![]() |
3.99 р.
Вага: 430 г
Памеры: 135x205 мм
|
Пераклад з нямецкае А. Пяткевіч, А. Талапіла, М. Уласава. – Мінск : Тэхналогія, 2011. – 287 с., [8] арк. іл. Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-458-212-2
Кніга нямецкага публіцыста і гісторыка культуры Увэ Рады запрашае ў захапляльнае падарожжа ўздоўж адной еўрапейскай ракі – ад старажытнасці да нашых дзён. Нёман, Немэн, Нямунас, Мэмэль, Неман... Рака, якую перацінаюць межы, якая сама нярэдка была мяжой. Паўсюль на Нёмане сёння адбываюцца пошукі слядоў ужо не "ўласнай" долі ў гісторыі, а еўрапейскай культурнай еднасці. Ці здолее Нёман стаць сапраўды еўрапейскай ракой, ці з'яднае яго новы погляд на гісторыю краю? Адказаць на гэтае пытанне пакуль што нялёгка.
Для ўсіх, хто цікавіцца еўрапейскай і айчыннай гісторыяй і культурай.
ЗМЕСТ
Ні Мааса, ні Мэмэля. Немцы ды іх страчаная рака
Смалінінкай і Шмаленінген. Старыя і новыя межы на Нёмане
Плынь успамінаў. Літаратура на Нёмане
Цячэнне ракі. Ад вытоку пад Мінскам да вусця ў Куршскай затоцы
Луіза, Напалеон, Пуцін. Нёман піша гісторыю
Герцагі, князі і каралі. Фармаванне дзяржаў і рэгіянальнай ідэнтычнасці на Нёмане
Людэндорф і Пілсудскі. Ваенны край на Нёмане
Радзіма да канца. Габрайскае жыццё на Нёмане
Плытагоны і рачнікі. Нёман як водны шлях
Тройчы сацыялізм. Нёман у савецкія часы
Час як рака. Як Нёман даў імя легендзе польскага рока
Дзікія краявіды. Нёман паміж Усходам і Захадам Еўропы
3 мінулым – у будучыню. Мэмэль і Куршская каса
Нёман на мяжы Еўропы. Памежжа трох краін – Беласток, Горадня і Друскенікі
Бібліяграфія
Храналогія
Падзякі
Відэаінтэрв'ю з аўтарам з нагоды выхаду "Галасоў Панямоння" можна паглядзець тут.