![]() |
4.49 р.
Вага: 420 г
Памеры: 170x215 мм
|
Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту / мастакі М. Р. Казлоў, Н. У. Сустава. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2008. – 120 с. : іл.
ISBN 978-985-6720-36-2
Гэта кніга – незвычайная. Расказваючы цікавыя, займальныя казкі пра нашых даўніх родзічаў, бабуля Юстына вельмі далікатна спрабуе завесці юнага чытача ў непаўторны і дзівосны свет роднай прыроды, знаёміць з гісторыяй паходжання назваў і лекавымі ўласцівасцямі многіх прыгожых кветак і раслін нашай Бацькаўшчыны, якія, дарэчы, уваходзяць сёння ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта і меч-трава, і валяр’ян двухдомны, і чарнакорань пурпуровы, і гарлачык белы, і лілея царская, і многія іншыя.
Казкі дапамогуць дзецям стаць добрымі знаўцамі роднай прыроды, а іх сэрцы напоўняцца спагадай не толькі да казачных герояў, але і да жывога свету бабуліных зёлак і красак.
ЗМЕСТ
МЕЧНІК ЯРМОЛ,
альбо Меч-трава
ВЯСЕЛЛЕ ВЕДЗЬМАКА,
альбо Чарнакорань пурпуровы
АПОШНЯЯ ПЕСНЯ СКРЫПКІ,
альбо Валяр'ян двухдомны
ЧУЖЫЯ ВЕТРАЗІ,
альбо Ладдзян трохнадрэзаны
СКАРБЫ ЗЕЛЬНІЦЫ МАГДЫ,
альбо Луннік ажываючы
ПРАКЛЯТЫ САД,
альбо Боцікі паўночныя
МЕЧ У МАГІЛЕ,
альбо Кадзіла сармацкае
ЗАЛАТЫЯ КОСЫ,
альбо Званочак Рапунцэль
МУРАТ І АЛЕСЯ,
альбо Тайнік сэрцападобны
КАРАЛЕЎСКІЯ КАРАЛІ,
альбо Касцянец пасценны
НЕПРЫГОЖАЯ НЯВЕСТА ПРЫНЦА,
альбо Увярэднік скіпетрападобны
ПРАЎДА ЛІРНІКА ВЕНАНЦЫ,
альбо Чыставуст каралеўскі
КРЫЛАТЫ ГУСАР І ПРЫВІД,
альбо Белакапытнік гібрыдны
ЧАРОЎНЫЯ АСТРАГАЛЫ,
альбо Пярэсна еўрапейская
ЗАБАБОННЫ ЦЫРУЛЬНІК,
альбо Лілея царскія кучары
КАРОНА Ў ВІРЫ,
альбо Гарлачык белы
Жыве бабуля Юстына на хутары, на самым ускрайку лесу. А гадоў ёй, напэўна, столькі ж, колькі самай старой сасне ў гэтым лесе. Бо памятае бабуля Юстына такія даўнія часіны, калі кветкі былі людзьмі, а людзі ўмелі размаўляць з дрэвамі і птушкамі. Ці было ад гэтага шчаслівей людзям, дрэвам і птушкам – невядома. І ў той час людзі крыўдзілі адзін аднаго, і, вядома, даставалася ад іх кветкам і звярам, рэкам і лясам...
Нездарма, каб знайсці патрэбную зёлку, бабулі Юстыне даводзіцца цяпер шукаць запаветныя мясціны там, дзе не чуваць крыку пеўня. Бабуля – зельніца, і ведае, ад якой хваробы дапамагае якая трава.
Але сёння ёсць травы і кветкі, якіх нельга зрываць зусім – бо знікнуць, і збяднее Божы свет яшчэ на адну прыгажосць. Ты скажаш, дружа, што не ўсе кветкі і травы прыгожыя?
А вось і памыляешся: як у душы кожнага чалавека схаваная дабрыня, так у кожнай жывой істоце схаваная прыгажосць і дзівосная гісторыя. Трэба толькі ўмець убачыць, умець пачуць. А калі не ўмееш – распытай зельніцу Юстыну. Яна пасадзіць цябе за накрыты вышываным абрусам стол, паставіць перад табой кубак з духмянай гарбатай, настоенай на верасе і чаборы, і раскажа, адкуль узнікла якая кветка, якое чароўнае паданне за кожнай травой...
Пра аўтарку ў Вікіпедыі.