Шабельцаў Сяргей. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930 – 1960-я гг.)

Шабельцаў Сяргей. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў ССС
15'500 р.
Вага: 390 г
Памеры: 135x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Зборнік дакументаў і ўспамінаў. – Мінск : Медысонт, 2009. – 368 с. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 17).

ISBN 978-985-6887-50-8

У кнізе змешчаныя дакументы і ўспаміны пра беларускую дыяспару ў Аргенціне, а таксама пра рээмігрантаў, якія пераехалі з гэтай краіны ў СССР. Прадстаўленыя матэрыялы адлюстроўваюць светапогляд беларускіх імігрантаў, іх грамадскую і палітычную дзейнасць у Аргенціне, працэс іх рээміграцыі ў СССР і шляхі адаптацыі на Радзіме.

ЗМЕСТ

Уводзіны. Беларуская дыяспара ў Аргенціне

Раздзел 1. Беларускія імігранты ў Аргенціне (1930 – сяр. 1950-х гг.)

Раздзел 2. Беларускія рээмігранты (1955 – 1960-я гг.)

Раздзел 3. Успаміны рээмігрантаў з Аргенціны
П. Козиол
И. Курилович
A. Пронько
B. Савицкий
Михаил Алексеевич Мовчан
Михаил Филиппович Романович
Василий Афанасьевич Романович
Сильвия Альбертовна Кортес-Пелех
Анна-Тереса Евгеньевна Садовская
Елена Ивановна Гницевич
Дмитрий Кузьмич Жданеня
Иосиф Иванович Пронько
Анна Петровна Балахонова
Карлос Григорьевич Шерман
Елена Иосифовна Карчик
Иван Николаевич Теребей
Зинаида Ивановна Теребей иТамара Александровна Моток
Щерба Анна Петровна
Гарустович Константин Константинович

Дадатак да Разделу 3

Зенона Константиновна Забчук
Ніна Пятроўна Лабунька і Марыя Іванаўна Вярковіч
Максим Евгеньевич Скурко
Галина Волос

Іменны паказнік

Кніга падзелена на некалькі тэматычных раздзелаў. Першы раздзел – "Беларускія імігранты ў Аргенціне (1930 – сяр. 1950-х гг.)" прысвечаны працэсу станаўлення беларускіх арганізацый ў Аргенціне, працы імігрантаў па падтрымцы Савецкага Саюза. У другім раздзеле "Беларускія рээмігранты (1955 – 1960-я гг.) разглядаецца працэс рээміграцыі беларусаў Аргенціны ў СССР, а таксама ўплыў водгукаў рээмігрантаў пра СССР на жыццё беларускай дыяспары ў Аргенціне. У апошнім раздзеле чытач знойдзе ўспаміны рээмігрантаў з Аргенціны, у тым ліку і ўспаміны беларуска-іспанскага перакладчыка, літаратара і праваабаронцы Карласа Шэрмана.

Падрабязней пра кнігу тут або тут.


Раім таксама паглядзець:
Савік Лідзія. Пакліканыя: Літаратура беларускага замежжа
4'800 р.
0

Савік Лідзія. Пакліканыя: Літаратура беларускага замежжа

У кнізе аналізуюцца здабыткі беларускіх пісьменнікаў у далёкім замежжы. Чытач мае магчымасць глыбей пазнаёміцца з жыццём і творчасцю паэтаў Н. Арсенневай, У. Дудзіцкага, Я. Золака, Х. Ільляшэвіча, М. Кавыля, У. Клішэвіча, Р. Крушыны, А. Салаўя, М. Сяднёва.

Грыцук Вольга. Мы стваралі сваю Беларусь: жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
10'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Грыцук Вольга. Мы стваралі сваю Беларусь: жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука

Кніга распавядае пра жыцьцё і дзейнасьць аднаго зь лідэраў пасьляваеннай эміграцыі ў Канадзе – Аляксея Грыцука. Тут зьмешчаныя ўспаміны жонкі Вольгі Грыцук, якія паказваюць натуру і лёс чалавека, што апынуўся на чужыне, але ня зрокся сваёй беларускасьці; а таксама ўспаміны людзей, якія асабіста ведалі Алеся Грыцука.

Гардзіенка Алег. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
14'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Гардзіенка Алег. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

У кнізе распавядаецца пра адну з найбуйнейшых беларускіх арганізацыяў у ЗША – Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, што дзейнічае ад 1951 г. па сёньня. Аўтар разглядае гісторыю арганізацыі на фоне падзеяў жыцьця беларускай эміграцыі, палітычнага й царкоўнага расколу, а таксама замежнай і ўнутранай палітыкі ЗША.