![]() |
1.04 р.
Вага: 240 г
Памеры: 145x215 мм
|
Мінск: Тэхналогія, 2001. – 201 с.
ISBN 985-458-001-6
У манаграфіі комплексна аналізуюцца аб'ектыўныя і суб'ектыўныя фактары, якія падчас Расійскай рэвалюцыі 1917 года актуалізавалі пытанне пра будучы дзяржаўна-палітычны і нацыянальна-культурны статус Беларусі, выносілі гэтае пытанне у фокус грамадскай барацьбы і ў ходзе складанага узаемадзеяння задавалі кірунак, перадвызначалі канкрэтныя формы яго развязання.
Паказваецца актывізацыя беларускага нацыянальнага руху ва ўмовах падзелу Беларусі расійска-германскім фронтам Першай сусветнай вайны і выкліканага рэвалюцыяй 1917 года працэсу дэзінтэграцыі Расійскай імперыі. Прасочваецца эвалюцыя беларускай палітычнай думкі па абодва бакі фронту ад аўтанамісцкіх праектаў да ідэалу незалежнай, непадзельнай Беларускай дзяржавы. Аналізуюцца фактары, што тармазілі працэс нацыянальна-дзяржаўнага самасцвярджэння беларусаў.
Для навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў гістарычных факультэтаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца гісторыяй аднаўлення беларускай дзяржаўнасці.
ЗМЕСТ
УВОДЗİНЫ
Раздзел I. ПАДЗЕННЕ РАСİЙСКАГА ЦАРЫЗМУ İ БЕЛАРУСЬ
Палітычнае становішча Беларусі
Праблема самавызначэння Беларусі ў кантэксце этнапалітыкі агульнарасійскіх партый
Раздзел II. ГРАМАДСКА-ПАЛİТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА Ў БЕЛАРУСİ ПА НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ПЫТАННİ Ў ЛЮТЫМ – КАСТРЫЧНİКУ 1917 г.
Утварэнне каардынацыйнага цэнтра беларускага нацыянальнага руху ў Менску
Заходнерусізм ва ўмовах рэвалюцыі: паміж імперскасцю і беларускай ідэяй
Праз пошукі аптымальнай канцэпцыі самавызначэння – да нацыянальнай кансалідацыі
Раздзел III. КАСТРЫЧНİЦКАЕ ПАЎСТАННЕ İ ПЫТАННЕ ПРА ЛЁС БЕЛАРУСİ
Абвастрэнне праблемы самавызначэння Беларусі з прыходам да ўлады бальшавікоў
Усебеларускі з'езд (снежань 1917 г.)
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Паказальнік імёнаў