![]() |
4.99 р.
Вага: 150 г
Памеры: 170x250 мм
|
Пра Кастуся / Малюнкі, афармленне Уладзімір Дрындрожык, куратар праекта Анатоль Івашчанка.— Мінск : Лімарыус, 2013.— 28 с.
ISBN: 978-985-6968-33-7
Гістарычны комікс, створаны па матывах п'есы Уладзіміра Караткевіча "Кастусь Каліноўскі: Смерць і неўміручасць" да гадавіны паўстання 1863-1864 гг.
Дарагі дружа!
Ты трымаеш у руках унікальную рэч - комікс, створаны па матывах п'есы Уладзіміра Караткевіча "Кастусь Каліноўскі: Смерць і неўміручасць".
Ці ведаеш ты, што гэтую п'есу наш выдатны пісьменнік (ты, пэўна, ужо чытаў яго файныя творы, а калі не - раім табе гэта неадкладна зрабіць!) напісаў да стагоддзя паўстання, што прайшло на нашых землях пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага? I сёння, у сто пяцідзясяты год нацыянальна-вызвольнага паўстання Каліноўскага ў Беларусі і Літве, мы маем яшчэ адзін Юбілей - пяцідзесяцігоддзе стварэння гэтага геніяльнага твора.
У нашай літаратуры было нямала спробаў стварыць вобраз Каліноўскага: яму прысвячаліся вершы, паэмы, аповесці і нават раманы. Бо Кастусь - наш нацыянальны супергерой! I ніхто не раскрыў гэты вобраз настолькі добра, як Караткевіч.
Няхай у фінале Каліноўскі церпіць вонкавую паразу, але ж духоўна ён перамагае, адкрываючы шлях для сваіх паслядоўнікаў, змагароў за незалежнасць і вольнасць Беларусі.
Ствараючы гэты комікс, мы карысталіся як сведчаннямі сучаснікаў Паўстання (гравюрамі і выявамі тых часоў), так і наробкамі цяперашніх рэканструктараў тых велічных і трагічных падзей.