![]() |
0.62 р.
Вага: 120 г
Памеры: 115x190 мм
|
Пункціры. – Мінск : Логвінаў, 2010. – 76 с.
ISBN 978-985-6901-74-7
Кнігу склалі новыя пункціры (акупункціры) Алеся Разанава.
*
Воплескі даланёю
адною:
лунае
кляновы ліст над зямлёй.
*
Дык уздымайся!.. –
Драбіну
спускае з гары
ручай.
*
Імжа:
расплылася мяжа
між тым, што было,
што будзе.
*
Падае –
у падзеі
пытаецца: "Дзе я?"
ліст.
*
Некалі быў тут?!.
Згадкай
абмацваю зоркі
і камяні.
*
Парушаны –
мур
гутарыць нема
з некім.
*
Канаты святла:
з цемрыні
цягнуцца вуліцай
аўтамабілі.
*
Брава-выява:
ўвабраўся
ў мелодыю барваў
лес.
*
Прыгожая –
у абдымкі
вецер бярэ бярозу:
"Ляцім са мной!.."
Біяграфія Алеся Разанава на сайце Родныя вобразы.