Сахута Яўген. Беларускае народнае мастацтва

Сахута Яўген. Беларускае народнае мастацтва
12.99 р.
Вага: 1640 г
Памеры: 205x260 мм



Мінск: Беларусь, 2011. – 367 с.: іл. – Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-01-0920-0

Выданне дае комплекснае ўяўленне пра адну з найважнейшых галін традыцыйнай мастацкай культуры Беларусі – народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, мастацкія рамёствы і промыслы. Разглядаюцца іх набыткі і традыцыі, а таксама сучаснае становішча, вызначаюцца нацыянальная адметнасць і месца ў еўрапейскім кантэксце, грунтоўна характарызуюцца найбольш пашыраныя віды беларускага народнага мастацтва: разьбярства, ганчарства, кавальства, ткацтва, роспіс, пляценне з прыродных матэрыялаў.

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ

БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА: ТРАДЫЦЫІ, СУЧАСНЫ СТАН, АСАБЛІВАСЦІ БЫТАВАННЯ
Вытокі і традыцыі народнага мастацтва
Сучаснае народнае мастацтва Беларусі

МАСТАЦКАЯ АПРАЦОЎКА ДРЭВА
Архітэктурны дэкор
Бытавая разьба
Скульптурная пластыка
Драўляная цацка

ГАНЧАРСТВА
Вырабы гаспадарчага прызначэння
Утылітарна-дэкаратыўная кераміка
Дробная пластыка

КАВАЛЬСТВА
Мастацкае кавальства ў народным дойлідстве
Каваныя вырабы бытавога прызначэння

ПЛЯЦЕННЕ З ПРЫРОДНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ
Мастацкае саломапляценне
Аплікацыя саломай па дрэве і тканіне
Пляценне з лазы, лучыны, кораня
Вырабы з бяросты

ВЫЦІНАНКА

МАСТАЦКІ РОСПІС
Пісанкі
Роспіс па дрэве
Роспіс на тканіне
Роспіс на шкле

МАСТАЦКІЯ ТКАНІНЫ
Тканіны ўтылітарна-дэкаратыўнага прызначэння

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Рэзюмэ
Summary (пераклад А. В. Валасач)

Спіс скарачэнняў

Сахута Яўген. Беларускае народнае мастацтва


Уводзіны

Традыцыйная народная творчасць, якая вылучаецца ярка выяўленай нацыянальнай самабытнасцю, – адзін з найбольш дзейсных спосабаў самавыяўлення кожнага народа, магчымасць заявіць пра сябе ўсяму свету. Асабліва прыкметна ўзрастае яе роля ў перыяд нацыянальна-культурнага адраджэння, аб’яднання народа на аснове нацыянальнай самасвядомасці, станаўлення дзяржаўнага суверэнітэту, вызначэння свайго месца ў міжнароднай супольнасці. I хоць ва ўмовах інтэнсіўных эканамічных, гандлёвых, культурных кантактаў нацыянальная культура непазбежна адчувае ўсё больш магутны ўплыў масавых стандартаў, беларусы і да нашых дзён захавалі многія віды і формы традыцыйнай народнай творчасці, у тым ліку і такую важнейшую яе галіну, як народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, традыцыйныя рамёствы і промыслы.

Гэта неацэнны нацыянальны набытак, даўно страчаны многімі еўрапейскімі народамі з-за наступу навукова-тэхнічнага прагрэсу, – не толькі гістарычны скарб, але і жывая з’ява сённяшніх дзён. Ёю можна з поўным правам ганарыцца, але і адначасова прымаць меры па вывучэнні, зберажэнні, адраджэнні, актыўным уключэнні ў сучасныя культурныя працэсы. Такія меры патрабуюць зацікаўленага, пастаўленага на навуковую аснову кіравання гэтымі працэсамі, дакладнага разумення іх сутнасці і характару ў сённяшніх умовах. Вывучэнне народнага мастацтва, вызначэнне яго нацыянальнай адметнасці, характару, спецыфікі і асаблівасцей на розных этапах яго бытавання – важнейшая задача, вырашэнне якой мае непасрэдныя адносіны да на- цыянальна-культурнага адраджэння Беларусі.


Раім таксама паглядзець:
Повязь часоў. Беларускі ручнік
29.99 р.

Лабачэўская Вольга. Повязь часоў. Беларускі ручнік

Ручнік – рэч глыбока сімвалічная, шматзначная. Вышываная, узорыста вытыканая тканіна здольна выклікаць у нас шмат пачуццяў і асацыяцый. Створаны па законах мастацтва, ручнік упрыгожвае паўсядзённасць і адначасова з'яўляецца сімвалічным напамінам аб нябачных сувязях, што знітоўваюць асобнага чалавека з Богам, яго родам, продкамі.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае
49.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі, кніга прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.

Крук Янка. Сімволіка беларускай народнай культуры.
18.99 р.

Крук Янка. Сімволіка беларускай народнай культуры

Разглядаюцца асноўныя абрады, звычаі беларускага народа, якія суправаджалі чалавека ад нараджэння да пахавальнага вогнішча, а таксама сімволіка колераў, лікаў, кожнага дня, тыдня. Вялікая ўвага ўдзелена космасу сялянскай хаты, асноўным яе рытуальным зонам: чырвонаму куту, печы, парогу. Раскрываецца характар складаных стасункаў чалавека і наваколля.