Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Равенскі Мікола. Збор твораў: Літургічныя творы

Равенскі Мікола. Збор твораў: Літургічныя творы
2.99 р.
Вага: 240 г
Памеры: 200x290 мм



Пад рэд. К. Насаева. Мінск: Тэхналогія, 2005. – 90 с.

ISBN 985-458-116-0

У другі выпуск “Збору твораў” Міколы Равенскага ўвайшлі літургічныя творы, выяўленыя на сёньняшні дзень – “Літургія”, “Паніхіда”, асобныя малітвы, харавы канцэрт “Малое славаслоўе” (“Слава в вышних Богу”), а таксама пазалітургічныя творы рэлігійнага зьместу.

ЗМЕСТ

Ад рэдакцыйнай калегіі
Літургічныя творы Міколы Равенскага
ЛІТУРГІЯ СВЯЦІЦЕЛЯ ІААНА ЗАЛАТАВУСНАГА

ЛІТУРГІЯ АГАЛОШАНЫХ
Антыфон першы
Антыфон другі
Адзінародны Сыне
Антыфон трэці, Блажэнны
Трысвятое
ЛІТУРГІЯ ВЕРНЫХ
Херувімская песня
Сімвал веры
Эўхарыстычны канон
Дастойна ёсць
Малітва Гасподняя
Прычасце

ПАНІХІДА ЗВЫЧАЁВАГА НАПЕВУ. ФРАГМЕНТЫ
АСОБНЫЯ МАЛІТВЫ

Херувімская песня
Сімвал веры
Малое славаслоўе (для змешанага хору)
Малое славаслоўе (для мужчынскага хору)
Вечная памяць

ПАЗАЛІТУРГІЧНЫЯ ТВОРЫ РЭЛІГІЙНАГА ЗМЕСТУ

Магутны Божа (для змешанага хору)
Магутны Божа (для мужчынскага хору)
О, Божа Усяўладны
Божа добры і ласкавы

Каментар

Ад рэдакцыйнай калегіі

Выхад у свет “Збору твораў” Міколы Равенскага (1886—1953) — з’ява для беларускага мастацтва неардынарная. За амаль паўтысячагадовую гісторыю айчыннага нотадрукавання гэта першы збор твораў аднаго кампазітара. Сімвалічна, што адлік гэтакіх друкаў пачынаецца з творчасці класіка беларускай музычнай культуры першай паловы ХХ стагоддзя. Міколу Равенскаму, аднаму з першых і вядомых прафесараў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі), які ў 1930-х гадах выхаваў шмат выдатных дзеячаў беларускай культуры, выпаў няпросты жыццёвы лёс. Пры канцы 1930-х гадоў яго як “нацдэма” выключылі з кансерваторыі і Саюза кампазітараў. У 1944 годзе ён быў вымушаны эміграваць. Творы аўтара ўзнёслага рэлігійнага, а па сутнасці нацыянальнага гімна “Магутны Божа” — малітвы беларускіх хрысціянаў незалежна ад канфесіі — працяглы час заставаліся невядомымі на ягонай радзіме.

Толькі з канца 1980-х гадоў творчасць Равенскага зноў увайшла ў канцэртнае жыццё краіны. Малітва “Магутны Божа” загучала ў храмах Беларусі. Харавыя, вакальныя і інструментальныя творы кампазітара пачалі выконваць найлепшыя калектывы і салісты. Выйшаў і кампакт-дыск з запісамі твораў Міколы Равенскага. Штогод у Магілёве адбываецца Міжнародны музычны фестываль “Магутны Божа”.

У 2003 годзе намаганнямі дзвюх установаў — Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва (Нью-Ёрк) і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь праз творчы калектыў “Беларуская Капэла” (Мінск) — пачалося ажыццяўленне выдання “Збору твораў” Міколы Равенскага. Рэдакцыйная калегія свядома не называе яго “поўным”. Равенскаму двойчы ў жыцці давялося ўзнаўляць свае творы. Частка іх была канфіскаваная ў 1930-х гадах савецкімі ўладнымі структурамі, частка загінула ў 1941 годзе, у першыя дні вайны. Пошукі супрацоўнікаў “Беларускай Капэлы” ў мінскіх і лонданскіх архівах і бібліятэках за час працы над “Зборам твораў” выявілі нямала твораў кампазітара, якія не згадваюцца ні ў якіх даведніках. Асобныя экземпляры аўтографаў маглі захавацца і ў прыватных архівах. Таму мы не страчваем надзеі і верым, што не ўсё з нязнойдзенага знікла за смугою часу. Бацькаўшчына, якую Мікола Равенскі любіў болей за жыццё, аддае належнае свайму таленавітаму сыну. Збор твораў кампазітара — гэта наша даніна славутаму творцу і патрыёту Беларусі.


Раім таксама паглядзець:
3.99 р.

Равенскі Мікола. Беларускія народныя песні

Збор Твораў / Рэд. кал.: І. Алоўнікаў [і інш.]. — Мінск: Тэхналогія, 2008. — 191 с.

2.99 р.

Равенскі Мікола. Збор твораў: Вакальныя творы

Пад рэд. Г.Каржанеўскай. Мінск: Тэхналогія, 2005. – 27 с.

2.99 р.

Равенскі Мікола. Збор твораў: Творы для фартэпіяна

Пад рэд. І. Алоўнікава. Мінск: Тэхналогія, 2007. – 30 с.