![]() |
26.99 р.
Вага: 1250 г
Памеры: 230x290 мм
|
Даведачнае выданне: Полацк. Гонар вякоў / Полоцк. Гордость веков / Polotsk. Honour of ages. Фотаальбом/ укладальнік — Тарасаў Сяргей Васільевіч. — Мінск: Беларусь, 2012. — 264 с. : іл. – Вялікі фармат, цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-01-0948-4
Выданне на беларускай, рускай і ангельскай мовах прысвечанае 1150 – годдзю Полацка!
Гісторыя Полацка — гэта найперш гісторыя людзей, якія яго заснавалі, будавалі, жылі калісьці і жывуць сёння. Людзі без гарадоў жывуць, гарады без людзей — ніколі. Гэтаксама, як няма сярод навукоўцаў агульнага погляду на паходжанне чалавека, так не могуць яны дакладна патлумачыць і феномен паходжання горада.
У гарадах са старадаўніх часоў збіралася, перапляталася, канцэнтравалася ўсё самае лепшае і найноўшае, што стварала чалавечая цывілізацыя, і ўжо сёння большая палова насельніцтва Зямлі жыве ў гарадах. Без горада нельга ўявіць дзяржаву. I таму там, дзе народ асэнсоўваў сябе адзіным на адзінай тэрыторыі, з адзінаю культураю і моваю, аб’яднаным гандлем і вытворчасцю, узнікаў горад.
Полацк — першы гістарычны горад Беларусі, першая сталіца першай дзяржавы на тэрыторыі сучаснай краіны. Яго гісторыя, помнікі, памятныя мясціны, скарбы зямныя і духоўныя — залатая спадчына беларускай і еўрапейскай культуры, падмурак мінулага і будучыні народа і краіны.
У гэтай кнізе ў цябе, чытач, будзе ўнікальная магчымасць сваімі вачыма пабачыць і літаральна дакрануцца да болыш чым тысячагадовай спадчыны Полацка, зразумець яго, зазірнуць у запаветныя куточкі яго душы і гісторыі, прыадчыніць тайны старажытнага горада.
ЗМЕСТ