Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Рублеўская Людміла. Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Рублеўская Людміла. Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
6.99 р.
Вага: 400 г
Памеры: 135x205 мм



У трэцяй кнізе цыкла Людмілы Рублеўскай, які распавядае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі беднага шляхцюка Пранціша Вырвіча і полацкага доктара Баўтрамея Лёдніка, працягваюцца неверагодныя падзеі. Героям давядзецца шукаць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаць у карэце з чорным магам і егіпецкай прынцэсай, прысутнічаць на балі ў палацы расійскай імператрыцы.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча : раман прыгодніцкі і фантасмагарычны / Людміла Рублеўская.— Мінск : Звязда, 2014.— 320 с. — (Святло мінуўшчыны) — Цвёрдая вокладка.

ISBN: 978-985-7085-85-5

Каму павінна належаць карона святога Альфрэда, скрадзеная з ангельскай скарбніцы ў час рэвалюцыі Кромвеля? Ці варта плакаць над спаленым домам, калі знойдзена сапраўднае каханне? Першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, век плашча і шаблі, — выдатныя дэкарацыі для авантурна-прыгодніцкага сюжэта і падарожжа ў рамантычную і трагічную гісторыю Беларусі.

Рублеўская Людміла. Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча.

ЗМЕСТ

Пралог
Раздзел першы. Даклад прафесара Лёдніка
Раздзел другі. Даручэнне суддзі Юдыцкага
Раздзел трэці. Як Пранціш Вырвіч у сутарэнні Менску спускаўся
Раздзел чацвёрты. Як Пранціш Вырвіч пазнаёміўся з егіпецкай прынцэсай
Раздзел пяты. Езуіцкае сяброўства і Ганулька Макавецкая
Раздзел шосты. Вандроўныя выдмы і двубой Лёдніка
Раздзел сёмы. Як Пранціш Вырвіч віна не пакаштаваў
Раздзел восьмы. Як Баўтрамей Лёднік у Акадэміі зноў даклад рабіў
Раздзел дзявяты. Як Пранціш ператварыўся ў егіпецкага слугу
Раздзел дзясяты. Як Пранціш і Лёднік з Паўночнай Пальміры ўцякалі
Раздзел адзінаццаты. Як Лёдніка і Вырвіча дома сустрэлі
Раздзел дванаццаты. Як Пранціш і Лёднік карону святога Альфрэда абменьвалі
Раздзел трынаццаты. Апошні наезд Германа Ватмана


Раім таксама паглядзець:
Рублеўская Людміла. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
5.49 р.

Рублеўская Людміла. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

У прыгодніцка-фантасмагарычным рамане Людмілы Рублеўскай, які з’яўляецца першай кнігай трылогіі, вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюма Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацка, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцка, Менска і Полацка, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і неаднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь. Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэмарынаў.

Дайнека Леанід. Назаві сына Канстанцінам
7.99 р.

Дайнека Леанід. Назаві сына Канстанцінам

У новым рамане “Назаві сына Канстанцінам” аўтар не здраджвае гістарычнай тэматыцы. Чытач перанясецца ў XV — XVI ст., у Рым, у Вялікае Княства Літоўскае, у Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Заключныя сцэны рамана — славутая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя.

"Дзеяслоў" 1 (74) '15
4.19 р.

"Дзеяслоў" 1 (74) '15

"Дзяслоў" 1 (74) '15. Студзень—люты 2015. Літаратурны часопіс.