Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Плыткевіч Сяргей. Планета Беларусь (на трох мовах)

Плыткевіч Сяргей. Планета Беларусь / Плыткевич Сергей. Планета Беларусь / Plytke
34.99 р.
Вага: 1580 г
Памеры: 255x295 мм



Плыткевіч Сяргей. Планета Беларусь / Плыткевич Сергей. Планета Беларусь / Plytkevich Siarhei. The Planet Belarus. Фотаальбом, на беларускай, рускай, англійскай мовах. Канцэпцыя, фота і тэкст Сяргей Плыткевіч, дызайн Тамара Мельянец, Пераклад на англійскую мову Барыс Жукаў. — РЫФТУР, 2012. — 192 с. : іл. — Вялікі фармат, цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7047-05-5

Новы фотаальбом фотамастака Сяргея Плыткевіча будзе цікавы і суайчыннікам і замежнікам. Мы павінны бачыць прыгажосць той зямлі, на якой пашчасціла жыць, працаваць, выхоўваць сваіх дзяцей. Мы памятаем сваіх продкаў, якія не шкадавалі жыцця дзеля захавання незалежнасці нашай Радзімы, і разумеем, што зараз мы нясем адказнасць за лёс планеты Беларусь…

Сяргей Плыткевіч / фота tut.by

 

ПЛАНЕТА БЕЛАРУСЬ

Беларусь — дзіўная і незвычайная краіна. Нават для некаторых еўрапейскіх суседзяў яна здаецца далёкай і невядомай планетай, што ўжо казаць пра жыхароў другіх кантынентаў?! Да гэтага часу частка грамадзян былога Савецкага Саюза не можа паверыць, што мы сталі незалежнай дзяржавай. І ў той жа час многія прадстаўнікі іншых краін свету па-ранейшаму называюць нас рускімі. А кім мы ўяўляем сябе самі? Мы, нашчадкі людзей, якія стварылі магутную сярэднявечную дзяржаву — Вялікае княства Літоўскае, а потым страцілі сваю незалежнасць і доўгія стагоддзі жылі ў складзе самых розных дзяржаўных аб'яднанняў?

Так склаўся гістарычны лёс нашага краю, што ён амаль увесь час знаходзіўся на мяжы двух цывілізацый, на мяжы двух рэлігій — і гэта не магло не адбіцца на характары і паводзінах яго жыхароў, на стане гарадоў і вёсак. Калісьці нашу зямлю называлі краінай замкаў, на якой мірна суіснавалі прадстаўнікі многіх рэлігій і нацыянальнасцяў. Але ад тых магутных збудаванняў амаль нічога не засталося — шматлікія войны пракаціліся па іх, і практычна ўсё было знішчана. Зразумела, што руйнаваліся не толькі сцены замкаў, палацаў, цэркваў, касцёлаў, сінагог, мячэцяў. Разам з імі знішчаліся і абаронцы гарадоў і вёсак, высылаліся ў аддаленыя рэгіёны краін-пераможцаў. Але нашы продкі не здаваліся, неаднаразова ўспыхвалі нацыянальна-вызваленчыя паўстанні, мы вытрымалі ўсе выпрабаванні. У рэшце рэшт літвіны, палешукі, яцвягі — усе мы сталі беларусамі. Мы зноў жывем у прыгожай і незалежнай краіне, але самае цікавае, што па-ранейшаму застаемся ў тым жа становішчы — ні з вялікай Расіяй, ні з аб'яднанай Еўропай. Мы зноў пасярэдзіне, зноў на раздарожжы.

А можа, як кажуць беларусы, так і трэба? Можа, тым як раз і будзе цікавая наша краіна для іншаземцаў?

У 2001 годзе быў выдадзены мой першы аўтарскі фотаальбом, які называўся «Мая Беларусь». Потым былі «Беларуская экзотыка», «Нечаканая Беларусь», «Дикая жизнь в центре Европы». У «Нечаканай Беларусі» я ўпершыню ў гісторыі нашай краіны паказаў самыя прыгожыя мясціны Беларусі з вышыні птушынага палету. Альбом вытрымаў тры выданні, але час ляціць імкліва — многія гарады за пяць год значна змяніліся. Таму я вырашыў зрабіць новую кнігу «Планета Беларусь», якая працягвае тую ж тэму. Я ўпэўнены, што дзівосныя разлівы на Прыпяці, якую называюць палесскай Амазонкай, або самае вялікае ў Еўропе верхавое балота Ельня ўразяць любога замежнага госця. Бо не так многа ў свеце захавалася кавалачкаў некранутай дзікай прыроды, тым больш у самым цэнтры індустрыяльнай Еўропы.

Вельмі спадзяюся, што новы фотаальбом будзе цікавы і маім суайчыннікам. Мы таксама павінны бачыць прыгажосць той зямлі, на якой пашчасціла жыць, працаваць, выхоўваць сваіх дзяцей. Мы памятаем сваіх продкаў, якія не шкадавалі жыцця дзеля захавання незалежнасці нашай Радзімы, і разумеем, што зараз мы нясем адказнасць за лёс планеты Беларусь.

Сяргей Плыткевіч

 

Плыткевіч Сяргей. Планета Беларусь / Плыткевич Сергей. Планета Беларусь / Plytkevich Siarhei. The Planet Belarus / старонкі з кнігі

 

THE PLANET BELARUS

Belarus is an amazing and unusual country. It appears an unknown faraway planet even to some of its European neighbours, let alone people of other continents. Until now some residents of the former Soviet Union still find it hard to believe that Belarus has grown into an independent country. Furthermore, in many countries of the world they keep referring to people of Belarus as Russians. But what do we think of ourselves? Are we descendants of those created a powerful medieval state - the Great Duchy of Lithuania — and then lost independence and for centuries have been living under various foreign countries' rule?

It was historically predetermined that almost all the time our country has been on the border of two civilizations, on the boundary of two religions, which diversified the appearance of towns and villages, and added some specific features to the character and life principles of the local people. There was a time when Belarus was referred to as a country of castles, where representatives of different religions and numerous nationalities lived in peace together. However, almost nothing has left of those powerful fortifications — numerous wars would roll over them, destroying everything on their way. Ruined by the wars were not only the walls of castles, palaces, churches, synagogues and mosques, but also people's fates. The defenders of towns and villages would either get killed in action or exiled to remote regions of the winning country. However, our ancestors would not give up, taking part in popular uprisings, which flashed here and there across the country. We have endured all hardships. Eventually, the Litvins, the Palyashuks and the Yotvingians - all of us became Belarusians. Once again in our history we live in a beautiful and independent country. Oddly enough, however, we still remain in the same position - neither with Russia, nor with United Europe. Just as before, we are stuck in the middle, standing at the crossroads.

On the other hand, however, is it probably the way things should really be? Maybe, this is something that will stir up foreigners' interest in our country.

Back in 2001 my first photo album entitled "My Belarus" was published, followed by a series of albums "Belarusian Exotics", "Unexpected Belarus", "Wildlife In The Centre Of Europe". "Unexpected Belarus" has been the first photo series in the history of Belarus, in which I presented bird's eye view panoramas of the country's most beautiful places. The photo album yielded three successful editions, however time flies — a lot of cities and towns have changed considerably over the past few years. For that reason, I decided to make a new book of photos called "The Planet Belarus", which continues the bird's eye view theme. I believe, the amazing floodlands of the River Prypiats, which is justly called the Amazon of Polesie, or Europe's largest highland moor Yelnia, will impress any foreign guest. The fact is that there are very few surviving virgin landscapes in the world, let alone in the centre of industrially developed Europe. Also, Belarus is the place where one can see village people's traditional rites and daily routines — the way they were two centuries ago.

I very much hope that the new photo album will be of interest to my compatriots, too. We must learn to see the beauty of the land we were lucky to be born in, where we live, work and raise our children. We remember our ancestors, who did not spare their lives for the sake of preserving the independence of our Fatherland. We understand that now we are responsible for I he future of the Planet Belarus.

Siarhei Plytkevich

 

Плыткевіч Сяргей. Планета Беларусь / Плыткевич Сергей. Планета Беларусь / Plytkevich Siarhei. The Planet Belarus / старонкі з кнігі

 

ПЛАНЕТА БЕЛАРУСЬ

Беларусь — удивительная и необычная страна. Даже для некоторых европейских соседей она кажется далекой и незнакомой планетой, что уже говорить о жителях иных континентов?! До этого времени часть граждан бывшего Советского Союза не могут поверить, что мы стали независимым государством. И в то же время многие представители других стран мира по-прежнему называют нас русскими. А кем мы представляем себя сами? Мы, наследники людей, которые создали могущественное средневековое государство -Великое княжество Литовское, а затем потеряли свою независимость и долгие столетия жили в составе самых разных государственных объединений?

Так сложилась историческая судьба нашего края, что он всегда находился на рубеже двух цивилизаций, на границе двух религий — и это не могло не отразиться на характере и поведении его жителей, на состоянии городов и деревень. Когда-то нашу землю называли страной замков, на которой мирно уживались представители многих религий и национальностей. Но от тех могущественных сооружений почти ничего не осталось — многочисленные войны прокатились по ним, и практически все было снесено с лица земли. Понятно, что рушились не только стены замков, дворцов, церквей, костелов, синагог, мечетей. Вместе с ними уничтожались и защитники городов и деревень, высылались в отдаленные районы стран-победительниц. Но наши предки не сдавались, неоднократно вспыхивали национально-освободительные восстания, мы выдержали все испытания. В конце концов, литвины, полешуки, ятвяги - все мы стали белорусами. Мы снова живем в красивой и независимой стране, но самое интересное, что по-прежнему остаемся в том же положении: ни с огромной Россией, ни с объединенной Европой. Мы снова посредине, снова на раздорожье.

А может, как говорят белорусы, так и надо? Может, этим как раз и будет интересна наша страна для иностранцев?

В 2001 году был издан мой первый авторский фотоальбом, который назывался «Моя Беларусь». Потом были «Белорусская экзотика», «Неожиданная Беларусь», «Дикая жизнь в центре Европы». В «Неожиданной Беларуси» я впервые в истории нашей страны показал самые красивые места Беларуси с высоты птичьего полета. Альбом выдержал три издания, но время летит стремительно - многие города за пять лет сильно изменились. Поэтому я решил создать новую книгу «Планета Беларусь», которая продолжает ту же тему. Я уверен, что удивительные разливы в пойме Припяти, которую называют полесской Амазонкой, или самое большое в Европе верховое болото Ельня впечатлят любого зарубежного гостя. Потому что не так много в мире сохранилось кусочков нетронутой дикой природы, тем более в самом центре индустриальной Европы.

Очень надеюсь, что новый фотоальбом будет интересен и моим соотечественникам. Мы также должны видеть красоту той земли, на которой посчастливилось жить, работать, воспитывать своих детей. Мы помним своих предков, которые не щадили жизни ради защиты независимости нашей Родины, и понимаем, что теперь мы несем ответственность за судьбу планеты Беларусь.

Сергей Плыткевич

 

Плыткевіч Сяргей. Планета Беларусь / Плыткевич Сергей. Планета Беларусь / Plytkevich Siarhei. The Planet Belarus / старонкі з кнігі

 

Сяргей Плыткевіч (нар. 7 жніўня 1953) — значная фігура ў Беларусі ў некалькіх напрамках. Дырэктар выдавецтва "Рыфтур", галоўны рэдактар газеты "Туризм и Отдых", адзін са знакамітых фатографаў, якія здымаюць і выдаюць фотаальбомы, прысвечаныя Беларусі.


Раім таксама паглядзець:
Арлоў Уладзімір. Ад Полацка пачаўся свет / Arloŭ Uladzimir. My Polacak, the Crad
18.49 р.

Арлоў Уладзімір. Ад Полацка пачаўся свет / Arloŭ Uladzimir. My Polacak, the Cradle of the World

Колькі гадоў нашаму найстаражытнейшаму гораду? Чаму ў Полацку знаходзяць столькі скарбаў? За што князя Усяслава Брачыславіча празвалі Чарадзеем? Куды знікла бібліятэка Сафійскага сабора? Як трапіць у полацкія падземныя лабірынты? Чаму Полацк стаў сталіцай Ордэна езуітаў? Хто такі «Чорны афіцэр»? Дзе шукаць Крыж Еўфрасінні Полацкай? Кніга «Ад Полацка пачаўся свет» адкажа на гэтыя і мноства іншых пытанняў.

Полацк. Гонар вякоў / Полоцк. Гордость веков / Polotsk. Honour of ages
26.99 р.

Полацк. Гонар вякоў / Полоцк. Гордость веков / Polotsk. Honour of ages

Выданне на беларускай, рускай і ангельскай мовах прысвечанае 1150 – годдзю Полацка!

Полацк — першы гістарычны горад Беларусі, першая сталіца пер-шай дзяржавы на тэрыторыі сучаснай краіны. Яго гісторыя, пом-нікі, памятныя мясціны, скарбы зямныя і духоўныя — залатая спадчына беларускай і еўрапейскай культуры, падмурак мінулага і будучыні народа і краіны.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае
49.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі, кніга прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.

Бохан Юры, Скеп'ян Анастасія. Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV —
25.99 р.

Бохан Юры, Скеп'ян Анастасія. Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV — сярэдзіне XVII стагоддзя

Кніга прысвечана побыту пануючага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага ў XV —сярэдзіне XVII стагоддзя.

Разглядаюцца важнейшыя аспекты матэрыяльнай культуры феадалаў — жыллё, харчаванне, адзенне, вялікая ўвага надаецца баўленню вольнага часу — паляванню, рыцарскім турнірам, гульням і забавам.

Кніга разлічана на гісторыкаў, студэнтаў, навучэнцау, на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

Бадак Алесь. Насякомыя
4.97 р.

Бадак Алесь. Насякомыя

Якія насякомыя, як і птушкі, адлятаюць у вырай? Хто з насякомых самы хуткі? Як насякомыя адрозніваюць "сваяка" ад чужынца? Ці праўда, што начныя матылькі чуюць лепш за людзей, а восы будуюць папяровыя домікі? За што птушкі не любяць божую кароўку? Навошта мурашкі на зіму пераносяць тлю ў свае домікі? На гэтыя, а таксама на шматлікія іншыя пытанні можна знайсці адказы ў кнізе. Выданне багата ілюстравана каляровымі фотаздымкамі.