова.— Мінск : Папуры, 2015.— 384 с.

ISBN: 978-985-15-2486-6

"Гісторыю любой еўрапейскай краіны немагчыма уявіць без славутых авантурыстаў. Не стала выключэннем і Беларусь. У нашым мінулым на першых ролях тут была жанчына, якая пакінула пра свае бясконцыя вандроўкі і прыгоды найцікавейшыя ўспаміны.

Саламея Пільштынова з роду Русецкіх паспела наведаць шмат якія краіны і гарды, вельмі далёкія ад яе "малой радзімы" - Наваградчыны. Прыгожая, разумная, і вынаходлівая ліцвінка, шчодра надзеленая талентам лекаркі, не губяллася ў самых неверагодных сітауцыях - ні пры двары турэцкага султана або аўстрыйскага імператара, ні ў расейскай сталіцы або ў палацах айчынных магнатаў Радзівілаў і Сангушкаў...

"Авантуры майго жыцця" Саламеі Пільштыновай чытаюцца як захапляльны прыгодніцкі раман."
Уладзімір Арлоў


Раім таксама паглядзець:
Быкаў Васіль. Альпiйская балада. Пакахай мяне, салдацiк
6.99 р.

Быкаў Васіль. Альпiйская балада. Пакахай мяне, салдацiк

Васіль Быкаў - імя, вядомае ўва ўсім свеце. Ягоная праўда пра вайну заўсёды не проста ўражвала, яна - апякала. Ягоная глыбіня спасціжэння ўзлётаў і падзенняў чалавечае натуры ў нашай літаратуры не мае сабе роўных. У кнігу Народнага пісьменніка Беларусі ўвайшлі аповесці "Альпійская балада" і "Пакахай мяне, салдацік", у якіх закранаецца тэма вайны.

Рублеўская Людміла. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
5.49 р.

Рублеўская Людміла. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

У прыгодніцка-фантасмагарычным рамане Людмілы Рублеўскай, які з’яўляецца першай кнігай трылогіі, вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюма Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацка, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцка, Менска і Полацка, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і неаднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь. Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэмарынаў.