Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Рублеўскі Сяргей. 'Ў, тое, што мы скарацілі

Рублеўскі Сяргей. 'Ў, тое, што мы скарацілі
6.99 р.
Вага: 260 г
Памеры: 130x200 мм



Апавяданні, эсэ. – Мінск : Медысонт, 2009. – 216 с.

ISBN 978-985-6887-45-4

У гэтай кнізе, як і ў ранейшых, аўтар добра пазнавальны ў сваёй пачуццёвай узрушанасці, у вясёлай іроніі і філасофскай разважлівасці. Пераканаўчая стылёвая аснова твораў спрыяе лёгкаму быццю чытача ў беларускім вербальным свеце.

ЗМЕСТ

'Ў, тое, што мы скарацілі
Apнi i Берк
Як я лётаў птушкай і тым часам сам за сабой назіраў
Сляпыя словы пра незваротна згублены і нанова абяцаны рай
Няверам вяртацца не трэба
3 першай прыступкі ў Лалібеле
Эфіопская праекцыя
Хэнэсі
Зюм
İмбірь
3 нясшытага літаратурнага дзённіка
Фаланга за фалангай
Як на марскім дне...
Паспешлівае чытанне над гучную музыку
Нядоля фаталіста
"Возьми же"
Неба хаты
Збяднелы качарэжнік
Нізкае неба
Сашчэпленасць
Ганнамарыляадэля
Па кропельцы...
"№13" і "№14"
Вяселле ў "Журавінцы"
Стаіць уваччу, як жывы...
Пілатонія
Паход Овуса
На чыстых грузінскіх абрусах

Рублеўскі Сяргей Васільевіч (нар. 1954, в. Бабча Лепельскага раёна) – празаік, паэт, публіцыст. Жыве ў Віцебску. Аўтар кніг прозы "Апостраф", "Азярод", "Абмытыя валуны", "'Ў, тое, што мы скарацілі".

'Ў, тое, што мы скарацілі (пачатак кнігі)

Гэта мяне ў Чырэйскай пачатковай школе вучылі, што наш алфавіт пачынаецца з літары "а". А калі я сам узяўся за розум і пачаў прымерваць на сваю душу абсягі беларускага свету, дык зразумеў, што – з літары "ў". 3 "у нескладовага". Ці "скарочанага", як кажуць такія, як я, людзі з саматужнай філалагічнай дасведчанасцю.

"Ў" – нашая радзімка, асаблівая прыкмецінка ў алфавіце, накшталт белага плямца на лабаціне рахманага бычка. Наш алфавіт у параўнанні з усходнім адпаведнікам большы на цэлую тыльду, якая ўзвышаецца, сукрысціцца нібы спрытны чубок паміж рожак таго самага лабоні. Дык што ж мы тады скарацілі? Можа, гукапіс пачуццёвай зацятасці ў горы ці ў асалодным забыцці. Вялікія амплітуды небяспечна разгойдваюць беларускую душу.

А яшчэ ў падоўжанным "у-у-у" - водгук ваўчынага выцця, прадонне няўсцешнасці.

Дык мы і скарацілі, сунялі пачуццёвую заняпаласць.

У графічным выяўленні "ў" ёсць падабенства з адным кітайскім іерогліфам:

Рублеўскі Сяргей. 'Ў, тое, што мы скарацілі. Кітайскі іерогліф першы

Па сутнасці, яно з'яўляецца асноватворнай ягонай часткай. Вось такой:

Рублеўскі Сяргей. 'Ў, тое, што мы скарацілі. Кітайскі іерогліф другі

Пры нагодзе высветліў гэта ў саміх кітайцаў, намаляваўшы ў нататнічку спрошчаную да лёгкіх, без "сукрыстасці" ліній, нашую літарку. А іхны іерогліф, дарэчы, азначае справядлівасць, правату, а яшчэ – сяброўскія адносіны. Так і думаў! Якраз тое, што мы ніколі не скарачаем.

Аднойчы я фантазійна разважаў аб будучыні нашага краю, дык уявіў, што раз на два тыдні пачаў хадзіць цягнік "Полацк – Пекін". Кітайскія турысты прыязджаюць у горад Усяслава і Святой Еўфрасінні і, паблукаўшы ўволю па ягоных вулках, дамаўляюцца аб сустрэчы якраз жа каля скульптурнага знака "ў", усталяванага на праспекце Францыска Скарыны. А можа, тым часам гэта ўжо будзе праспект Канфуцыя... Усё залежыць ад таго, ці будзем мы далей, гэта значыць цалкам, скарачаць сваё "ў".

Калі адрэжам нажнічкамі часу чубок тыльдачкі над упарта бадлівымі рожкамі, дык заадно, няўцямныя, перарэжам і сваю, такую неабходную, такую жыццядайную пупавіну, якая лучыць нас з Пачаткам Пачаткаў, з прыналежнасцю да існага.

"Ў" нельга скарачаць болей, чым адмерана лёсам.

Падрабязней пра кнігу "'Ў, тое, што мы скарацілі" тут або тут.


Раім таксама паглядзець:
Рублеўскі Сяргей. Абмытыя валуны
0.48 р.

Рублеўскі Сяргей. Абмытыя валуны

Мінск: Логвінаў, 2005. — 226 с.

Аўтар працягвае ўплятаць каснікі жыцця ў плынь свайго літаратурнага ўяўлення, якая пазначана берагамі папярэдніх кніжак “Апостраф” і “Азярод”.

Сіўчыкаў Уладзімір. Бювар
3.99 р.

Сіўчыкаў Уладзімір. Бювар

У гэтай кнізе, як у бювары – папцы для захоўваньня паштовай паперы, канвертаў і карэспандэнцыі, сабраны эсэ, гутаркі і падарожныя нататкі. Але куды б ні прыводзілі ўспаміны і вандроўныя дарогі – пра ўсё празаік умее сказаць сьвежа і ўдумліва, ствараючы тонкі псіхалагічны малюнак сітуацыі.

Лойка Алег. Займальная літаратура
4.49 р.

Лойка Алег. Займальная літаратура

Тут можна даведацца: чаму той ці іншы пісьменнік узяў сабе менавіта гэты псеўданім, хто і з кім сябраваў, як цяжка творцам даецца праца над сапраўдным мастацкім творам, хто быў рэальным прататыпам таго або іншага героя і шмат чаго іншага.