Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Самая чароўная кветка

Самая чароўная кветка
7.99 р.
Вага: 780 г
Памеры: 170x265 мм



Аповесці, апавяданні. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. – 318 с. – (Вера. Надзея. Любоў).

ISBN 978-985-02-1180-4

Зборнік "Самая чароўная кветка" – новая кніга серыі "Вера. Надзея. Любоў". Творы Андрэя Федарэнкі, Віктара Гардзея, Валянціны Кадзетавай, Леаніда Левановіча, Таццяны Мушынскай і іншых сучасных аўтараў прыцягваюць шчырасцю і праўдзівасцю пачуццяў, глыбінёй пранікнення ў сутнасць чалавечага існавання. Галоўная тэма кнігі – каханне, пачуццё, што хвалюе сэрца, высакародзіць душу, робіць жыццё радасным ці прыносіць трывогі і пакуты, а часам і становіцца прычынай жыццёвай драмы.

ЗМЕСТ

Алесь Аляшкевіч
СІНЯЯ ПТУШКА. Аповесць

Генадзь Аўласенка
САМАЯ ЧАРОЎНАЯ КВЕТКА
ЗАКАХАНАЯ
БЯРОЗКА

Дзіяна Балыка
СЕРАЯ ПАРА
ВИШЕНКА
ОТТЕНКИ ЧЕЛОВЕЧНОСТИ, ИЛИ МЫСЛИ О ПРОТИВОПОЛОЖНОМ. Кругавы цыкл мініяцюр
ЛЮБОВЬ, КОТОРОЙ HE БЫЛО. Прытча
БЫТЬ КОТОМ. Мініяцюра
БАБОЧКА. Мініяцюра

Алена Брава
БЯЗЛІТАСНЫ МОЙ ВОІН. Аповесць

Галіна Васілеўская
ШЛЯХІ I СЦЕЖКІ

Алесь Ветах
РУЖОВАЯ ЗНІЧКА

Валеры Гапееў
КРОПКА НА КАРЦЕ

Віктар Гардзей
ГАЎРЫЛАВА ГУМНО. Навела з рамана "Бедна басота"

Ева Дудорга
ДОЖДЛИВЫЙ ЗАЛ ОЖИДАННЯ

Валянціна Кадзетава
НА РАДАЎНІЦУ
ПРАВЕРКА

Зоя Калкоўская
ЧАРОЎНАЯ ЗНАХОДКА

Мікола Касцюкевіч
ЗВЫЧАЙНАЯ ГІСТОРЫЯ

Людміла Кебіч
ВЫБУХ

Святлана Кражава
ГРИБНОЙ СУП

Леанід Левановіч
КРЫЖАВАНКА

Ніна Маеўская
ВОЛЕЧКА

Георгій Марчук
РАЗМОВА 3 БОГАМ. Навела

Таццяна Мушынская
БАБІНА ЛЕТА
АСФАЛЬТАВЫ КАТОК

Міраслава Навіш
ЁСЦЬ – МЕРА ЛЮБОВІ
СЛУХАЦЬ ДОЖДЖ HE РЭКАМЕНДУЕЦЦА. Навела ў некалькіх дзеях

Іван Пяшко
ВЫПАДКОВАЯ СУСТРЭЧА
КУБІНСКАЯ АЛЕСЯ

Людміла Рублеўская
АРТЭМІДА I АКТЭОН
АРФЕЙ I ЭЎРЫДЫКА
НАРЦЫС I РЭХА
АХІЛЕСАВА ПЯТКА
ПІГМАЛІЁН I ГАЛАТЭЯ

Марыя Рудовіч
ЦЬМЯНАЕ

Анатоль Трафімчык
КЕПСКАЯ НАВЕЛА. Ненапісаная элегія

Сяргей Трахімёнак
ЗЕМЛЯКИ-СИБИРЯКИ

Андрэй Федарэнка
ВЕЦЕР

Кацярына Хадасевіч-Лісавая
ПІЯНІНА

Навум Цыпіс
НА ДОЗВИЛЛИ. Навела

Ірына Шатыронак
ФИФА

Віктар Шніп
Я БЫЎ ЗАКАХАНЫ Ў СНЯГУРКУ...

Міхась Южык
КАЦЯ


Самая чароўная кветка (урывак)

Хоць гэтая гісторыя і здаецца казачнай, але казачнага ў ёй не так і шмат. Так што будзем лічыць, што ў самую першую чаргу гэтая гісторыя пра...

Пра што?

Ну, вядома ж, пра каханне...

А вось і галоўны герой нашай гісторыі. Ён студэнт, і ў яго якраз сесія, але ідзе ён зараз не на залік і не на экзамен. Наш герой ідзе зараз на спатканне з дзяўчынай, якую кахае. Дакладней, ён і сам яшчэ не здагадваецца, як моцна ён яе кахае, як не здагадваецца, дарэчы, і аб тым, што наперадзе ягонае каханне чакае даволі сур'ёзнае выпрабаванне. Калі казаць мовай студэнтаў, то гэта будзе штосці накшталт экзамену... экзамену на права кахаць і быць каханым...

Але не будзем забягаць наперад, тым больш што я не паспеў нават паведаміць вам імя нашага героя. Ягонае імя – Мірон, а прозвішча...

А ў рэшце рэшт, прозвішча нашага героя не мае аніякага дачынення да ўсёй гэтай гісторыі. Адзначым толькі, што дзяўчыну, на спатканне з якой так спяшаецца Мірон, завуць Васіліна.

I яшчэ адзначым, што ўсё тое, што я паведаміў вам зараз, яшчэ не сама гісторыя. Гэта, як кажуць, усяго толькі невялікі ўступ да яе... А сапраўдная гісторыя пачнецца ніжэй...

Хоць спатканне з Васілінай было прызначана на пяць гадзін роўна, a трапіць да месца спаткання можна было хвілін за пятнаццаць–дваццаць, Мірон пакінуў сцены інтэрната дзесьці каля чатырох...

Надвор'е на вуліцы стаяла цудоўнае... а якім іншым яно, скажыце, магло быць у самым пачатку чэрвеня! I настрой у Мірона таксама быў адпаведным... праўда, яго, настрой гэты, крыху псавала дакучлівая думка аб заўтрашнім заліку па эканоміцы, заліку, да якога Мірон яшчэ не паспеў падрыхтавацца як след...

Але ж не адкладваць з-за нейкага там заліку спатканне з дзяўчынай, якая табе так падабаецца!


Раім таксама паглядзець:
Сямнаццатай вясной. Зборнік сучаснай беларускай прозы і крытыкі
6.29 р.

Сямнаццатай вясной. Зборнік сучаснай беларускай прозы і крытыкі

Пад адной вокладкай аб’яднаны хрэстаматыйныя творы і літаратуразнаўчыя артыкулы: аповесць Васіля Быкава "Пакахай мяне, салдацік", апавяданні Івана Навуменкі "Семнаццатай вясной", "Хлопцы самай вялікай вайны", Івана Чыгрынава "Дзівак з Ганчарнай вуліцы", "У ціхім тумане", Міхася Стральцова "Двое ў лесе", "На чацвёртым годзе вайны". У літаратурна-крытычных артыкулах, уключаных у кнігу, аналізуюцца прыведзеныя творы і расказваецца пра жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў.

Кавалёў Сяргей. Навука кахання
2.39 р.

Кавалёў Сяргей. Навука кахання

П’есы. — Менск: І. П. Логвінаў, 2005. — 204 с. — (Другі фронт мастацтваў).

2.99 р.

Арашонак Арцём. Суткі без цябе

Проза. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2008. — 108 с.