![]() |
5.99 р.
Вага: 480 г
Памеры: 150x250 мм
|
Гэта першы (мабыць, не толькі ў беларускай літаратуры) вянок вянкоў санетаў, адрасаваны дзецям. Ды і тэматычна ён таксама незвычайны. Соф’я Шах выдатна перадае паэтычную сутнасць хлопчыка. які далучаецца да таямнічага свету выяўленчага мастацтва, марачы стаць мастаком. I робіць ён гэта менавіта на беларускіх рэаліях, знаёмячыся з карцінамі Г. Вашчанкі, Л. Шчамялёва, В. Шаранговіча і іншых вядомых мастакоў Беларусі.
Мару стаць я мастаком : вянок вянкоў санетаў : для дзяцей малод. шк. узросту / Соф’я Шах ; маст. Дар’я Чупрыс. — Мінск : Выдавецкі дом "Звязда", 2015. - 160 с. : іл. – Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-7083-48-0.
Кніга дапаможа юным чытачам далучыцца да сапраўднага разумения прыгажосці нашата краю, сутнасці мастацтва і чалавечых адносін.
ПРА АЎТАРА
Соф'я Мікалаеўна Шах нарадзілася 29 лістапада 1947 года ў в. Лясец Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Дзіцячыя і школьныя гады прайшлі ў г.п. Азарычы таго ж раёна, дзе ў 1965-м скончыла сярэднюю школу. 3 1965 па 1969-ы —студэнтка Мазырскага педінстытута. У 1980 годзе скончыла Мінскі педінстытут і пераехала на сталае месца жыхарства ў Светлагорск, дзе працавала лагапедам у адной са школ.
Друкавалася ў часопісах "Полымя", "Беларусь", "Маладосць", "Крыніца", "Дзеяслоў", "Алеся", "Першацвет", "Роднае слова", "Пралеска", "Пачатковая школа", "Бярозка", "Вясёлка", у альманаху "Дзень паэзіі", у штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва", іншых рэспубліканскіх газетах.
У перакладах Ізяслава Катлярова на рускую мову вершы змяшчаліся ў часопісах "Нёман" (Мінск), "Форум" (Масква), "Новы часопіс" (Нью-Ёрк), у альманаху паэзіі "Паэтычны Алімп" (Масква, 2003), у анталогіі беларускай паэзіі "3 веку ў век" (з серыі "Славянская паэзія XX—XXI", Масква, 2003).
На яе творчым рахунку вянкі санетаў (болш за 200) і вянкі вянкоў санетаў "Адухаўленне", "Прысвячэнне", "Прызначэнне", "Спасціжэнне", "Увасабленне", "Азарычы", "Каб тое выказаць...", "Дзе яно ўсё?..". Не абышла яна санетным натхненнем і дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Каля 30 вянкоў санетаў адрасаваны менавіта ім.