Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Шамякін Іван. Шлюбная ноч

Шамякін Іван. Шлюбная ноч
6.99 р.
Вага: 150 г
Памеры: 125x185 мм



Шлюбная ноч / Іван Шамякін.— Мінск : Папуры, 2015.— 192 с.

ISBN: 978-985-15-2269-5

“Надзвычайная папулярнасць прозы Івана Шамякіна тлумачыцца той усёпранікальнасцю, з якой ён прасочваў побыт і душу чалавека, умеў з аднолькавым поспехам зазірнуць у майстэрню архітэктара, аперацыйную хірурга, кабінет партыйнага функцыянера, хату механізатара. Паўсюль пісьменнік знаходзіў жыццё і чалавека з яго простымі жаданнямі - дабрабыту і шчасця. У аповесці "Шлюбная ноч" рука майстра спалучыла дзве несупастаўляльныя, здавалася б, тэмы - вайна і каханне.

Іван Шамякін быў адным з самых запатрабаваных пісьменнікаў на абшарах СССР. Сучасныя школьнікі і студэнты таксама прызнаюцца ў сантыменце да творчасці майстра.

Надзвычайная папулярнасць прозы Шамякіна тлумачыцца той усёпранікальнасцю, з якой ён прасочваў побыт і душу чалавека, умеў з аднолькавым поспехам зазірнуць у майстэрню архітэктара, аперацыйную хірурга, кабінет партыйнага функцыянера, хату механізатара. Паўсюль пісьменнік знаходзіў жыццё і чалавека з яго простымі жаданнямі — дабрабыту, кахання, шчасця.

Раманы Івана Шамякіна вартыя новай экранізацыі, стварэння на іх мастацкай аснове сапраўдных беларускіх серыялаў.

У аповесці "Шлюбная ноч" рука майстра спалучыла дзве несупастаўляльныя, здавалася б, тэмы — вайну і каханне.”
Пятро Васючэнка


Раім таксама паглядзець:
Мрый Андрэй. Запiскi Самсона Самасуя
6.99 р.

Мрый Андрэй. Запiскi Самсона Самасуя

Андрэй Мрый напісаў унікальны не толькі для беларускай, але і для сусветнай літаратуры раман. Эксклюзіў у тым, што галоўны герой, прайдзісвет і авантурнік, выкрывае сам сябе, а заадно і сістэму, якая яго спарадзіла. Самсон Самасуй быццам вылузаўся з рамана і забіў свайго стваральніка: пісьменнік быў рэпрэсаваны, высланы і памёр падчас вяртання на радзіму. Над загадкаю гэтага непатапляльнага персанажа літаратуразнаўцы б`юцца дагэтуль.

Гарэцкі Максім. Дзве душы. У чым яго крыўда?
6.99 р.

Гарэцкі Максім. Дзве душы. У чым яго крыўда?

У кнізе аднаго з выдатнейшых дзеячаў у гісторыі беларускай культуры Максiма Гарэцкага, цікавага і непаўторнага пісьменніка, якога параўноўваюць з Рэмаркам, друкуюцца дзве аповесці, напоўненыя глыбокай сацыяльнай і філасофскай праблематыкай.

Іван Шамякін: вядомы і невядомы
4.99 р.

Іван Шамякін: вядомы і невядомы

У гэтым зборніку ўспаміны дачкі суседнічаюць з навукова-папулярнымі артыкуламі пра маладаследаваныя аспекты творчасці народнага пісьменніка Беларусі, эсэістычнымі нататкамі, з якіх вобраз I. Шамякіна яскрава і шматгранна паўстае на фоне эпохі, сяброўскіх і сямейных стасункаў, у яго стаўленні да розных відаў мастацтва. Асобны раздзел выдання складае мемуарная аповесць I. Шамякіна "Слаўся, Марыя!".