Шаланда Аляксей. Таямнічы свет беларускіх гербаў: шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага

Шаланда, Аляксей. Таямнічы свет беларускіх гербаў: шляхецкая геральдыка Вялікага
18.99 р.
Вага: 370 г
Памеры: 145x215 мм



Новая праца вядомага беларускага геральдыста Аляксея Шаланды прапануе здзейсніць захапляльнае падарожжа ў таямнічы свет беларускай шляхецкай геральдыкі эпохі Вялікага княства Літоўскага.

Таямнічы свет беларускіх гербаў: шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага.. Аляксей Шаланда. — Мінск : А.М. Янушкевіч, 2014. — 220 с.,[12] л. іл.: іл.

ISBN 978-985-90346-1-9

Аўтару упершыню на падставе ўнікальных крыніц раскрывае сутнасць і шляхі развіцця такога малавядомага феномена, як клейнавыя гербы і выявы нашых продкаў.

У асобнай главе для тых, хто толькі знаёміцца з геральдычным мастацтвам, ахарактарызаваны асновы тэарэтычнай геральдыкі з яе законамі і правіламі, уводзіцца ва ўжытак традыцыйная беларуская геральдычная тэрміналогія.

Кніга мае ўніверсальны характар: гэта адначасова дапаможнік па геральдыцы, папулярны выклад гісторыі беларускіх шляхецкіх гербаў і навуковае даследаванне па геральдыцы і сфрагістыцы ВКЛ канца XІV–XVIII ст.

Шаланда, Аляксей. Таямнічы свет беларускіх гербаў: шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага

 

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ
ГЛАВА І. ЗНАЁМСТВА З ГЕРАЛЬДЫЧНЫМІ ЗАКОНАМІ

Агульныя законы і правілы геральдыкі
Беларуская геральдычная тэрміналогія

ГЛАВА ІI. ПАДМУРКІ ГЕРАЛЬДЫЧНЫХ ВЕДАЎ: ДОСВЕД ПАПЯРЭДНІКАЎ І АПІСАННЕ КРЫНІЦ

Назапашанае папярэднікамі
Скарбы крыніц

ГЛАВА ІІІ. АСАБЛІВАСЦІ ШЛЯХЕЦКАЙ ГЕРАЛЬДЫКІ ВКЛ

Шляхі фарміравання шляхецкай геральдыкі ВКЛ да сярэдзіны XVI ст.
Клейнавая шляхецкая геральдыка ВКЛ у другой палове XVI — першай палове XVII ст.

ГЛАВА ІV. ЭПОХА РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ: ШЛЯХЕЦКІЯ ГЕРБЫ ВКЛ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕХVІ — ХVІІІ СТ.

Прыгоды польскіх шляхецкіх гербаў у ВКЛ
Гербавая паланізацыя шляхты ВКЛ у другой палове XVII — XVIII ст.

ЗАМЕСТ ЗАКЛЮЧЭННЯ. СПРОБА ПЕРЫЯДЫЗАЦЫІ
РЭЕСТР ГЕРБАВЫХ ПЯЧАТАК ШЛЯХТЫ ВКЛ СЯРЭДЗІНЫ ХVІ — ХVІІІ СТ.
СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ АЛЯКСЕЯ ШАЛАНДЫ

 

Аляксей Шаланда

Пра аўтара

Гарадзенец Аляксей Шаланда — вядомы беларускі спецыяліст на геральдыцы і сфрагістыцы Вялікага княства Літоўскага.

Працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 2000 г. абараніў дысертацыю па тэме «Шляхецкая геральдыка Беларусі ў другой палове XVI-XVIII ст.» Заснавальнік і выдавец навуковага геральдычнага часопіса «Герольд Litherland». Ідэйны натхняльнік і каардынатар дзейнасці Навуковай ініцыятывы «Цэнтр і генеалагічных даследаванняў».

 


Раім таксама паглядзець:
Гулецкі Дзмітрый. Манеты беларускай даўніны
8.99 р.

Гулецкі Дзмітрый. Манеты беларускай даўніны

У кнізе даны агульныя звесткі аб беларускай нумізматыцы дарасійскага перыяду. Пастаўленыя акцэнты дапамогуць студэнтам-гісторыкам, а таксама аматарам раскрыць сябе ў нумізматычным даследаванні. А захапіцца ў гэтай галіне беларускай гістарычнай навукі сапраўды ёсць чым.

Ермаловіч Мікола. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае
6.49 р.

Ермаловіч Мікола. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае

Гэта – яго кніга жыцця. Мікола Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх сваіх дзён, паспеўшы ўнесці ў яе ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. Слухач упершыню мае магчымасць у поўным выглядзе пазнаёміцца з праўдзівай гісторыяй беларускай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае
49.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі, кніга прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.

Трафімчык, Анатоль. 1939 год і Беларусь: забытая вайна
15.99 р.

Трафімчык Анатоль. 1939 год і Беларусь: забытая вайна

Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечана найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народа ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны.