Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Рублеўская Людміла. Сутарэнні Ромула

Рублеўская Людміла. Сутарэнні Ромула
6.29 р.
Вага: 490 г
Памеры: 135x200 мм



Раманы. Людміла Рублеўская — Мінск : Кнігазбор, 2012. — 520 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» ; вып. 26)

ISBN 978-985-7007-66-0

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай: «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» і «Сутарэнні Ромула» атрымалі шырокі розгалас. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці.

Прозе Людмілы Рублеўскай уласцівыя псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю.

За раман «Сутарэнні Ромула» ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.

Людміла Рублеўская

ЗМЕСТ

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію.
Раман-інструкцыя
Уводзіны
Удзельнік першы. Даліла
Удзельнік другі. Генусь
Удзельнік трэці. Макс
Удзельнік чацвёрты. Едрусь
Удзельнік пяты. Я
Абсталяванне для гульні
Гульня № 1
Гульня № 2
Гульня № 3
Гульня № 4
Гульня № 5
Гульня № 6
Па-за гульнёй-1
Па-за гульнёй-2
Па-за гульнёй-3
Па-за гульнёй-4
Па-за гульнёй-5
Па-за гульнёй-6
Па-за гульнёй-7
Па-за гульнёй-8
Па-за гульнёй-9
Фінальная гульня-1
Фінальная гульня-2
Эпілог 1
Эпілог 2
Эпілог 3
Эпілог 4
Эпілог 5
Эпілог 6

Сутарэнні Ромула
Раман
Раздзел 1.
Шэрая Будыніна форэва
Раздзел 2.
Партрэт і шкілет
Раздзел 3.
Паляванне на дацэнта
Раздзел 4.
Ромул і Рэм
Раздзел 5.
Вежа грыфонаў і генерал-маляр
Раздзел 6.
Падземная царква і «амерыканка»
Раздзел 7.
Бокс як зброя пралетарыяту
Раздзел 8.
Падарожнікі і кіношнікі
Раздзел 9.
Карнавал пятага кола
Раздзел 10.
У гасцях у замураванага князя
Раздзел 11.
Закон Януса
Раздзел 12.
Хай мёртвыя самі хаваюць сваіх мерцвякоў
Раздзел 13.
Агонь навагодняга балю
Раздзел 14.
Зона недасяжнасці
Раздзел 15.
Да сёмага калена і павек
Раздзел 16.
3 адной крыві і чатырох рук


Сутарэнні Ромула (пачатак раману)

Альбарутэнія для нас пачыналася як Гульня.

Мы напачатку не ведалі, што той, хто ўвайшоў у гэтую Гульню, ніколі ад яе не адмовіцца, як не можа крыж пазбавіцца ад адной з перакладзін і застацца крыжам.

У горадзе нас пяцёра.

На два мільёны — пяцёра…

Кожны прыйшоў у Гульню сваім шляхам. Якім? А хіба вы можаце пралічыць шлях кропель дажджу, якія сцякаюць
па шыбе і ўрэшце зліваюцца ў адну ручаінку?

Неяк дажджлівым травеньскім вечарам мы сядзелі ў нашай улюбёнай кавярні, сцены якой завешаныя чорна-белымі сямейнымі фотаздымкамі і калекцыямі манетаў і савецкіх марак у зялёных драўляных рамачках, і спрабавалі паводле дзядулі Фрэйда згадаць свае першыя дзіцячыя ўспаміны… Таму я, карыстаючыся пачутым тады, проста абмалюю для вас нашыя партрэты — так бы мовіць, у сямейных інтэр’ерах…


Раім таксама паглядзець:
Крашэўскі Юзаф. Кароль у Нясвіжы. 1784 ; Апошняя са слуцкіх князёў
5.99 р.

Крашэўскі Юзаф. Кароль у Нясвіжы. 1784 ; Апошняя са слуцкіх князёў

У кнізе ўпершыню на беларускай мове друкуюцца гістарычныя аповесці вядомага польскага пісьменніка Ю. I. Крашэўскага (1812 — 1887), у якіх па-мастацку ўзнаўляюцца драматычныя падзеі з часоў Вялікага Княства Літоўскага.

Арлоў Уладзімер. Паўстанцы
6.49 р.

Арлоў Уладзімер. Паўстанцы

Аўдыёкніга зьмяшчае гістарычныя эсэ з аўтарскае праграмы Ўладзімера Арлова "Галерэя Кліё". Аўтар распавядае пра такіх асобаў, як Касьцюшка, Агінскі, Каліноўскі, Банольдзі, Урулбеўскі ды іншых.

Арлоў Уладзімір. Ля Дзікага Поля
4.99 р.

Арлоў Уладзімір. Ля Дзікага Поля

Кніга аб'яднала пад сваёй вокладкай лепшыя мастацкія тэксты Ўладзіміра Арлова на гістарычную тэму. Яе склалі аповесць "Сны імператара", а таксама лепшыя апавяданні і вядомае эсэ "Мой радавод да пятага калена, або Спроба пазбегнуць выгнання".

Камэнтары

10+

Надта незвычайны стыль у гульне ў Альбарутэнію.