Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Сачанка Барыс. Выбранае

Сачанка Барыс. Выбранае
3.48 р.
Вага: 640 г
Памеры: 145x215 мм



Аповесці, раман у навелах, апавяданні. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2010. – 478 с. – (Школьная бібліятэка).

Кнігу знакамітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа, Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа Барыса Сачанкі (1936 – 1995) склалі аповесці "Апошнія і першыя", "Родны кут", выбранае з рамана ў навелах "Чужое неба", а таксама апавяданні розных гадоў.

ISBN 978-985-02-1194-1

ЗМЕСТ

Апошнія і першыя. Рэквіем.

Чужое неба. Вузлы памяці
Вёска майго маленства
Памяць
Паэзія і проза
Цыке
Дом на беразе Эльбы
Вочы
Сны

Родны кут. Аповесць

Апавяданні

Мама!
Кошык малін
Барвы ранняй восені
Канапляны чад
Хлеб
Першы крок
Наводшыбе
Недасяжная
Ваўчыца з Чортавай Ямы


Вёска майго маленства (урывак)

На Палессі, на самым поўдні Беларусі, ёсць куточак зямлі, асабліва мілы, дарагі майму сэрцу. Дзе б ні быў я, куды б ні закінула мяне доля, не-не дый згадаю яго. У радасці і ў журбе, з блізкіх і далёкіх дарог я вяртаюся зноў і зноў туды, дзе сярод старых, пракаветных лясоў і вялізных, неабсяжных балот на пясчанай выспе раскінулася вёска, у якой я нарадзіўся, у якой жыве і сёння мая маці, жывуць браты. Там, у той вёсцы, у дзедаўскай сялянскай хаце, я ўпершыню адкрыў свае вочы, там сказаў першае сваё слова, зрабіў першыя свае крокі...

О, як даўно, даўно гэта было!.. Шмат, як кажуць, вады з тых дзён уплыло, прабегла ценяў ад хмар, а яшчэ болей – ценяў ад крылатых пералётных птушак. Сёе-тое, вядома, ужо і забылася, але многае-многае і помніцца. Вось апушчу павекі, задумаюся – і бачу цябе, вёска... Выцягнулася ты на добрыя тры – чатыры кіламетры ўсцяж шырокага торнага шляху, што пралёг з поўначы на поўдзень, на Украіну. Хата ў хату – вялікія, прасторныя, на пяць – сем вокан кожная, зрубленыя па-старасвецку з моцнага смалістага дрэва; платы густыя, з дошак, частаколу, дзе пафарбаваныя, а дзе і не; за гілатамі тут і там – сады: яблыні, грушы, слівы, вішні; у канцы гародаў некалькі копаняў, акружаных купчастым вербалозам; павівастая рачулка Уюнаўка, што па-лісінаму хітра крадзецца па альховых зараслях, абыходзіць вёску бокам, нібы баіцца, каб не зрабілі з ёю што-небудзь нядобрае людзі. Паплавец, які паступова развінаецца ў роўны і чысты – хоць каціся – луг: на ім усю вясну, лета і восень самапасам пасвяцца гусі, свінні, каровы. Старыя, расахатыя грушы-дзічкі на ўзмежках скрозь па пагорыстым, пясчаным полі...

Крынічная сажалка з заўсёды халоднаю, празрыстаю – аж жвір на дне відаць – вадою... Неглыбокі – па забарсні – Шапавалаў перамел... Багністы, увесьу іле, Асіны брод... Задрымучаны крушыннікам і арэшнікам Грыцаў расцяроб... Аслоненая з усіх бакоў магутнымі камлістымі дубамі паляна-гарадок, дзе быццам ратаваліся ад розных напасцяў – войнаў, халеры – продкі... Стойла ля Старцовай ямы... Вёска! Мая вёска!.. Колькі чаго перабачыла, перажыла яна на сваім вяку! Радаснага і горкага, вясёлага і сумнага, добрага і злога...

Гарэла – і то, мусіць, разоў восем. Ні хаты, ні кала ні двара, бывала, не аставалася. Зарастала лебядою, драсёнам, пырнікам поле. Засыпаліся, завальваліся калодзежы, паграбы. Глухлі, дзічэлі сады. Шугалі лазнякамі лугі. Знікалі, рабіліся зноў полем, лугам, лесам дарогі... Але праходзіў час, мінала ліхалецце – і вёска зноў адбудоўвалася, паўставала на папялішчах. З’яўляліся, быццам з таго свету, хто адкуль – людзі. Ставілі хаты. Аралі, ураблялі гароды. Церабілі лугі. Капалі калодзежы. Садзілі сады. Пратоптвалі, пракладалі дарогі. Вёска пачынала зноў жыць. Штораніцы будзіла яе на досвітку пастухова труба-берасцянка.

 

Барыс Сачанка – адзін з самых вядомых пісьменнікаў Беларусі. Імя Барыса Іванавіча Сачанкі ўпісана ў гісторыю беларускай нацыянальнай культуры.

Даведацца пра жыццё і творчась аўтара можна на прысвечаным яму сайце.


Раім таксама паглядзець:
Жылка Уладзімір. Матылі
2.29 р.

Жылка Уладзімір. Матылі

Вершы, паэмы, пераклады: для ст. шк. узросту. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 189 с. – (Школьная бібліятэка).

У кнізе "Матылі" сабраная паэтычная спадчына Уладзіміра Жылкі.

Жук Алесь. Паляванне на Апошняга Жураўля
3.99 р.

Жук Алесь. Паляванне на Апошняга Жураўля

Аповесць, апавяданні: для ст. шк. узросту / прадм. Анатоля Кудраўца. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 254 с. – (Школьная бібліятэка).

Кавалёў Сяргей. Шлях да Бэтлеему
4.99 р.

Кавалёў Сяргей. Шлях да Бэтлеему

У кнігу ўвайшлі п’есы-казкі вядомага беларускага драматурга Сяргея Кавалёва, напісаныя ў розныя гады. Гэта творы вельмі разнастайныя паводле жанру (міфалагічныя, чарадзейныя, авантурныя, філасофскія), прызначаныя як для самастойнага чытання, так і для школьнага тэатра.