Рэвізія Полацкага ваяводства 1552 года

Рэвізія Полацкага ваяводства 1552 года
13.99 р.
Вага: 360 г
Памеры: 165x240 мм



Рэвізія Полацкага ваяводства 1552 года. Укладальнік і аўтар прадмовы: Васіль Варонін. Тэматычны дадатак да нумара “ARCHE” “Полацак: падарожжа ў прасторы і часе” з дадаткам-картай “Апісанне полацкіх уладычных, манастырскіх і царкоўных зямель рэвізорамі 1580 года” (5/2011)

ISSN 1392-9682

Унікальнае выданне змяшчае карту памерам 640х460 мм з апісаннем Полацкага ваяводства!

«Рэвізію Полацкага ваяводства 1552 года з поўным правам можна залічыць да гістарычных помнікаў, якія належным чынам яшчэ не ацэненыя нашай навукай. Спасылкі на Полацкую рэвізію мы сустракаем не так часта нават у спецыяльнай літаратуры, прысвечанай гісторыі Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя. Цяжка сказаць, што стала таму прычынай. Магчыма, справа ў тым, што рэвізію звычайна разглядаюць як крыніцу па сацыяльнай і эканамічнай гісторыі. Можа быць, прычынай таму стаў яе рэгіянальны характар. Аднак у рэчаіснасці значэнне Полацкай рэвізіі зусім не абмяжоўваецца пытаннямі гаспадарчага жыцця і сацыяльнай структуры насельніцтва. Тое самае можна сказаць і пра рэгіянальны характар апісання — нягледзячы на тое, што галоўным аб’ектам увагі рэвізораў было, безумоўна, Полацкае ваяводства, мы знаходзім у рэвізіі даволі шмат звестак па гісторыі іншых зямель Вялікага Княства Літоўскага. Ёсць тут і матэрыялы, якія датычацца суседніх дзяржаў.

Рэвізія дае адначасовы здымак Полацкага рэгіёна, у якім фіксуе самыя розныя аспекты тагачаснага яго жыцця. У гэтым і палягае ўнікальнасць помніка, з моманту апошняй публікацыі якога прайшло ўжо больш за сто гадоў.

У дадатку змешчаны фрагмент рэвізіі Полацкага ваяводства 1580 года — апісанне ўладычных, манастырскіх і царкоўных зямель. Яна дае каштоўны матэрыял для параўнання становішча полацкіх царкоўных зямель да Лівонскай вайны і на заключным яе этапе — у хуткім часе пасля таго, як Стэфан Баторый, прыклаўшы неверагодныя намагані, адваяваў Полацк.»

З прадмовы да кнігі «Рэвізія Полацкага ваяводства 1552 года»

ЗМЕСТ

Васіль Варонін. ПРАДМОВА
Іван Лапа. ПРАДМОВА

ПОЛАЦКАЯ РЭВІЗІЯ 1552 года

Замок Полоцкий

Стрельба замку Полоцкого
Пушкары замковые
Будоване замковое в Полоцку, где воевода мешкаеть

Место Полоцкое

Напервей, посад Великий отца Воскресенского и Офанасовского
Другий посад Заполоцкий
Третий посад Островский
Четвертый посад Екиманский
Пятый посад Слобоцкий
Повинность места Полоцкого
Доходы з места Полоцкого на господара его милость
Доходы на пана воеводу полоцкого
Доходы войтовские
Доходы местские
А то суть мещане под тым же прысудом права майдыборского, которые имене свои мають
Козаки замку Полоцкого
Слуги панцерные [и путные] замку Полоцкого
Псарцы замку Полоцкого
Люди прыгонные замку Полоцкого
Палене попелов на воеводу
Двор Черсвяцкий, к замку прыслухаючый
Другий дворец замковый Белчыца

Шляхта Полоцкая
Церков Полоцкая

ДАДАТАК. Апісанне полацкіх уладычных, манастырскіх і царкоўных зямель рэвізорамі 1580 года
Спіс прынятых скарачэнняў
ІМЯННЫ ПАКАЗНІК
Віктар Цемушаў, Зміцер Віцько. ГЕАГРАФІЧНЫ ПАКАЗНІК-КАМЕНТАР

 

Васіль Аляксеевіч ВАРОНІН (нар. 6 снежня 1971, в. Дзёрнавічы, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2000), дацэнт (2005).

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1994), аспірантуру па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» (1998). У 1998—2000 працаваў старшым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 2000 — на кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ, дацэнт (з 2005).

Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі эпохі Вялікага Княства Літоўскага (13-16 стст.). Займаецца археаграфічнай дзейнасцю.


Раім таксама паглядзець:
Арлоў Уладзімір. Ад Полацка пачаўся свет / Arloŭ Uladzimir. My Polacak, the Crad
18.49 р.

Арлоў Уладзімір. Ад Полацка пачаўся свет / Arloŭ Uladzimir. My Polacak, the Cradle of the World

Колькі гадоў нашаму найстаражытнейшаму гораду? Чаму ў Полацку знаходзяць столькі скарбаў? За што князя Усяслава Брачыславіча празвалі Чарадзеем? Куды знікла бібліятэка Сафійскага сабора? Як трапіць у полацкія падземныя лабірынты? Чаму Полацк стаў сталіцай Ордэна езуітаў? Хто такі «Чорны афіцэр»? Дзе шукаць Крыж Еўфрасінні Полацкай? Кніга «Ад Полацка пачаўся свет» адкажа на гэтыя і мноства іншых пытанняў.

Полацк. Гонар вякоў / Полоцк. Гордость веков / Polotsk. Honour of ages
26.99 р.

Полацк. Гонар вякоў / Полоцк. Гордость веков / Polotsk. Honour of ages

Выданне на беларускай, рускай і ангельскай мовах прысвечанае 1150 – годдзю Полацка!

Полацк — першы гістарычны горад Беларусі, першая сталіца пер-шай дзяржавы на тэрыторыі сучаснай краіны. Яго гісторыя, пом-нікі, памятныя мясціны, скарбы зямныя і духоўныя — залатая спадчына беларускай і еўрапейскай культуры, падмурак мінулага і будучыні народа і краіны.

Латышонак Алег. Беласток – Полацак
6.99 р.

Латышонак Алег. Беласток – Полацак

У кнігу ўвайшлі выбраныя публіцыстычныя артыкулы, напісаныя аўтарам на працягу амаль 30-ці гадоў – з пачатку 1980-х да 2008 г. – пра жыцьцё беларусаў Беласточчыны, пра паездкі на Беларусь, пра становішча беларускай эміграцыі, пра падзеі сусьветнай важнасьці, пабачаныя вачамі прадстаўніка беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы.

Костин Борис. Симеон Полоцкий
4.99 р.

Костин Борис. Симеон Полоцкий

Писатель во всей полноте представляет противоречивые оценки, которые давались деятельности Симеона Полоцкого его современниками, а также исторический фон, на котором проходило житие выдаюшегося просветителя.

Пятраўскас Рымвідас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — ула
9.99 р.

Пятраўскас Рымвідас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада

Гэтая праца — спроба сінтэзу персанальнай і сацыяльнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. З аднаго боку, аўтар імкнецца вызначыць паходжанне літоўскай знаці і паказаць яе генеалагічнае развіццё, а з іншага боку спрабуе раскрыць структурны пералом унутры згаданай знаці, які адбыўся ў XV ст.