Пра боскае і людзкое

Пра боскае і людзкое
0.34 р.
Вага: 40 г
Памеры: 130x205 мм



Думкі айца Аляксандра Надсана, скампіляваныя з публікацый і гутарак / Укладад. Ірына Дубянецкая. — Менск: Тэхналогія 2008. — 16 с.

ISBN 978-985-458-175-0

Тут сабраныя цытаты славутага рэлігійнага і грамадзкага дзеяча айца Аляксандра Надсана, узятыя зь ягоных публікацый апошніх сарака гадоў. У разьдзелах Divinitas (“Боскае”) і Humanitas (“Людзкое”) зьмешчаныя выказваньні пра Бога і чалавека, рэлігію і сьвятарскае служэньне, а таксама пра надзённыя пытаньні свабоды, талерантнасьці, экалёгіі, мовы, гісторыі.

Выданьне прымеркаванае да 50-годзьдзя сьвятарства а. Аляксандра і наданьня яму годнасьці Doctor honoris causa ЭГУ.

Гэтая кніжачка — жменька каменьчыкаў зь вялікае гары. Тут сабраныя развагі айца Аляксандра Надсана, нашчыканыя зь некаторых ягоных публікацый ды гутарак. Як каменьчык можа распавесьці тое-сёе пра гару, ад якой быў адцяты, так і гэтае выданьне, выкрышталізаванае цягам даўгога ё плённага жыцьця чалавека, якога называюць духоўным лідэрам беларусаў усяго сьвету. Нязмушана прамоўленыя, добрыя й мудрыя думкі а. Аляксандра пра Бога й чалавека, пра сьвет і Беларусь, уладу ё праўду, сьвятарства і сьвятасьць, мову і гісторыю могуць стаць крыніцай натхненьня для самых розных чытачоў.


Раім таксама паглядзець:
Надсан Аляксандар. Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус
0.67 р.

Надсан Аляксандар. Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус

У кнізе апавядаецца пра жыцьцё Чэслава Сіповіча (1914—1981), першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа ХХ стагодзьдзя. Праца напісаная на аснове асабістых успамінаў аўтара і багатых, дагэтуль невядомых, цікавых архіўных матэрыялаў.