![]() |
5.98 р.
Вага: 540 г
Памеры: 130x210 мм
|
Апавяданні, вершы, эсэ. – Мінск : Кнігазбор, 2011.– 472 с. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка"; Бібліятэка часопіса "ПрайдзіСвет" "PostScriptum".) Цьвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-7007-03-5
У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку Перакладаў друкуецца ўпершыню.
ЗМЕСТ
Нарынэ Шахназаран. Эдгар По
Апавяданні
Марэла. Пераклад Марыны Дзергачовай
Падзенне Дому Ашэраў. Пераклад Кацярыны Маціеўскай
Авальны партрэт. Пераклад Сяргея Шупы
Лігея. Пераклад Марыны Дзергачовай
Маска Чырвонае Смерці. Пераклад Сяргея Шупы
Вільям Вільсан. Пераклад Віталя Рыжкова
Праўда пра тое, што здарылася з містэрам Вальдэмарам. Пераклад Кацярыны Маціеўскай і Ганны Янкута
Элеанора. Пераклад Веранікі Сідарэнка
Сэрца выкрывае. Пераклад Юрася Бушлякова
Д’ябал пярэчання. Пераклад Наталлі Клабанавай
Чорны кот. Пераклад Юрася Бушлякова
Калодзеж і ківач. Пераклад Юлі Цімафеевай
Цішыня. Пераклад Алены Пятровіч
Берэніка. Пераклад Ганны Янкута
Падзенне ў Мальстрэм. Пераклад Юліі Шадзько
Залаты жук. Пераклад Юлі Цімафеевай
Забойствы на вуліцы Морг. Пераклад Уладзіміра Шчаснага
Сфінкс. Пераклад Наталлі Клабанавай
Чалавек натоўпу. Пераклад Сяргея Шупы
Некалькі выпадкаў з жыцця знакамітасціПераклад Ганны Янкута
Акуляры. Пераклад Марыі Мартысевіч
Анёл Надзвычайнасцяў. Пераклад Кацярыны Дубоўскай
Сістэма доктара Смола і прафесара Пер'е.Пераклад Кацярыны Маціеўскай
Размова з муміяй. Пераклад Ганны Янкута
Вершы
Тамерлан. Паэма. Пераклад Лявона Баршчэўскага
Сон. Пераклад Ганны Янкута
Шчаслівы дзень. Пераклад Ганны Янкута
Духі мёртвых. Пераклад Ганны Янкута
Песня. Пераклад Ганны Янкута
Да *** Пераклад Ганны Янкута
Самотны. Пераклад Ганны Янкута
Раманс. Пераклад Максіма Шчура
Санет да навукі. Пераклад Ганны Янкута
Да ***. Пераклад Ганны Янкута
Калізей. Пераклад Ганны Янкута
Серэнада. Пераклад Ганны Янкута
Гімн. Пераклад Ганны Янкута
Гімн. Пераклад Аляксея Арцёмава
Да Ф(рэнсіс) С(арджэнт) О(сгуд). Пераклад Ганны Янкута
Да Зантэ. Пераклад Ганны Янкута
Цішыня. Пераклад Ганны Янкута
Юлалі. Пераклад Ганны Янкута
Лінор. Пераклад Ганны Янкута
Крумкач. Пераклад Алега Мінкіна
Крумкач. Пераклад Андрэя Хадановіча
да ф*** Пераклад Ганны Янкута
Улялюм. Пераклад Алега Мінкіна
Улялюм. Пераклад Кацярыны Маціеўскай
Званы. Пераклад Ганны Янкута
Эльдарада. Пераклад Андрэя Хадановіча
Эльдарада. Пераклад Ганны Янкута
Эль – да радасці. Пераклад Гтны Янкута
Анабэль Лі. Пераклад Алега Мінкіна
Для Эні. Пераклад Гтны Янкута
Сон у сне. Пераклад Ганны Янкута
Эсэістыка
Філасофія кампазіцыі. Пераклад Ганны Янкута
Паэтычны прынцып. Пераклад ГанныЯнкута
КАМЕНТАР
Марэла (урывак)
3 глыбокай, але дзіўнай прыязнасцю згадваю я сваю сяброўку Марэлу. Выпадак звёў нас шмат гадоў таму і з самае першае сустрэчы душа мая загарэлася нязнаным ёй датуль полымем. Але запаліў яго не Эрот, і горка-пакутна думаў я, што ніяк не магу зразумець яго незвычайны сэнс ці кіраваць яго цьмянай сілай. Але мы сустрэліся, і лёс прывёў нас да алтара, і ніколі я не казаў пра жарсць і не думаў пра каханне. Яна пазбягала людзей і, прысвяціўшы ўсю сябе мне аднаму, зрабіла мяне шчаслівым, бо шчасце – у марах, шчасце – у здагадках.
Вучонасць Марэлы была надзвычайнай. Клянуся сваім жыццём, таленты яе былі не тымі, якімі хваляцца звыклыя людзі, – моц яе розуму была тытанічнай. Я адчуваў гэта і стаў яе вучнем – ва ўсіх сэнсах. Хутка я заўважыў што яна – магчыма, з прычыны свае Прэсбургскае адукацыі – давала мне містычныя творы, якія звычайна лічаць проста адкідамі ранняе нямецкае літаратуры. Я не мог зразумець прычыны таго, але яны былі ўлюбёным і заўсёдным прадметам яе вывучэння, а з часам сталі і маім, што можна патлумачыць простым, але ўладным уплывам звычкі і прыкладу.
Эдгар Алан По – амерыканскі паэт, празаік, эсэіст, вынаходнік дэтэктыўнай навелы (detective story), заснавальнік жанру жахаў (horror), крытык і адна з вядучых постацей амерыканскага рамантызму. Найвялікшую славу здабыў як аўтар "жахлівых апавяданняў".
Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі.