Плавінскі Мікалай. Нарысы гісторыі клінковай зброі X – XIII стагоддзяў на Беларусі

Плавінскі Мікалай. Нарысы гісторыі клінковай зброі X—XIII стагоддзяў на Беларусі
5.24 р.
Вага: 600 г
Памеры: 210x295 мм



Праца прысвечана вывучэнню клінковай зброі X –XIII стст. на тэрыторыі Беларусі. На падставае археалагічных дадзеных, пісьмовых і іканаграфічных крыніц у кнізе выяўляюцца асноўныя напрамкі развіцця асобных відаў клінковай зброі і іх суадносіны ў комлексе ўзбраення рэгіёна.

Мінск: Логвінаў, 2009. – 158 с. : іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6901-32-7

Праца прысвечана вывучэнню клінковай зброі X – XIII стст. на тэрыторыі Беларусі. На падставае археалагічных дадзеных, пісьмовых і іканаграфічных крыніц у кнізе выяўляюцца асноўныя напрамкі развіцця асобных відаў клінковай зброі і іх суадносіны ў комлексе ўзбраення рэгіёна. Звесткі аб клінковай зброі насельніцтва беларусі параўноўваюцца з аналагічнай інфармацыяй аб суседніх рэгіёнах, што дазваляе вызначыць месца Беларусі на ваенна-тэхнічнай мапе Еўропы X – XIII стст. Тэкст суправаджаецца шматлікімі ілюстрацыямі.

Кніга разлічана на археолагаў, гісторыкаў, музейных супрацоўнікаў і ўсіх хто цікавіцца гісторыяй і матэрыяльнай культурай сярэдневечнай Беларусі.

ЗМЕСТ

Прадмова
Уводзіны
Мячы
Наканечнікі похваў мячоў
Шаблі
Іншыя віды клінковай зброі
Заключэнне
Літаратура
Спіс скарачэнняў
Каталрг знаходак
Ілюстрацыі
Summary
List of illustrations

ПРАДМОВА

Кніга, якую шаноўны чытач трымае ў руках, фактычна з’яўляецца перапрацаванай версіяй манаграфіі “Клінковая зброя X – XIII стст. на тэрыторыі Беларусі”, якая была выдадзена ў 2006 г. Адразу ж можна ўзнікнуць пытанне: няўжо за тры гады магла з’явіцца настолькі пільная патрэба, каб рабіць новае выданне той жа навуковай працы, хай сабе і пад іншай назвай? Адказаць на яго можна наступным чынам: патрэба ў перавыданні ўзнікла сапраўды вельмі хутка, і падстаў для гэтага было адразу некалькі. Першай з іх стала тое, што выдадзеная ў 2006 г. накладам у 200 асобнікаў стала бібліяграфічнай рэдкасцю ўсяго за некалькі месяцаў. Яна выклікала вялікую цікавасць не толькі ў асяродку прафесійных археолагаў, гісторыкаў і музейных работнікаў, але і ў шырокіх колах аматараў ваеннай гісторыі і гістарычнай рэканструкцыі. Па-другое, выданне адмысловай кнігі, прысвечанай сярэдневечнай клінковай зброі з тэрыторыі Беларусі, справакавала павышэнне цікавасці да гэтай тэматыкі сярод археолагаў, музейных супрацоўнікаў і прыватных калекцыянераў, што дазволіла выявіць цэлы шэраг новых знаходак і адпаведна, значна пашырыць базу крыніц для даследвання. Таму ў сапраўдным выданні змянілася не толькі назва працы, але і яе змест, і, у пэўнай ступені, атрыманыя вынікі.


Раім таксама паглядзець:
Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні
12.99 р.

Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні

Кніга складаецца з трох навелаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследаванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар'еру пачынаў у Гародні. Гэта першая падобнага кшталту кніга прысвечаная Гародні.

Бохан Юры. Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV—XVI стагоддзях
0.60 р.

Бохан Юры. Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV—XVI стагоддзях

У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак.

Ермаловіч Мікола. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае
6.49 р.

Ермаловіч Мікола. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае

Гэта – яго кніга жыцця. Мікола Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх сваіх дзён, паспеўшы ўнесці ў яе ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. Слухач упершыню мае магчымасць у поўным выглядзе пазнаёміцца з праўдзівай гісторыяй беларускай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага.